Вікісховішча:Вытворныя працы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Derivative works and the translation is 81% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Derivative works and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcuts: COM:DW • COM:DERIV

Шматлікія творчыя працы — вытворныя з чагосьці іншага, надзеленага ўласным аўтарскім правам. Вытворная праца ня толькі грунтуецца на папярэдняй, але таксама зьмяшчае дастаткова новага, творчага зьместу, каб надзяліць яго ўласным аўтарскім правам. Аднак спачатны праваўласьнік таксама мае дазволіць выкарыстаньне падставовай працы, калі тая дагэтуль пад абаронай аўтарскага права. Іншымі словамі, вытворная праца — ня проста праца «на падставе» іншай працы. Яе лічаць новай, бо пэўны значны ўнёсак дадатковай творчасьці пайшоў на яе вытворчасьць. Усе наступныя працы на падставе іншай, папярэдняй працы, якім не стае істотнага, новага, творчага зьместу, проста лічаць копіямі той працы і ў выніку не надзяляюць абаронай новага аўтарскага права, таму ня маюць называцца «вытворнымі працамі», бо гэта мае даволі канкрэтнае значэньне ў законе аб аўтарскім праве.

У любым разе спачатны стваральнік працы мае выразна ўпаўнаважыць на капіяваньне і вытворную працу перад яе запампоўкай на Вікісховішча, калі падставовая праца не ў грамадзкім набытку або няма доказу, што падставовац працай дазволілі вольна карыстацца (напрыклад, паводле дазволу Творчых грамадаў).

У падсумаваньне: вы ня можаце адсачыць творчы малюнак кагосьці іншага пад аўтарскім правам і запампаваць яго адсочку ў Вікісховішча пад новым, вольным дазволам, бо адсочка — копія бяз новага творчага зьместу. Падобным чынам вы ня можаце зрабіць экранізацыю кнігі, якую толькі прачыталі, без дазволу творцы, нават калі дадалі істотны, творчы, новы матэрыял у сюжэтную лінію, бо фільм патрабуе дазволу творцы спачатнай кнігі. Аднак фільм верагодна палічаць вытворнай працай, надзеленай абаронай раману ўласным аўтарскім правам тады, калі такі дазвол атрымалі. «Вытворная» ў гэтым сэнсе не абазначае проста «вытворная з». Гэта абазначае: «вытворная з і ўлучае новы, творчы зьмест, які надзяляюць новым аўтарскім правам».

Што такое вытворная праца?

Гэты фотаздымак Вэнэры Мілёскай — вытворная праца (статую Вэнэры Мілёская лічаць падставовай працай). Вядома, што скульптар памёр больш як 100 гадоў таму, таму статуя ў грамадзкім набытку. Тут няма складанасьцяў з аўтарскім правам пры ўмове, што творца фатаграфіі (як вытворнай працы) вызваляе аўтарскае права пад прыдатным дазволам.

Вытворныя працы азначаюцца наступным чынам у адпаведнасьці са 101-м разьдзелам Закону ЗША 1976 году «Аб аўтарскім праве»[1]:

« „Вытворная праца“ — праца на падставе адной або больш ужо існых працаў, такіх як пераклад, музычная аранжаваньне, тэатралізаваньне, бэлетрызаваньне, экранізаванье, гуказапіс, мастацкае ўзнаўленьне, скарачэньне, звужэньне або іншы выгляд, у якім працу могуць перапрацаваць, пераўтварыць або прыстасаваць. Праца, што складаецца з рэдактарскіх пераглядаў, анатацыяў, дапрацовак або іншых зьмяненьняў, якія сукупна ўяўляюць спачатную працу творцы, ёсць „вытворнай працай“».

Карацей кажучы, усе пераносы творчай працы пад аўтарскім правам на новы носьбіт (напрыклад, з кнігі ў фільм), як і ўсе іншыя зьмяненьні працы, вынікам якіх ёсьць новая, творчая, спачатная праца (напрыклад, з п’есы Шэксьпіра ў сучаснае выкананьне з новымі выразамі і пэрсанажамі), лічаць вытворнымі працамі, надзеленымі ўласнымі, новымі аўтарскімі правамі. Каму дазволена ствараць такія працы? Згодна са 106-м разьдзелам Закону ЗША 1976 году «Аб аўтарскім праве»:

«Уласьнік аўтарскага права ў гэтай якасьці мае выключныя правы рабіць і ўпаўнаважваць на ўсё з наступнага: ... (2) рыхтаваць вытворныя працы на падставе працы пад аўтарскім правам».

