Вікісховішча:Віды файлаў

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:File types and the translation is 89% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:File types and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcut: COM:FT

Вікісховішча прымае толькі «вольныя матэрыялы». Падобным чынам дапускаюцца ТОЛЬКІ вольныя выгляды файлаў.

Абцяжараныя патэнтам выгляды файлаў непрымальныя ў Вікісховішчы. Глядзіце разьдзелы ніжэй наконт сьпісу дапушчальных выглядаў файлаў. Прыклады абцяжараных патэнтамі выглядаў файлаў —перадавое аўдыёкадаваньне (ПАК, анг. AAC), Ўіндоўз мэдыя аўдыё (ЎМА, анг. WMA) і большасьць кодэкаў аўдыё- і відэаперамежаваньня (АВП, анг. AVI). Нашае прызначэньне патрабуе, каб зьмест быў вольнапашыральным для ўсіх. Абцяжараныя патэнтам выгляды файлаў не задавальняюць гэтай меркі.

Несвабодныя выгляды і непадтрымваныя адкрытыя выгляды варта пераўтварыць у падтрымваны вольны выгляд перад запампоўкай. На шчасьце гэта звычайна нескладана, але можа быць часазатратным (у залежнасьці ад выгляда і пажаданай якасьці выніка).

Выявы

У Вікісховішчы віды файлаў, якія мы раім: маштабавальная вэктарная графіка (МВГ, анг. SVG), пераносная сеткавая графіка (ПСГ, анг. PNG) і выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG).

Файлы ў выглядзе бітмапы (БМП, анг. BMP) непрымальныя ў Вікісховішчы. Іх магчыма бясстратна пераўтварыць у пераносную сеткавую графіку (ПСГ, анг. PNG) і памер файла будзе заўжды меншым.

Памер і маштабаваньне

Глядзі таксама: Commons:Maximum file size

Прыміце да ўвагі, што новае апраграмаваньне зьмяненьня памеру ПСГ усталявалі пасьля таго, як напісалі тэкст ніжэй.

На жаль, лад маштабаваньня выявы дагэтуль абмежаваны. На цяперашні час мініяцюры (ПСГ, ВАГ і СГФЭ) ўтвараюць у аднолькавым выглядзе са спачатнай выявай і заўжды ў 24-бітных адценьнях (калі выява ня ў выглядзе абмену графікай [ВАГ, анг. GIF], у такім выпадку атрыманая выява будзе мець 256 адценьняў). Гэта значыць, што маштабаваньне пераносных сеткавых выяваў (ПСГ, анг. PNG) стварае даволі вялізныя файлы, нават калі спачатная выява зьмяшчала палітру або была ў выглядзе адценьняў шэрага. Гэта таксама значыць, што вам варта запампаваць поўнамаштабнае выданьне у выглядзе СГФЭ (анг. JPEG) ўручную, калі жадаеце запампаваць бясстратны пераносны сеткавы малюнак (ПСГ) здымка для рэдагаваньня або архіваваньня, але жадаеце скарыстаць мініяцюры ў выглядзе СГФЭ ў артыкулах.


Прыміце да ўвагі, што маштабаваньне выяваў можа праваліцца, калі выява надта вялізная і адрысоўка займае зашмат часу або памяці (у такім разе маштабаваную выяву не паказваюць або ўсю выяву падаюць у агляднік, што часта выклікае яго замыканьне). Для выяваў у выглядзе абмену графікай (ВАГ, анг. GIF) дзейнічае цьвёрдае абмежаваньне ў 1,000 мэгапіксэляў[Note 1]. Вялікія файлы ў выглядзе СГФЭ (анг. JPEG) звычайна няпэўныя, толькі калі іх захоўваюць парадковым (прагрэсіўным) спосабам; скарыстайце зыходны спосаб замест гэтага (глядзіце Прагрэсіўныя СГФЭ).

Найвышэйшае разрозьненьне

Shortcut

Тым ня менш, калі ласка, дапамажыце ўпэўніцца, што зьместам Вікісховішча магчыма карыстацца шырока, у тым ліку ў друкаваных СМІ, шляхам запампоўкі фотавыяваў у высокім разрозьненьні. У выпадках, дзе выданьне ў найвышэйшым разрозьненьні мае абмеркаваныя вышэй складанасьці, меншае выданьне магчыма спампаваць пад іншай назвай (са згадкай у апісаньні выявы ў вышэйшым разрозьненьні) або навейшае выданьне файла. Калі ласка, глядзіце Вікісховішча:Чаму нам патрэбныя мультумэдыя ў высокім разрозьненьні наконт дадатковых зьвестак. На супрацьлеглым баку вагаў Спэцыяльныя:ФільтарЗлоўжываньняў/153 абмяжоўвае міжвікійныя запампоўкі меншых (<50 000 байтаў або < 20 000 піксэляў) файлаў у выглядзе СГФЭ (анг. jpg) новымі ўдзельнікамі.

Маштабавальная вэктарная графіка

Глядзіце таксама Дапамога:МВГ і Вікіпэдыя: Лябараторыя малюнка/Сродкі/МВГ.

Маштабавальная вэктарная графіка (МВГ, анг. SVG) — заснаваны на пашыральнай мове разьметкі (ПМР, анг. XML) выгляд вэктарнай графікі, які магчыма маштабаваць без атрыманьня размываньня або «піксэляваньня». Яё лёгка рэдагаваць і тая звычайна дае разважна малыя файлы (глядзіце File:Bitmap VS SVG.svg). МВГ пажаданая, калі ствараеце дыяграмы і сьцягі, тады як пераносная сеткавая графіка (ПСГ, анг. PNG) добра працуе для сканаваных выяваў і фотаздымкаў друкаванай якасьці. Глядзіце Дапамога:МВГ.

