Вікісховішча:Перайменаваньне катэгорыі

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Rename a category and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Rename a category and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:RAC • COM:RENCAT • COM:CATMOVE

Гэтая старонка мае ўказаньні, як «перайменаваць» або «перамясьціць» катэгорыю, каб зьвязаць належную назву з дадзеным прадметам (Вікісховішча:Катэгорыі вызначае, што такое катэгорыя і абвяшчае агульныя прынцыпы найменьня).

Вікісховішча мае некалькі робатаў і сцэнароў, якія могуць дапамагчы ў ходзе гэтага. Тое, ці належыць скарыстаць іх, залежныць ад віду «перайменаваньня».

«Войны адкату» наконт слушнай назвы для катэгорыі могуць быць асабліва шкоднымі, бо перамяшчэньне ўсіх прадметаў патрабуе правак, каб выправіць усе закранутыя старонкі. Спачатку шукайце парады ад іншых, калі вы калі-небудзь сумняецеся наконт таго, якім мае быць слушная назва. Гутарка бескаштоўная. Перанос 300 прадметаў з А ў Б і назад — не.

Распазнаньне прадмета

Наступнае прадугледжвае, што катэгорыя для перайменаваньня мае непаўторны прадмет, які магчыма распазнаць, і гэты апазнаны прадмет адпавядае правілам Вікісховішча.

У адваротным выпадку катэгорыі варта спусташыць, а затым выдаліць (згодна з правілам выдаленьня). Прыклады:

  • катэгорыя «Сьмелыя людзі Беларусі» (нявызначаны прадмет);
  • катэгорыя «Цукар і соль» (неналежнае зьмешваньне);
  • катэгорыя «Цуколь» (не супадае зь існым прадметам).

Прадмет катэгорыі вызначаць згодна з наступнымі дарэчнымі прыкметамі:

  • бягучая назва катэгорыі;
  • тэкст на старонцы катэгорыі;
  • міжмоўныя спасылкі;
  • бацькоўскія катэгорыі.

Зьвярніце ўвагу, што зьмест (катэгарызаваныя старонкі і файлы) катэгорыі ня мае значэньня, бо кожная старонка або файл варта катэгарызаваць згодна з належнымі прадметамі, а хада гэтага не прывязаная да атаясамліваньня назваў з гэтымі прадметамі. У прыватнасьці большасьць зьместу катэгорыі могуць памылкова катэгарызаваць.

Віды перайменаваньняў

Калі ласка, спачатку абмяркоўвайце спрэчныя выпраўленьні.
  • Дробныя выпраўленьні: выпраўленьне правапісу, вялікай літары або лічбы (большасьць пашыраных назоўнікаў мае быць у множным ліку, напрыклад, катэгорыя «Рэчы», а ня «Рэч»). Гэта магчыма зрабіць робатам без унёску супольнасьці. (Прыміце да ўвагі, што брытанскі і амэрыканскі правапісы прымальныя.)
  • Адназначныя выпраўленьні: стандартызаваньне назвы катэгорыі ў адпаведнасьці з пагадненьнямі Вікісховішча пра найменьне (у цяперашні час: двучлен лацінай для формаў жыцьця, інакш звычайна па-ангельску) і падказкі даюцца ў рэкамэндацыі пра найменьне катэгорыяў. Пазначайце іх папярэджаньнем пра «Перанакіраваньне катэгорыі» ({{Category redirect}}) на тэрмін да 7 дзён. Робат перанясе зьмест існай катэгорыі ў існую. катэгорыю са слушнай назвай. Перанакіраваныя катэгорыі служаць, толькі каб перанакіроўваць, і іх нельга катэгарызаваць. Калі катэгорыя мае шмат прадметаў, тады лічыце гэта спрэчным выпраўленьнем.
  • Спрэчныя выпраўленьні: дзе назва катэгорыі была ва ўжытку доўгі час або мае шмат прадметаў, ці дзе правіла найменьня няпэўнае. Усялякая катэгорыя, якая мае зьвязаны артыкул Вікіпэдыі, які меў супярэчнасьць у найменьні наконт гэтага артыкула, дакладна трапляе ў гэты шэраг. Пазначце яе абвесткай «Перанесьці» ({{Move}}). Пачніце абмеркаваньне на старонцы гутарак і спашліцеся на яе зь іншых дарэчных катэгорыяў, абдумайце зьмяшчэньне абвесткі на Вікісховішча:Катэгорыі для абмеркаваньня (што звычайна найлепш зрабіць пстрыканьнем на прыладу «Вылучыць катэгорыю для абмеркаваньня» на старонцы катэгорыі) і/або на Вясковай помпе. Апошнюю варта звычайна скарыстаць толькі для абмеркаваньняў, якія закранаюць (прыблізна) 10 або больш катэгорыяў ці тысячы здымкаў. Дазвольце выпрацаваць згоду перш чым працягнуць перайменаваньне робатам.