Вытворная праца стварае новае аўтарскае права ва ўсіх акалічнасьцях новага выданьня адрозна ад дакладнай копіі або малаважнага зьмяненьня працы (напрыклад, аднолькавая кніга з адрозным загалоўкам), якое палічаць проста копіяй і якое не прывядзе да новага аўтарскага права. Такім чынам, напрыклад, стваральнік «Анатаванага хобіта» валодае аўтарскім правам на ўсе заўвагі і тлумачэньні, якія напісаў але не на спачатны тэкст «Хобіта», які таксама ўлучаны ў кнігу, аўтарскае права на які належыць «Маёнтку Толкіена». Спачатнае аўтарскае права «Маёнтка» ўсё ж застаецца, і тады анатацыі таксама набываюць новае, незалежнае, уласнае аўтарскае права. Падобным чынам прадпрыемства, што валодае аўтарскім права на Дарта Вэйдэра (то-бок «Ўолт Дыснэй»), мае выключнае права ствараць і ўпаўнаважваць на вытворныя працы гэтага пэрсанажа, у тым ліку яго фатаграфіі і малюнкі, што апісваюць яго ў рамане і творчымі спосабамі, бо (як гэта ацанілі ў рашэньнях суду) гэта адзін з бакоў твору праваўласьніка, які могуць пажадаць камэрцыйна скарыстаць. Такім самым чынам кожны можа зрабіць фільм на падставе Бібліі і можа зрабіць уласны фільм пад назвай «Дзесяць запаветаў» на падставе кнігі Бібліі «Выхад», але ня можа зрабіць новае выданьне фільма 1956 году «Дзесяць запаветаў» нават зь істотным новым творчым укладам без атрыманьня дазволу «Першарадных карцінаў» (праваўласьніка).

Валодаю аўтарскім правам на здымак, калі здымаю прадмет на ўласную камэру. Ці магу даць на яго дазвол любым абраным спосабам? Чаму варта турбавацца пра іншых праваўласьнікаў?

Фатограф стварае новую працу (фатаграфію) пад аўтарскім правам, напрыклад, робячы здымак пэрсанажа мультфільма пад аўтарскім правам на футболцы ў якасьці асноўнага прадмета. Але правы стваральніка пэрсанажа мультфільма ўсё ж уплываюць на выніковы фотаздымак. Такі здымак нельга абнародаваць бяз згоды абодвух праваўласьнікаў: фатографа і малявальніка.

Няважна, калі малюнак падабенства пэрсанажа пад аўтарскім правам ствараецца цалкам запампоўвальнікам з уласнай памяці бязь іншай даведкі. Несвабодную працу пад аўтарскім правам проста ня могуць пераўтварыць у вольную бяз згоды праваўласьніка ні фатаграфаваньнем, ні маляваньнем, ні высяканьнем (але глядзіце Вікісховішча:Свабода панарамы).

У такіх мясьцінах, як прадметныя паркі, звычайна дазваляюць фатаграфіі і часам нават заахвочваюць іх, хоць прадметы мастацтва пад аўтарскім правам амаль пэўна ўлучаць у здымкі наведнікаў. Аднак такія правілы міжвольна не абазначаюць, што такія гэтыя здымкі можна распаўсюджваць з адданьнем у грамадзкі набытак або пад дазволам вольнага зьместу. Намерам мясьціны, што дазваляе фатаграфію, можа быць, накпрыклад, аблягчэньне фатаграфіі для асабістага карыстаньня і некамэрцыйнага пашырэньня на бачынах сацыяльных сетак.(Глядзіце гэтае абмеркаваньне.) Таксама праўнае разуменьне пра найменшае могуць прымяняць у такім асяродзьдзі: калі прадмет вашага фотаздымка ў прадметным парку — вашая дачка, якая есьці марозіва, але кагосьці ў строі Мышаня Мікі магчыма ўбачыць на тле, гэта ня лічаць ні парушэньнем, ні вытворнай працай пакуль з фатаграфіі ясна, што вы зацікаўленыя ў дзяўчынцы і замарожаным ласунку, а не вялікапамерным грызуне, і вы можаце нават збыць гэтую выяву камэрцыйна (хоць вам варта ўпэўніцца, што Мікі сапраўды «пра найменшае» і яго прысутнасьць ня мае рабіць тую выяву больш карыснай, цікавай і таварнай, чым безь яго).

Ці валодае «Дыснэй» аўтарскім правам на здымак, бо яму належыць рысунак Пыха, калі раблю фотаздымак дзіця, якое трымае мяккую цацку Віня-Пыха?

Не. «Дыснэй» не валодае аўтарскім парвам на здымак. Існуе 2 розныя аўтарскія правы, якія варта ўлічваць: фатографа (датычна здымка) і «Дыснэя» (цацка). Вы маеце разглядаць іх паасобку. Спытайце сябе: ці магчыма скарыстаць здымак у якасьці ілюстрацыі для «Віня-Пыха»? Ці спрабую я абысьці абмежаваньня для двухвымерных здымкаў Пыха, скарыстаўшы фота цацкі? Калі так, тады гэта не дазваляецца.