МВГ добра працуе для дыяграмаў, графікаў, ілюстрацыяў, мапаў і ўсялякага малюнка, якому патрабуюцца налепкі. МВГ можа захоўваць налепкі ў якасьці чародаў тэксту, таму маштабавальны вэктарны малюнак (МВГ) магчыма перакласьці на іншыя мовы праўкай чародаў тэксту. Напрыклад, мапу File:Caucasus-ethnic en.svg ніжэй пераклалі на некалькі моваў. Параўнайце лепшую якасьць выявы маштабавальных вэктарных мапаў (МВГ) рознага памеру з мапай у выглядзе СГФЭ (анг. JPEG). (Паказаныя ніжэй выявы насамрэч у выглядзе ПСГ [анг. PNG]. Маштабавальныя вэктарныя выявы ў Вікіпэдыі не падаюць у агляднік. Замест таго, МэдыяВікі пераўтварае маштабавальную вэктарную выяву [МВГ] ў пераносную сеткавую [ПСГ] і падае апошнюю.)

Пераносная сеткавая графіка

Пераносная сеткавая графіка (ПСГ, анг. PNG) — «бясстратны» выгляд (які падтрымлівае альфа-празрыстасьць), а значыць, адценьне дакладнага піксэла захоўваюць пры перахоўваньні і магчыма скарыстаць для ўсялякага роду малюнкаў або дыяграмаў, недаступных у выглядзе маштабавальнай вэктарнай графікі (МВГ [анг. SVG] пажаданая пры стварэньні дыяграмаў). ПСГ карысная амаль для ўсяго, акрамя фотаздымкаў на лічбавую камэру. ПСГ лепшы для сканаваных малюнкаў (хоць з агаворкай — глядзіце заўвагу пра павышэньне рэзкасьці ніжэй) і выяваў зь нізкай глыбінёй адценьняў. (Усё гэта ў агулам меншым памеры з большай якасьцю параўнальна з выглядам СГФЭ [анг. JPEG].)

У Вікіпэдыі (і ўсіх іншых усталёўках МэдыяВікі, як абмеркавана ў phab:T192744) пераносныя сеткавыя мініяцюры (ПСГ) не павышаюць у рэзкасьці, але мініяцюры ў выглядзе СГФЭ павышаюць. ПСГ адлюстроўвае мініяцюру горшай якасьці для такіх больш складаных выяваў, як фотаздымкі і гравюры. Аднак галоўная складанасьць з выглядам СГФЭ ў тым, што той, як стратны выгляд файла, нельга паўторна правіць, нават пры наладах найлепшай якасьці. Само сабою, нават калі пераносная сеткавая мініяцюра (ПСГ) горшай якасьці, раюць запампаваць ПСГ таксама і зьвязаць міжсобку ўзнаўленьні ў выглядзе ПСГ і СГФЭ з дапамогай шаблёну «ПСГ з выданьнем СГФЭ» ({{PNG with JPEG version}}). Выняткам бывае, дзе спачатная выява ўжо ў выглядзе СГФЭ. У такіх выпадках няма прычыны падаваць узнаўленьне ў ПСГ. Аднак някепская думка захаваць узнаўленьне ў ПСГ перад закрыцьцём праграмы, скарыстанай для рэдагаваньня выявы, калі рэдагуеце ў выглядзе СГФЭ. Гэта дае ўзнаўленьне, якое хтосьці іншы можа правіць без спрычыненьня паступовага пагаршэньня. Таксама глядзіце Дапамога:Як скараціць адценьні для захаваньня СГФЭ як ПСГ наконт прасьцейшых выяваў — простыя выявы звычайна маюць меншы памер файла, чым СГФЭ, калі выява параўнальна простая.

Дадзеныя абменнага выгляду файла выявы

Надта важна памятаць, што няма належных дадзеных абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. exif) у файлах ПСГ[Note 2]. Таму захавайце здымак у выглядзе СГФЭ з файла неапрацаванай выявы, калі жадаеце запампаваць здымак, зроблены ў выглядзе неапрацаванай выявы, а таксама запампуйце ПСГ з такога файла, калі жадаеце. Але прафэсійны спосаб — правіць спачатны файл неапрацаванай выявы або выданьне ПСГ, захаваць яго ў выглядзе СГФЭ і перапісаць дадзеныя АВФВ з файла неапрацаванай выявы ў канчатковы файл СГФЭ, калі жадаеце рэтушаваць ваш здымак з захаваньнем вашых дадзеных АВФВ. Няма адзінага звычайнага шляху правільна гэта зразумець. Іншыя ўдзельнікі дапамогуць вам, калі вашая прылада вырабіць штосьці паважна памылковае (8-бітны выгляд пераўтварэньня Юнікоду [анг. UTF-8] звонку кавалка iTXT.)

Глядзіце таксама Вікісховішча:Падрыхтоўка выяваў да загрузкі, парады наконт ПСГ.
Адсоткі відаў файлаў у Вікісховішчы на верасень 2017 году

Выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў

Выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG, таксама JPG) прызначаецца для фотаздымкаў, асабліва калі тыя ўжо ў выглядзе СГФЭ. Выгляд СГФЭ выкарыстоўвае «стратнае сьцісканьне» з ахвяраваньнем дакладнасьцю дзеля меншага памеру файла.

Захавайце файл як пераносную сеткавую графіку (ПСГ, або захавайце яго ў іншым такім бясстратным выглядзе, як выгляд файла пазначанай выявы [ВФПВ, анг. TIFF] і пераўтварыце ў ПСГ) і запампуйце яго такім, калі маеце выбар выгляду, у якім захаваць малюнак або скан. Аднак наогул мае сэнс пераўтварыць файл у ПСГ, калі спачатны файл у выглядзе СГФЭ: пераўтварэньне стратнага сьцісканьня ў «бясстратны» выгляд не адкупляе для вас нічога, бо «страта» ўжо адбылася ў спачатніку, а тое толькі павялічыць памер файла (аднак усялякія праўкі варта верагодна захаваць як у выглядзе ПСГ, гэтак і СГФЭ). Выняткам бываюць файлы СГФЭ ў высокім разрозьненьні, якія ня маюць бачных артэфактаў сьцісканьня.