Хада перайменаваньня

Вам патрэбна зрабіць 2 рэчы, калі жадаеце зрабіць перанос самі:

  • перанесьці старонку катэгорыі з дапамогай укладкі «перанесьці» ў верхняй паліцы старонкі катэгорыі;
  • перанесьці ўлучаныя старонкі (файлы, падкатэгорыі і галерэыі) са старой катэгорыі ў новую. Можаце скарыстаць прыладу «Кат-шмат», якую магчыма запусьціць у вашых асабістых наладах.

Калі належыць, таксама пазначце старонку старой катэгорыі для выдаленьня як апісана ніжэй.

Робат

  • User:CommonsDelinker/commands — устаўце вашыя запыты на старонку гутарак. Скарыстайце шаблён {{move cat|Old name|New name|3=Explanation|user={{subst:REVISIONUSER}}}} («Перанесьці катэгорыю»: старая назва|новая назва|тлумачэньне|удзельнік).

Усялякі робат, які пераносіць катэгорыі, мае спачатку атрымаць ухвалу супольнасьці, як пазначана на старонцы апісаньня робата.

Выдаленьне старой катэгорыі

Shortcuts

У выпадках, дзе верагодна, што новы ўдзельнік можа паспрабаваць скарыстаць старую катэгорыю выпадкова, найлепш захаваць яе ў якасьці перанакіраваньня. Гэта можа ўлучаць іншыя назвы, якія аднолькава праўдзівыя або сынонімы, старэйшыя або састарэлыя тэрміны, пераклады або нейкую іншую слушную чаканую назву для катэгорыі. У такіх выпадках старую катэгорыю варта на пастаяннай аснове пазначыць шаблёнам «Перанакіраваньне катэгорыі» ({{Category redirect}}).

Калі старая катэгорыя — простая абдрукоўка або вы — адзіная асоба, якая калісьці карысталася катэгорыяй і выпраўляе яе, то яе магчыма бясьпечна выдаліць. Запытайце хуткае выдаленьне, пазначыўшы яе так:

{{bad name|новая назва}}  

або

{{speedydelete|перанесьці [[:Category:…]], бо …}}

Не выдаляйце катэгорыі, якія былі ў парадку (і мелі слушную назву) для гістарычных прадметаў (асабліва краіны або іх часткі): яны маюць адметную гісторыю і найчасьцей неаднолькавае геаграфічнае азначэньне, а мы маем шмат гістарычных запісаў і здымкаў, якія тычацца гэтых гістарычных прадметаў. Скарыстайце шаблён {{Category redirect|назва новай катэгорыі}} («Перанакіраваньне катэгорыі») замест таго (нашмат прасьцей адкаціць: выдаленьне разбуральнае, бо прыбірае ўсю гісторыю страонкі, і гэта толькі марнуе каштоўны час, выдаткаваны на належны збор дарэчных запісаў).

Мы ня можам сартаваць усё згодна з найсучасьнейшым азначэньнем, якое перамяшае ўсё з разнастайным незьвязаным зьместам, забыўшыся, што некаторыя краі былі часткай гісторыі іншай краіны: прынамсі перанакіраваньні лягчэй аднавіць і мы не губляем карысныя адметныя зьвесткі.

Глядзіце таксама