Дапамога:Стварэньне файла ДэжаВю

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Help:Creating a DjVu file and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Help:Creating a DjVu file and have to be approved by a translation administrator.

Гэтая старонка тлумачыць, як стварыць файл ДэжаВю. Гэты выгляд магчыма скарыстаць у галерэях або катэгорыях падобна ўсялякаму падтрымванаму выгляду выявы. Ён памяншае памер і лік патрэбных для капіяваньня файлаў.

Можаце папрасіць дапамогу ў Вікісховішча:Стол даведак, калі маеце складанасьці.

Прыклад: [[File:Alice in Wonderland.djvu|thumb|«Алеся ў дзівоснай краіне», старонка 9|page=9]].

«Алеся ў дзівоснай краіне», старонка 9

Уступ

Задача — стварыць файл ДэжаВю са знойдзеных у Сеціве або адсканаваных, бітмапавых выданьняў (выгляду Сумеснай групы фотаэкспэртаў [СГФЭ, анг. jpg] і выгляду файла пазначанай выявы [ВФПВ, анг. tif]). Гэта пажадана, бо:

  • усе старонкі кнігі даступныя ў адзіным файле;
  • усе старонкі магчыма пабачыць на старонцы файла ДэжаВю;
  • кожную старонку магчыма скарыстаць у полі «старонка»;
  • файлы ДэжаВю малыя;
  • толькі адзін файл трэба скапіяваць параўнальна з сотнямі старонак у бітмапавым выглядзе;
  • стварэньне файла ДэжаВю хутчэйшае за запампоўку сотняў бітмапавых файлаў.

Хібы:

  • нумараваньне старонак не падаецца вольна адладжвальным;
  • страта якасьці можа адбыцца.

У межах праектаў МэдыяВікі

Па старонках файлаў ДэжаВю магчыма пераходзіць ва ўсталёўках МэдыяВікі, якія маюць усталяваную ўбудову Пашырэньне:ВычыткаСтаронка. Яна ёсьць ва ўсіх выданьнях Вікікрыніцаў.

Старонку паказальніка варта стварыць, калі файл запампавалі ў Вікісховішча. Пераход ажыцьцяўляюць праз выкарыстаньне назвы файла з прыстаўкай «старонка:» і наступным «/Н», дзе «Н» — нумар старонкі.

Нумараваньне старонак

Выгляд ДэжаВю стварыў дапомнае нумараваньне старонак, якое паказваюць у выпадальным мэню (глядзіце Image:Wind in the Willows.djvu). Раім мець аднолькавае нумараваньне старонак са спачатнай кнігай для лягчэйшага карыстаньня. Гэта можа быць няпэўным, калі некаторыя старонкі (як ва ўступе) нумаруюць рымскімі лічбамі. У гэтым разе адзінае рашэньне — стварыць другі файл ДэжаВю для гэтых старонак.

Пераўтварэньне выгляду пераноснага дакумэнта (ВПД)

Калі ласка, паглядзіце старонку Дапамога:Пераўтварэньне ВПД у ДэжаВю.

Іншыя выгляды

Выгляд файла пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF) з «Галікі» (электроннага збору Нацыянальнай бібліятэкі Францыі) магчыма адчыніць у «ФайнРыдэры» (нават пасьля заканчэньня пэрыяду ацэнкі). Праз выняцьцё старонак у ВФПВ (аднолькавы выгляд) магчыма кадраваць краі з дапамогай «ЭкснВію» і загрузіць старонкі ў «ДэжаВю Сола». Нумараваньне старонак саматужнае.

Майкрасофт Ўіндоўз

Пераўтварэньне праз «ДэжаВю Сола»

«ДэжаВю Сола» (анг. «DjVu Solo») — вельмі простая і спраўная прылада. Гэтае апраграмаваньне больш не абновяць, але яно ўстойлівае. Таксама магчыма скарыстаць віртуальны прынтэр «ЛізардТэх» (анг. «LizardTech»), які даступны бясплатна і можа ператвараць дакумэнты ў ходзе друку. Парадак больш-менш аднолькавы для ўсіх праграмаў пераўтварэньня: загрузіць бітмапавыя файлы ў праграму, праверыць іх парадак і запусьціць пераўтварэньне.

Дапомна «ДэжаВю Сола» наладжаны пераўтвараць старонкі ў разрозьненьні 300 кропак на цалю (кр/цал). Гэта звычайна добрая вартасьць.