Прыміце да ўвагі, што цяпер мініяцюры СГФЭ атрымліваюць дадатковую рэзкасьць, хоць мініяцюры ПСГ — не. Таму запампоўка ў абодвух выглядах можа быць карыснай думкай, калі мініяцюры ПСГ выглядаюць цьмяненька. Скарыстайце шаблён «Выданьне СГФЭ з ПСГ» ({{JPEG version of PNG}}) у выданьнях СГФЭ з ПСГ, выстаўленага як «ПСГ з выданьнем СГФЭ» ({{PNG with JPEG version}}).

ПСГ — бясстратны поўнакаляровы выгляд. Выгляд СГФЭ — заўжды стратны, нават пры наладах найвышэйшай якасьці. Бясстратныя выгляды не пагаршаюцца пасьля паўторнага захаваньня, а стратныя — пагаршаюцца. Таму бясстратнае выданьне файла дазваляе падправіць файл для разнастайных задачаў — кадраваньня і дастасаваньня ўзроўняў — бяз страты якасьці.

Глядзіце таксама Дапамога:СГФЭ, Дапамога:Сканаваньне[Note 3]

Выгляд абмену графікай

Мініяцюра гэтага файла ў ВАГ (анг. GIF) няпэўная з прычыны выкарыстаньня празрыстасьці
Зьмяненьне памеру ПСГ (анг. PNG) не ўтварае такой складанасьці

Пераносная сеткавая графіка (ПСГ, анг. PNG) амаль заўжды дасканалейшая за выгляд абмену графікай (ВАГ, анг. GIF; меншы памер, больш адценьняў і лепшая празрыстасьць). Перавагі для выкарыстаньня ў Вікіпэдыі або «Вікімэдыі» — маштабавальная вэктарная графіка (МВГ, анг. SVG) найперш, затым ПСГ, калі ствараеце або рэдагуеце графіку (ня фотаздымак) і маеце выбар выгляду файла, каб захаваць у ім. Ніколі не захоўвайце выяву з больш як 256 адценьнямі ў выглядзе абмену графікай (ВАГ, анг. GIF). ВАГ заўжды захоўвае выявы ў 256 адценьнях або менш. Пераўтварэньне выяваў з большым лікам адценьняў у ВАГ пагоршыць тыя выявы.

Рэдагаваньне файлаў у ВАГ можа быць грувасткім, бо ВАГ падтрымлівае толькі 8-бітную палітру, а большасьць фільтраў працуе толькі ў поўнай палітры. А ПСГ падтрымлівае 8-бітную празрыстасьць (альфа-канал) у адрозьненьне ад 1-бітнай празрыстасьці ВАГ. Існуюць толькі некаторыя своеасаблівасьці ў зьмяненьні памеру ВАГ. Варта заўважыць, што празрыстая прастора падточвае непразрыстую, калі ВАГ з празрыстым тлом мініяцюрызуюць, што можа стварыць складанасьці.

Вольна запампоўвайце ў Вікісховішча ўсё як ёсьць, калі знаходзіце нейкія якасныя малюнкі, дыяграмы, графікі, мапы і ілюстрацыі ў ВАГ пад вольным дазволам, якія лічыце карыснымі для Вікіпэдыі або аднаго зь яе сястрынскіх праектаў. Вы або іншыя могуць пераўтварыць іх у маштабавальную вэктарную графіку (МВГ, анг. SVG) пазьней, калі спатрэбіцца.

Глядзіце Вікісховішча:Сродкі графіка наконт прыладаў і дапамогі.

Анімаваны выгляд абмену графікай

Выгляд абмену графікай (ВАГ, анг. GIF) — бясстратны, васьмібітна-каляровы (найбольш на 256 адценьняў) і ім варта карыстацца ў асноўным для анімаваных выяваў у Вікісховішчы. ВАГ выкарыстоўвае бясстратнае сьцісканьне выяваў да 256 адценьняў на кадр для анімаваных выяваў. Анімаваныя файлы ў ВАГ часам маюць складанасьці пры мініяцюрызаваньні. Паспрабуйце перазахаваць вашую мультыплікацыю з кожным кадрам аднолькавага памеру, калі заўважыце яе сапсутай або скрыўленай пры памяншэньні. Звычайны спосаб аптымізаваньня ў сьціскальніках анімаваных ВАГ — запісаць кадры зьменнага памеру, часам з налепкай: «Захавайце толькі часткі кадраў, якія зьмяніліся». Выглядае, што бягучае выданьне «ВыяваЧараў» у «Вікімэдыі» не падтрымлівае гэта. Цяпер у нашым апраграмаваньні абмежаваньне 100 мэгапіксэлямі. Калі ласка, глядзіце апісаньне ў катэгорыі «Анімаваныя файлы ў ВАГ, закранутыя абмежаваньнямі МэдыяВікі» наконт падрабязнасьцяў.

Animated GIF files sometimes have problems when thumbnailed. If you find your animation corrupted or distorted when scaled down, try re-saving it with every frame the same size: A common optimization method in animated gif crunchers is to write variable-sized frames, sometimes labeled as: “Save only the portions of frames that have changed”. Wikimedia’s current version of ImageMagick does not seem to support this. There is currently a 100 megapixel restriction in our software; please see the description in Category:Animated GIF files affected by MediaWiki restrictions for details.

If the image is sufficiently long (more than 10 seconds), considering using one of the video formats below: video can be paused and rewinded. FFmpeg may be used to convert a GIF to video.

Убудаванымі мультыплікацыямі варта карыстацца ашчадна. Сталая выява са спасылкай на мультыплікацыю пажаданая, калі мультуплікацыя мае надта малы памер файла. Майце на ўвазе складанасьці са згаданай вышэй сумяшчальнасьцю друку.

Выгляд файла пазначанай выявы

Толькі некаторыя файлы ў выглядзе пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF) могуць на гэты час паказваць у зьмененым (мініяцюрным) памеры ў рамках Вікіпэдыі або ў Вікісховішчы, і такія файлы не падтрымлівае большасьць агляднікаў Сеціва. Яны маюць архіўны выгляд і імі ніколі ня варта карыстацца ў выявах, прызначаных для паказу.

ВФПВ наогул служыць у якасьці бясстратнага выгляду падобна пераноснай сеткавай графіцы (ПСГ, анг. PNG), але са значна меншым сьцісканьнем. Аднак яго звычайны альгарытм сьцісканьня надта хуткі, каб прымяніць (што было пажыткам на старэйшых кампутарах), а большасьць сканэрнага апраграмаваньня падтрымлівае ВФПВ, што робіць яго агульнапашыраным абраньнікам для архіваў.

ПСГ не падтрымлівае большасьць сканэрнага апраграмаваньня, але захаваным у ёй файлы магчыма агулам зрабіць значна меншымі за ВФПВ. Напрыклад, ВФПВ на 33 мэгабайты скарачаюць да 17 мэгабайтаў, калі захоўваюць у ПСГ.

Агулам ПСГ — пажаданы выгляд. Аднак здольнасьць запампаваць файлы ў выглядзе пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF) прапануюць у якасьці ветлівасьці. Напрыклад, вы пажадаеце скарыстаць бясстратны выгляд (рэдагаваньне стратнага выгляду выклікае рост артэфакта кожны раз, калі яго захоўваюць), калі сканавалі файлы кучай, каб запампаваць іх у Вікісховішча для праўкі і падрыхтоўкі іншымі. Вашае сканэрнае апраграмаваньне можа не падтрымліваць захаваньне наўпрост у ПСГ, але дапускаць ВФПВ. У такіх выпадках запампоўка выявы ў якасьці ВФПВ прымальная, бо дапамагае вам надаць матэрыял Вікісховішчу нашмат лягчэй (у такім канкрэтным разе належыць апавясьціць заўсёднікаў на дошцы абвестак Вясковай помпы, каб вашую запампоўку кучай маглі падрыхтаваць для больш пашыранага выкарыстаньня і магчыма каб сьцісла абмеркаваць рэчы загадзя). Існуе шмат (вольных і камэрцыйных) рэдактараў выяваў, якія могуць скарыстаць пераўтварэньне з ВФПВ у іншыя выгляды. Глядзіце: Параўнаньне растравай графікі#Падтрымка файлаў (анг.).

Заявы вышэй датычаць пераважнай большасьці файлаў у выглядзе пазначанай выявы (ВФПВ). Аднак прыміце да ўвагі, што ВФПВ досыць дзіўны выгляд — уласьцівасьці расплывістыя і могуць у тэорыі падтрымліваць шырокую разнастайнасьць схемаў сьцісканьня і захоўваньня файлаў (хоць большасьць праграмаў, якія адчыняюць ВФПВ толькі распазнаюць найбольш агулььнапрыняыя). Гэта ўскладняе акрэсьленыя заявы пра ВФПВ. Напрыклад, ВФПВ можа зьмяшчаць стратны выгляд СГФЭ (анга. JPEG). Агулам толькі ВФПВ унармаванага віду варта запампоўваць у Вікісховішча.

ВэбП

Выгляд выявы ВэбП (анг. WebP) падтрымліваюць у Вікісховішчы. Ён падтрымлівае стратнае сьцісканьне выявы на падставе відэавыгляду ВП8 (анг. VP8) і бясстратнае сьцісканьне выявы на падставе новага альгарытму. Бясстратны спосаб больш сьціслы за ПСГ.

Досьледнае вылічальнае прыстасаваньне

Досьледнае вылічальнае прыстасаваньне (ДВП, анг. XCF) можа быць карысным, калі працуеце над выявай у Праграме маніпуляваньня выявай ГНУ (ГІМП, анг. GIMP). Адрозна ад ПСГ і падобных файлаў ДВП падтрымлівае тэкст і шматлікія слаі. Ён можа быць карысным у запампоўцы файла ДВП, каб іншыя рэдактары маглі працягнуць працу зь ім наўпрост пры захаваньні зьвестак пра слаі. Калі ласка, майце на ўвазе, што мініяцюру ДВП магчыма ўтварыць толькі апраграмаваньнем МэдыяВікі, калі выгляд файла сумяшчальны з ГІМПам 2.6 або 2.8, а колеравы лад — чырвона-зялёна-сіні (ЧЗС) або з адценьняў шэрага. Іншымі словамі, выявы зь індэксаваных колераў не падтрымліваюць мініяцюрнікам МэдыяВікі; як і файлы, створаныя ГІМПам 2.10 (глядзіце T196054).

Гук

Глядзі таксама: Commons:Free media resources/Sound У Вікісховішчы прымальныя віды файлаў: МП3 (анг. MP3), Огг (анг. Ogg з выкарыстаньнем вольнага бясстратнага аўдыёкодэка [ВБАК, анг. FLAC], кодэкаў Сьпікс, Опус або Ворбіс), ВэбМ (з выкарыстаньнем Ворбіса), ВБАК (анг. FLAC), хвалепадобны выгляд аўдыёфайла (ХВАФ, анг. WAVE) або лічбавы інтэрфэйс музычных інструмэнтаў (ЛІМІ, анг. MIDI).

Несвабодныя выгляды і менш вядомыя вольныя выгляды варта пераўтвараць перад запампоўкай. Цяпер няма законнага шляху захоўваць некранутыя спачатныя дадзеныя для пераўтварэньня ў будучыя выгляды або для выкарыстаньня, калі патэнты скончацца, нават калі дазвол на дадзены твор патрабуе распаўсюду такіх некранутых спачатных дадзеных (як гэта часта бывае з творамі, распаўсюджванымі пад Ліцэнзіяй вольнай дакумэнтацыі ГНУ або іншымі дазволамі вольнага аўтарскага права).

Вікісховішча не прымае выгляды трэкераў, нават напісаныя вольнымі трэкерамі. Не прымаюць і гукашрыфты для выкарыстаньня ў файлах ЛІМІ (анг. MIDI), нават калі гукашрыфты прызначаюцца для выкарыстаньня ў вольных прайгравальніках ЛІМІ. Скарыстайце вашае трэкернае апраграмаваньне, каб адрысаваць урывак у выглядзе файла абмену рэсурсам (ВФАР, анг.) ХВАФ і затым зашыфруйце яго ў Огг Ворбіс, калі важна, каб музычны ўрывак было чуваць у азначэньнях канкрэтнага інструмэнта, які Агульны ЛІМІ не забясьпечвае, а дазвол дапускае гэта.