Пераўтварэньне праз «ДэжаВюЛібрэ»

«ДэжаВюЛібрэ» (анг. «DjVuLibre») ня мае графічнага інтэрфэйса карыстальніка для пераўтварэньня файлаў, але з належным сцэнаром можаце зрабіць гэта саматужна амаль без унёску карыстальніка. Глядзіце сцэнары, каб стварыць адзіны, сабраны файл ДэжаВю (анг.).

На «Мак ОС»

З дапамогай «МакПартоў» магчыма ўсталяваць шэраг ДэжаВю-праграмаў для выкарыстаньня на кампутарах «Макінтош»:

# port list '*djvu*'
djvu2pdf                       @0.9.2          graphics/djvu2pdf
djvulibre                      @3.5.25         graphics/djvulibre
minidjvu                       @0.8            graphics/minidjvu
pdf2djvu                       @0.7.18         graphics/pdf2djvu
py-djvubind                    @1.2.1          python/py-djvubind
py31-djvubind                  @1.2.1          python/py-graveyard
py32-djvubind                  @1.2.1          python/py-graveyard
py33-djvubind                  @1.2.1          python/py-djvubind
py34-djvubind                  @1.2.1          python/py-djvubind
zathura-plugin-djvu            @0.2.3          office/zathura-plugin-djvu

На «Лінуксе» і «Вольным дыстрыбутыве апраграмаваньня Бэрклі» («ВольныДАБ»)

Вам патрэбна апраграмаваньне «ДэжаВюЛібрэ» — збор прыладаў каманднага радка для стварэньня, зьмяненьня і прагляду файлаў ДэжаВю. Вам пэўна таксама спатрэбіцца апраграмаваньне «ВыяваЧары» (анг. «ImageMagick») або «ГрафікаЧары» (анг. «GraphicsMagick»), калі трэба пераўтварыць сканы старонак зь бітмапавых выглядаў.

Пераўтварэньне сканаў старонак

Прыладай cjb2 карыстаюцца для стварэньня файла ДэжаВю з файла ў выглядзе пераноснай бітмапы (ПБМ, анг. PBM) або выгляду файла пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF). Таму вам варта пераўтварыць вашыя сканы, калі тыя дагэтуль не ў адным з гэтых выглядаў. (Прыклады ніжэй выкарыстоўваюць прыладу convert з «ВыяваЧараў», але яны таксама будуць працаваць з загадам gm convert ад «ГрафікаЧараў».)

  • Пераўтварэньне з выгляду пераноснай сеткавай графікі (ПСГ, анг. PNG) ў выгляд ПБМ з дапамогай convert:
 convert rig_veda-000.png rig_veda-000.pbm
  • У залежнасьці ад якасьці спачатных сканаў можаце знайсьці карысным апрацаваць іх з дапамогай дастасаваньня «Непапера», якое выдаляе чорныя межы вакол старонак і выраўноўвае сканаваны тэкст квадратна на старонцы. «Непапера» таксама здатная вымаць 2 асобныя выявы старонак, дзе разваротныя старонкі кнігі сканавалі адной выявай.
  • Стварэньне файла ДэжаВю з файла ПБМ:
 cjb2 -clean rig_veda-000.pbm rig_veda-000.djvu
  • Даданьне файла ДэжаВю ў канчатковы дакумэнт:
 djvm -i rig_veda.djvu rig_veda-000.djvu

Вам варта паўтарыць гэтыя крокі са сцэнаром для кожнай старонкі кнігі. Напрыклад:

#!/bin/bash
for n in `seq 1 9`
do
        i="rig_veda-$n.png"
        j=`basename $i .png`
        convert $i $j.pbm
        cjb2 -clean $j.pbm $j.djvu
        djvm -i rig_veda.djvu $j.djvu
done

Інакш можаце скарыстаць мэйкфайл і запусьціць спадарожную хаду з дапамогай «make -j»:

UNPAPER_OPTS_COMMON= --mask-scan-threshold 0.01 --dpi 600 --mask-scan-size 100
UNPAPER_OPTS_ST1= --deskew-scan-size 5000 -dv 0.5
UNPAPER_OPTS_ST2= --no-noisefilter --no-blackfilter --no-grayfilter --no-blurfilter --no-deskew -S 3600,5250 --border-align top --border-margin 150
IMGS = $(wildcard *.png)
DJVUS = $(sort ${IMGS:.png=.djvu})
DJVU = __out.djvu

all: ${DJVUS} ${DJVU}

%.raw.pbm: %.png
	convert $< $@

# ступеня 1: ачысьціце межы, дапасуйце фільтры і павярніце
%.stage1.pbm: %.raw.pbm
	unpaper --overwrite $(UNPAPER_OPTS_COMMON) $(UNPAPER_OPTS_ST1) $< $@ > $@.log

# ступеня 2: разьмясьціце пасярод старонкі і вызначце памер старонкі
%.pbm: %.stage1.pbm
	unpaper --overwrite $(UNPAPER_OPTS_COMMON) $(UNPAPER_OPTS_ST2) $< $@ > $@.log

#Сьцісьніце ў ДэжаВю
%.djvu: %.pbm
	cjb2 -clean $< $@

# Сабярыце канчатковы ДэжаВю
${DJVU}: ${DJVUS}
        # файлы, якія «Непапера» не апрацоўвае добра, магчыма ўкласьці ў
        # адрозны каталёг і сабраць у канчатковы ДэжаВю
	# cp ./_manfix/*.djvu ./
	djvm -c $(DJVU) ${DJVUS}
        # Пры спадарожным вырабе немагчыма будзе сказаць, якая памылка
        # паходзіць зь якога файла, таму захавайце ўвесь вынік у адным вялікім журнале
	cat *.log > _one_big.log


ачысьціце:
	rm -f *.raw.pbm
	rm -f *.pbm
	rm -f *.djvu
	rm -f *.log

Пераўтварэньне пасьлясцэнарных файлаў (ВПД, ПС і АПС)

«ДэжаВюЛібрэ» (анг. «DjVuLibre») ўлучае прыладу djvudigital, якая выкарыстоўвае «Прывідны сцэнар» (анг. «Ghostscript»), каб наўпрост пераўтвараць выгляд пераноснага дакумэнта (ВПД, анг. PDF) і іншыя пасьлясцэнарныя файлы ў выгляд ДэжаВю. Аднак тое патрабуе перабудовы «Прывіднага сцэнара» з зыходніка, каб улучыць адмысловы драйвэр, патрэбны djvudigital (гэта частка дыстрыбутыва «ДэжаВюЛібрэ», але яе нельга распаўсюджваць законна як двайковую праз супярэчныя дазволы на адкрыты зыходнік). Аднак гэта вельмі зручная ў карыстаньні прылада, калі яе збудаваць. Яна можа нават пераўтвараць файлы ВПД з «Кніг Гугла» без дадатковай працы. Гэта проста як:

 djvudigital --words some_book.pdf

Прапанову «--words» варта ўлучыць, каб скапіяваць у канчатковы файл ДэжаВю шукальны тэкст, які існуе ў файле ВПД. Гэта таксама дазволіць выдзеліць словы ў пошуку. (Каб крыху ашчадзіць на памеры файла, можаце скарыстаць «--lines» замест «--words», ад чаго запішуць месца кожнага радка замест кожнага асобнага слова; тэкст усё адно будзе магчыма шукаць па слове, але радкі цалкам будуць выдзеленымі ў выніках пошуку замест асобных словаў. Гэта пэўна няважна ў мапах і ілюстрацыях, дзе словы расьсеяныя па ўсёй старонцы.)

Пераўтварэньне праз «ДэжаВю Сола»

«ДэжаВю Сола» даступнае для «Лінукса» з выкарыстаньнем «ВіноШт» (анг. «WineHQ»). Парадак усталёўкі «Віно Шт» залежыць ад дыстрыбутыва і апісваюць па спасылцы вышэй. Калі «ВіноШт» усталявалі, проста спампуйце ўсталёвачнік «ДэжаВЮ Сола» і запусьціце яго з выкарыстаньнем «Віна». Адчыніце тэчку ўсталёвачнікам у тэрмінале і запусьціце wine djvusolo3.1-noncom.exe. Звычайны ніякія хітрыкі не патрэбныя. Каб атрымаць доступ да файлавай сыстэмы, скарыстайце зьвязаны дыскавод унутры «Віно Шт» (дапомна «Z»).

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Апраграмаваньне

Вэб-бачыны