На чэрвень 2023 году большасьць агляднікаў магла прайграваць МП3 (анг. MP3), Огг Ворбіс і Опус, але не ЛІМІ, ВБАК або Сьпікс. ВБАК і Сьпікс саматужна пераўтвараюць у цераззыходнікі Ворбіс і МП3 для прайграваньня ў аглядніках пасьля запампоўкі.

МП3

МПЗ (анг. MP3) — шырокападтрымваны выгляд гуку і яго вельмі раюць, калі Огг або бясстратнае выданьне немагчыма знайсьці. Вікісховішча цяпер прымае толькі запампоўкі МП3 удзельнікамі з правамі аўтадазору або вышэйшымі правамі з прычыны турботаў пра здатнасьць супольнасьці правяраць іх на парушэньні аўтарскага права.

Лічбавы інтэрфэйс музычных інструмэнтаў

Файлы лічбавага інтэрфэйсу музычных інструмэнтаў (ЛІМІ, анг. MIDI) прымаюць, але ня надта добра падтрымліваюць. Пашырэньне файла мае быць .mid.

Огг (гук)

Опус — пажаданы аўдыёкодэк для кантэйнэра Огг. Калі ласка, скарыстайце від файла opus або oga, каб запампаваць аўдыёфайлы ў выглядзе Огг Опус[Note 4].

Опус падтрымліваюць у МэдыяВікі (phab:T42193, phab:T53313) зь 2014 году. Выгляд мае выдатную якасьці і нізкую альгарытмічную затрымку. Ён саматужна пераключаецца між галасавым і музыка-аптымізаваным ладамі і здатны спалучаць абодва. Вольны бясстратны аўдыёкодэк (ВБАК, анг. FLAC) для звычайнага гука і бясстратны (якасьць захоўваецца), але бягучыя абмежаваньні памеру файла замінаюць яго выкарыстаньню для ўсяго, акрамя кароткіх кліпаў. У большасьці выпадкаў Опусам варта карыстацца згодна з рэкамэндаванымі «Ксіфам» наладамі[Note 5].

Існы гук у іншых вольных кодэках (такіх як Сьпікс і Ворбіс), але прысутны ў кантэйнэры Огг, ня варта пераўтвараць у Опус або ВБАК, каб пазьбегнуць страты ўтварэньня.

Прыміце да ўвагі, што ў вольным бясстратным аўдыёкодэку (ВБАК, анг. FLAC) існуе родны выгляд кантэйнэра (глядзіце ніжэй). Калі файл вашага выпуску мае пашырэньне .flac, той верагодна выкарыстоўвае родны выгляд кантэйнэра. Калі жадаеце ўставіць яго ў кантэйнэр Огг, гэта магчыма зрабіць Хуткай перамоткай Экспэртнай групы ў рухомых малюнках (ХПэгрм, анг. FFmpeg) з дапамогай каманднага радка ffmpeg -i InputFile.ext -acodec flac out.oga або flac ./input.wav -8 --ogg -f ./output.oga[Note 4].

Таксама бескарысна ставіць дадзеныя ў несвабодным выглядзе ў такі вольны кантэйнэр як Огг. Вы атрымаеце файл, які ўсё адно патрабуе падтрымкі несвабоднага кодэка, хоць патрабуе, каб прайгравальнік падтрымліваў вольны кантэйнэр.

ВэбМ (гук)

Кантэйнэр ВэбМ можа ўтрымліваць гук (Ворбіс або Опус) з суправаджальным відэа або безь яго.

Вольны бясстратны аўдыёкодэк

Вольны бясстратны аўдыёкодэк (ВБАК, анг. FLAC) падтрымліваюць з укладаньнем у кантэйнэры Огг або безь яго. Часавы Мэдыяапрацоўнік саматужна прапануе разнавіднасьці цераззыходнікаў у выглядзе Огг. Пашырэньне файла без укладаньня: .flac. (Датычны phab:T51505 вырашылі ў 2013 годзе і закрылі ў 2014-м.)

Хвалепадобны выгляд аўдыёфайла

Кантэйнэры хвалепадобнага выгляду аўдыёфайла (ХВАФ, анг. WAV) звычайна зьмяшчаюць нясьціснуты, бясстратны гук (імпульсна-кодавае мадуляваньне, ІКМ). Калі ласка, пераўтварыце вольны бясстратны аўдыёкодэк (ВБАК, анг. FLAC) перад запампоўкай, калі магчыма. Пашырэньне файла: .wav.

Відэа

Відэа мае быць файлам Огг з выкарыстаньнем выгляду відэакадаваньня Тэора (і пашырэньнем .ogv[Note 4]), файлам ВэбМ (пашырэньне .webm) або файлам Экспэртнай групы ў рухомых малюнках ЭГРМ-1 ці ЭГРМ-2 (пашырэньне .mpg і .mpeg). Несвабодныя выгляды варта пераўтвараць перад запампоўкай. Глядзіце Вікісховішча:Відэа — Запампоўка відэа наконт указаньняў. Глядзіце Відэа2Вікісховішча наконт хуткай і простай прылады.

Парада Вэб-дакумэнтаў Сеткі распрацоўнікаў «Мазілы», каб ВэбМ зьмяшчаў відэа ВП9 з гукам Опус. «Ці магу скарыстаць» даносіць, што недзе 80 % карыстальнікаў 2023 году здатныя наўпрост скарыстаць гэтае спалучэньне, што нашмат больш чым Огг Тэора (~30 %)[Note 6].

ВэбМ (відэа)

ВэбМ (анг. WebM) падтрымлівае выгляды відэакадаваньня ВП8 (анг. VP8), ВП9 і Альянснае відэа 1 (АВ1, анг. AV1), а таксама выгляды аўдыёкадаваньня Ворбіс (анг. Vorbis) і Опус (анг. Opus). Выгляд кантэйнэра ВэбМ — паднабор Матроскі (анг. Matroska).

ВП8 — стратны выгляд сьцісканьня, які мае лепшую якасьць за Тэору (анг. Theora). Вядома, няма патрэбы перакадаваць існыя відэа Тэора ў ВП8, бо гэта ня выправіць шкоду ад папярэдняга больш стратнага сьцісканьня. Хоць ВэбМ больш шырокі падтрымліваюць агляднікі, такое пытаньне сумяшчальнасьці варта выправіць саматужным перакадаваньнем у апраграмаваньні МэдыяВікі, але не ручной перазапампоўкай.

ВП9 (анг. VP9) — наступнік ВП8 зь лепшай спраўнасьцю сьцісканьня.

Альянснае відэа 1 (АВ1) — наступнік ВП9 і прапануе лепшую спраўнасьць сьцісканьня. Яго залічаюць у кандыдаты на значна шырэйшую падтрымку галіны ў апраграмаваньні і апаратным забесьпячэньні, чым у папярэдніх вольных выглядаў відэа. На 2023 год 70 % карыстальнікаў былі здатныя прайграваць гэты выгляд.

Огг Тэора

Тэора (анг. Theora) — стратны выгляд відэакадаваньня, выпушчаны ў 2004 годзе. Ён грунтуецца на ВП3 (анг. VP3) у адпаведнасьці, якая вядзе да Флэш ВП6 ці 7 і ВэбМ ВП8 ці 9. (Заўвага: большасьць апраграмаваньня, згаданага ў Вікісховішча:Апраграмаваньне, мае быць таксама здатным прайграваць гук Огг Ворбіс.)

На 2023 год Тэору слаба падтрымлівалі відэапрайгравальнікі мовы разьметкі гіпэртэксту 5 (МРГТ5, анг. HTML5) у сучасных аглядніках. Пазьбягайце пераўтварэньня ў гэты выгляд.

Фаза 1 Экспэртнай групы ў рухомых малюнках

Фаза 1 Экспэртнай групы ў рухомых малюнках (ЭГРМ-1, анг. MPEG-1) — мерка відэакампакт-дыска (ВКД) для стратнага сьцісканьня відэа і гуку, выпушчаная ў 1993 годзе з улучэньнем мерак МП2 (анг. MP2) і МП1. Яна прызначалася сьціскаць неапрацаванае лічбавае відэа якасьці сыстэмы хатняга відэа (СХВ, анг. VHS), а таксама гук да каля 1,5 Мбіт/сэк (у суадносінах сьцісканьня 26:1 і 6:1 адпаведна) без празьмернай страты якасьці.

Фаза 2 Экспэртнай групы ў рухомых малюнках

Фаза 2 Экспэртнай групы ў рухомых малюнках (ЭГРМ-2, анг. MPEG-2) — мерка лічбавага відэадыска (ЛВД, анг. DVD) для «агульнага кадаваньня рухомых малюнкаў і зьвязаных гукавых зьвестак», упершыню выпушчаная ў 1996 годзе з улучэньнем МП2 (анг. MP2). Яна апісвае спалучэньне спосабаў стратнага сьцісканьня відэа і гукавых дадзеных, якое дазваляе захоўваць і перадаваць фільмы з дапамогай даступных у бягучы момант сродкаў захоўваньня і прапускной здольнасьці перадачы. ЭГРМ-2 і -1 — меркі лічбавага кабэльнага і спадарожнікавага тэлебачаньня, а таксама лічбавага аўдыёвяшчаньня (ЛАВ, анг. DAB).

Тэкставыя выгляды

Дакумэнты сканаванага тэксту (ДэжаВю, ВПД)

Гэты выгляд пераноснага дакумэнта (ВПД) атрымаў сьцяжок {{BadPDF}} на старонцы файла, бо выглядае рабым (ад сьціску выгляду СГФЭ [анг. JPEG]), калі скарыстаць як малюнак артыкула, тады як File:Amsterdam Museum logo.svg значна больш падыходзіць.

Хоць Вікісховішча агулам не разьмяшчае дакумэнты, існуюць важкія прычыны запампаваць іх сюды (такія як архіўныя выданьні для выкарыстаньня перазапісу ў Вікікрыніцах).

  • Глядзіце Дапамога:ДэжаВю, каб атрымаць дапамогу наконт файлаў ДэжаВю (анг. DjVu) і выгляду пераноснага дакумэнту (ВПД, анг. PDF).
  • Дакумэнты ў пераносным выглядзе (ВПД, анг. PDF) дапушчальныя. Выкарыстаньне ў якасьці малюнка ня раюць, як можаце бачыць справа на прыкладзе, які ёсьць яўным вэктарным малюнкам. Глядзіце Ахоп праекту, выгляды ПД і ДэжаВю наконт дапушчальных прычынаў для ВПД і выгляду ДэжаВю.

Прыміце да ўвагі, што ўсялякую старонку з ВПД цяпер адрысоўваюць у выглядзе СГФЭ (анг. JPG) мініяцюрамі, але яе могуць таксама адрысаваць у пераноснай сеткавай графіцы (ПСГ, анг. PNG). Гэта залежыць толькі ад выкананьня адрысоўніка ВПД, скарыстанага на сэрвэры мініяцюрызацыі выявы, і ня служыць абмежаваньнем ВПД супраць выгляду ДэжаВю. Адзінае абмежаваньне — існаваньне разнастайных уласьніцкіх пашырэньняў ВПД, якія могуць часам патрабаваць канкрэтнага праглядніка ВПД. Файлы ВПД у Вікісховішчы ня маюць залежаць ад гэтых пашырэньняў і маюць выкарыстоўваць толькі стрыжнявыя ўласьцівасьці, якія выкарыстоўвае адрысоўнік мініяцюрызацыі Вікісховішча. Пытаньне можа існаваць, толькі калі ВПД запампавалі у родным выглядзе з прасторы назваў «Мэдыя:» замест адрысоўкі ў якасьці адзінай выявы з абіральнага нумару старонкі ў ВПД (бо гэтыя пашырэньні могуць укараняць некаторыя дзейныя сцэнары, апрацоўнікі формаў і дзейныя спасылкі на вонкавыя бачыны).

Пры адрысоўцы адзінай выявы файлы ў ВПД, якія адрысоўваюць з профілем стрыжнявога ВПД (зь яго звычайнымі ўласьцівасьцямі), дзейна адпавядаюць файлам ДэжаВю. Але звычайна адрысоўваюць фотаздымкі і малюнкі з вышэйшай згоднасьцю і больш дакладнымі каляровымі профілямі, чым файлы ДэжаВю, якія выкарыстоўваюць больш простую мадэль. ВПД таксама прапануе лепшую якасьць у некаторых выпадках, бо можа ўкараняць маштабавальную вэктарную графіку замест толькі высокасьціснутай бітмапы ў замацаваным разрозьненьні. Таму адрозьненьне ў асноўным ва ўзроўні сьцісканьня для бітмапы: для сканаваных тэкставых дакумэнтаў ДэжаВю часта меншы за ВПД, але гэта не стварае адрозьненьня, калі гэтыя файлы адрысоўваюць як адзіную бітмапавую выяву замест запампоўкі.

ВПД часта прапануюць лепшую згоднасьць і дакладнасьць для дакумэнтаў, якія зьмяшчаюць каляровыя малюнкі і здымкі. Аднак адрысоўнік мініяцюрызацыі выявы, якім цяпер карыстаюцца ў Вікісховішчы, не адрысоўвае іх выразна, бо яны ўтвараюць мініяюцры СГФЭ (анг. JPEG) замест больш дакладных мініяцюраў (ПСГ, анг. PNG): гэта можа зьмяніцца ў будучыні, калі пагадненьне дасягнуць на phab:T38597.

Noting that due to many copyright infringements and out of scope files being uploaded, we do not allow new users to upload PDF files.

Глядзіце таксама Дапамога:Сканаваньне наконт парадаў пра сканаваньне нятэкставых прадметаў.

ЧасавыТэкст

«ЧасавыТэкст» — адмысловая прастора назваў Вікісховішча, каб утрымліваць «Часавы тэкст», таксама называны субтытрамі, скрытым надпісам і тэкстам скрытага надпісу. Зьмест — просты тэкст без аніякай разьметкі.

Глядзіце Вікісховішча:Часавы тэкст.

Файлы дадзеных

Ніякія віды файла базы зьвестак цяпер не падтрымліваюць у якасьці віда файла для запампоўкі ў Вікісховішча. (Глядзіце сьпіс непадтрымваных відаў файлаў ніжэй.)

Аднак таблічныя дадзеныя магчыма захоўваць у прысьвечанай ім прасторы назваў Дадзеныя:. Напрыклад, дадзеныя ў гэтай прасторы назваў могуць улучаць:

  • дадзеныя мапы, якія дазваляюць удзельнікам захоўваць дадзеныя геаадзнакі прадмета Ява-сцэнаром (ГеаАПЯС, анг. GeoJSON);
  • таблічныя дадзеныя, якія дазваляюць удзельнікам ствараць табліцы дадзеных, падобныя да падзеленых коскай значэньняў (ПКЗ, анг. CSV).

Яны таксама падтрымліваюць стварэньне дынамічнага тэксту (праз модулі Луа) і графікаў з выкарыстаньнем дадзеных у выглядзе геаадзнакі прадмета Ява-сцэнаром (ГеаАПЯС, анг. GeoJSON).

Файлы дадзеных варта ўстаўляць у Вікісховішча пад адным з гэтых дазволаў: «Творчых грамадаў» на грамадзкі набытак 1.0 («ТГ» ГН 1.0); «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства («ТГ» ПА) 1.0, 2.0, 2.5, 3.0, 4.0 і 4.0+; «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ) 1.0, 2.0, 2.5, 3.0, 4.0 і 4.0+; Ліцэнзія на адкрытую базу зьвестак (ЛАБЗ) 1.0, нямецкі дазвол на дадзеныя без абмежаваньняў (НДД-БА) 2.0 або з пазначэньнем аўтарства (НДД-ПА) 2.0.

Вольна экспэрымэнтуйце ў стварэньні старонак з прыстаўкай Data:Sandbox/<username>/. Цяпер зьмест старонкі магчыма правіць толькі ў неапрацаваным выглядзе ГеаАПЯС (анг. GeoJSON), калі кожнае поле ня мае ўласьцівы «нумар» або «чараду».

Дадзеныя мапы

Глядзіце больш падрабязнасьцяў у :mw:Дапамога:Дадзеныя мапы.

Дадзеныя мапы дазваляюць удзельнікам захоўваць дадзеныя геаадзнакі прадмета Ява-сцэнаром (ГеаАПЯС, анг. GeoJSON) падобна да выяваў. Іншыя вікі могуць скарыстаць гэтыя дадзеныя, каб маляваць паверх мапаў, разам зь іншымі наладамі мапы і з дапамогай пашырэньня Картограф.

Стварыце новую старонку ў прасторы назваў Дадзеныя: з прыстаўкай .map, як то Data:Пясочніца/Прыкладудзельніка/Прыклад.map, каб стварыць дадзеныя новай мапы.

Таблічныя дадзеныя

Глядзіце больш падрабязнасьцяў у :mw:Дапамога:Таблічныя дадзеныя.

Таблічныя дадзеныя дазваляюць удзельнікам ствараць табліцы дадзеных, падобныя да падзеленых коскай значэньняў (ПКЗ, анг. CSV), і карыстацца імі зь іншых вікі, каб стварыць саматужныя табліцы, сьпісы і графікі.

Стварыце новую старонку ў прасторы назваў Дадзеныя: з прыстаўкай .tab, як то Data:Пясочніца/Прыкладудзельніка/Прыклад.tab, каб стварыць новую табліцу.

Выгляды рысунка і аўтаматызаванага праектаваньня

3-вымерныя выявы
Стэрэалітаграфія (СТЛ, анг. STL) для 3-вымерных файлаў, найбольш часта ўжываны для 3-вымернага друку выгляд файла. Іншыя 3-вымерныя выгляды і іншыя выгляды файлаў аўтаматызаванага праектаваньня не падтрымліваюць. Глядзіце таксама mw:Дапамога:Пашырэньне:3 вымярэньні.

Іншыя выгляды

Хімічныя і біялягічныя малекулярныя структуры
Не падтрымліваюць пакуль. Глядзіце непадтрымваныя віды файлаў ніжэй.
Шляхі на мапах і дадзеныя Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП, анг. GPS)
Глядзіце Дадзеныя мапы. Глядзіце таксама непадтрымваныя віды файлаў ніжэй.

Запыт падтрымкі для новых відаў файлаў

На 2021 год няма ўнармаванага парадку запыту падтрымкі для новых відаў файлаў. Абмеркаваньне ў МэдыяВікі.

Падручнік МэдыяВікі ўлучае апісаньне, як дадаць падтрымку новага віду файла, якое згадвае некаторыя развагі пры даданьні падтрымкі на вэб-бачынах «Вікімэдыі».

У якасьці першага кроку прачытайце старонку падручніка і падайце квіток запыту падтрымкі са спасылкай на гэты парасонавы квіток адсочваньня: Падтрымка выгляду мультымэдыяфайла (адсочка) (анг.).

Непадтрымваныя віды файлаў

Непадтрымваныя вольныя віды файлаў

Запытвалі прынамсі аднойчы, але цяпер не падтрымліваюць; патрабуецца дапамога, каб падтрымаць іх. :-)

Выгляд для 3-вымернасьці, за выняткам стэрэалітаграфіі (СТЛ, анг. STL, якую ўжо падтрымліваюць)
Іншыя ўзоры аўтаматызаванага праектаваньня
Выгляд для дадзеных
Выгляд для хімічных або біялягічных малекулаў
Выгляд шляху на мапе або Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП, анг. GPS)
Большасьць адкрытых выглядаў дакумэнта
Выгляды выявы
Выгляды гука і відэа
Выгляды дыяграмы
Выгляды мультымэдыя і мультыплікацыі
  • Малы вэб-выгляд (МВВ, анг. SWF) — магчыма было лічыць вольным на 2009 год, але патрабуецца, каб быў утваральным і прайгравальным з вольнымі прыладамі, адхілены ў phab:T28269.
Навуковы выгляд
Выгляды шрыфтоў

Несвабодныя выгляды файлаў

Запытвалі прынамсі аднойчы, праз саматужнае пераўтварэньне гэтых выглядаў у вольны выгляд пры запампоўцы.

Большасьць вышэйзгаданых пытаньняў адсочваюць у якасьці пытаньняў «Падтрымкі мультымэдыя і выгляду файлаў» у phab:T44725.

Замяшчальны выбар падтрымкі

Зыходныя матэрыялы для такіх запампаваных у Вікісховішча файлаў, як неапрацаваныя файлы з камэры і працяглы гук Вольнага бясстратнага аўдыёкодэка (ВБАК, анг. FLAC), магчыма запампаваць у Архіў Вікісховішча, як неафіцыйную спадарожную вэб-бачыну, якая прымае ўсе выгляды файлаў. Зьвярніце ўвагу, што ўсе ўдзельнікі Вікісховішча могуць увайсьці ў Архіў Вікісховішча з дапамогай Адкрытага ўпаўнаважаньня (АУпаўн, анг. OAuth).

Зноскі

  1. Мэгапіксэль (лік кадраў × шырыня × вышыня), формула дэцымацыі (трымайце суадносіны бакоў захоўваньня [СБЗ] наконт абмежаваньня ВікіМэдыя): цэлая частка (√абмежаваньне ў мэгапіксэлях × шырыня ÷ вышыня) ≥ шырыняновая; для анімацыі (звыш таго і са стратнымі СБЗ): цэлая частка (абмежаваньне ў мэгапіксэлях ÷ кадры ÷ вышыня) ≥ шырыняновая.
  2. Некаторыя дадзеныя ПСГ паказваюцца МэдыяВікі пад «мэтазьвесткамі», такія як разрозьненьне pHYs, пазнака часу tIME і іншыя тэкставыя дадзеныя (заўвагі), але яны неналежныя для АВФВ.
  3. Таксама глядзіце Некалькі парадаў наконт сканаваньня (анг.) ад Ўэйна Фултана на scantips.com (2010) наконт СГФЭ.
  4. a b c Нашае пагадненьне пра Огг адрозьніваецца ад вярхоўнага пагадненьня «Ксіфа» ў тым, што мы дбаем толькі пра адрозьненьне гука .oga ад відэа .ogv. Фундацыя «Ксіф Орг» раіць скарыстаць .ogg у якасьці пашырэньня для аўдыёфайлаў Огг Ворбіс, .oga для гука Огг ВБАК, .ogv для відэа Огг Тэора і .opus для гука Огг Опус паводле запытаў тлумачэньня № 5334 і 7845. Глядзіце таксама Віды шматмэтавых пашырэньняў інтэрнэт-пошты і пашырэньні файлаў — КсіфВікі (анг.).
  5. . Глядзіце Рэкамэндаваныя «Ксіфам» налады (анг.)
  6. Глядзіце старонку Сеткі распрацоўнікаў «Мазілы»: Даведнік па сеткавых відэакодэках. Глядзіце ў «Ці магу скарыстаць» webm і ogv. Вы высьветліце, што Сафары адстае, але для гэтага існуе перакадоўка.
  7. Датычна СГФЭ2000 некаторыя распрацоўнікі турбаваліся пра падводныя патэнты (Бібліятэка Кангрэсу ЗША: лічбавае захаваньне), а ў 2009 годзе Мазіла памеціла гэта як Ня выправім.
  8. Расшыфроўку выявы СГФЭ 2000 у выгляд пераноснага дакумэнта (ВПД, анг. PDG) цалкам падтрымліваюць, таму запампоўвальнікам файлаў у ВПД ня варта хвалявацца пра непадтрымку выгляду ў гэтым выпадку выкарыстаньня.

Глядзіце таксама

У ангельскай Вікіпэдыі