Хоць ведайце, што стратэгія абароны «Дыснэя» грунтуецца на праве аўтара (мастацкай уласнасьці) і таварным знаку (пашыраным, каб абараніць рысунак). Сапраўдны праўны разбор будзе больш украдлівым у гэтым выпадку. Можа быць парушэньне аўтарскага права «Дыснэя» на Пыха на падставе капіяваньня праз фатаграфію, хоць «Дыснэй» не валодае аўтарскім права на здымак. Насамрэч вы магчыма стварылі вытворную працу без дазволу, бо лічыцца, што амаль усе фатаграфіі ўлучаюць прынамсі крыху творчасьці з боку фатографа.

Ці кожны выраб пад чыімсьці аўтарскім правам? Што наконт самаходаў? Або кухенных крэслаў? Корпуса майго кампутара?

Shortcut

Не. Існуюць адмысловыя ўмовы ў законе ЗША аб аўтарскім праве, што ў значнай ступені вызваляюць побытавыя рэчы ад абароны аўтарскім правам:

Другая частка папраўкі цьвердзіць, што

«рысунак карыснай рэчы... варта лічыць малярскай, графічнай або разьбярскай працай, толькі калі і толькі ў той ступені, у якой такі рысунак улучае малярскія, графічныя або разьбярскія рысы, што магчыма вызначыць асобна і што здольныя існаваць незалежна ад практычных бакоў рэчы».

«Карысная рэч» азначаецца як «рэч, што мае ўласьцівае практычнае прызначэньне, якое ня проста ў апісаньні выгляду рэчы або перадачы вестак». Гэтая частка папраўкі — пераробка выразу, дададзеная ў Статут Бюро аўтарскага права ў сярэдзіне 1950-х гадоў у імкненьні выканаць рашэньне Вярхоўнага суду па справе Мазэра.

Прыняўшы гэтую папраўку ў выраз, Камітэт намагаецца правесьці як мага больш выразную мяжу між працамі дастасоўнага мастацтва пад аўтарскім правам і працамі прамысловага красьленьня не пад аўтарскім правам. Двухвымерная карціна, малюнак або графічная праца ўсё ж здатная быць вызначанай як такая, калі надрукаваная або прымененая на практычных прадметах, такіх як тэкстыльныя тканіны, шпалеры і кантэйнэры. Тое самае слушна, калі статую або разьбу выкарыстоўваюць, каб упрыгожыць прамысловы выраб або, як у выпадку Мазэра, улучаюць у выраб бяз страты здольнасьці існаваць незалежна ў якасьці мастацкага твору. Зь іншага боку, хоць форма прамысловага вырабу можа быць эстэтычна здавальняльнай і каштоўнай, згодна з законапраектам намер Камітэту — не ў прапанове яму абароны аўтарскім правам. Рысунак не абароняць аўтарскім правам згодна з законапраектам, калі форма самахода, самалёта, сукенкі, кухеннага камбайна, тэлевізара або іншага прамысловага вырабу зьмяшчае складнік, які фізічна або канцэптуальна могуць вызначыць як адасабляльны ад практычных бакоў таго прадмета.

Выпрабаваньне адасабляльнасьці і незалежнасьці ад «практычных бакоў прадмета» не залежыць ад паходжаньня рысунка. Гэта значыць, толькі складнікі, калі такія ёсьць, якія магчыма вызначыць асобна ад карыснага прадмета як такога, абараняюцца аўтарскім правам, нават калі выгляд прадмета вызначаецца эстэтычнымі (адрозна функцыянальных) развагамі. І абарона аўтарскага права распаўсюджваецца толькі на той складнік і не ахопіць увесь абрыс практычнага прадмета як такога, нават калі трохвымерны рысунак зьмяшчае такі складнік (напрыклад, разьба на сьпінцы крэсла або аб'ёмны рысунак кветак на срэбраных сталовых прыборах).

Ад Факультэта права Карнэльскага ўнівэрсытэту заўвагі наконт Зводу законаў ЗША ў частцы 17 параграфе 102% зьмест найперш узяты з працы ўраду ЗША
Прыміце да ўвагі, што, хоць тлумачэньне вышэй, відаць, напісалі тады, некаторыя выразы былі папраўкай, якую не ажыцьцявілі, у далейшым яе ўвялі і магчыма знайсьці ў параграфе 101 часткі 17 Зводу законаў ЗША.

Скульптуры, карціны, фігуркі пэрсанажаў, а таксама (у шматлікіх выпадках) цацкі і мадэлі ня маюць практычных бакоў. Таму ў ЗША (дзе месьціцца Вікісховішча) такія прадметы звычайна лічаць абароненымі ў якасьці мастацкіх твораў пад аўтарскім правам. Цацачны самалёт, напрыклад, у асноўным прызначаецца апісваць выгляд самалёта шляхам, падобным да карціны самалёта[2]. Зь іншага боку звычайныя будзільнікі, абедзенныя талеркі, гульнявыя прыстаўкі, як і самі поўнапамерныя самалёты, звычайна падлягаюць аўтарскаму праву, хоць рысунак, намаляваны на талерцы, верагодна будзе падлягаць абароне аўтарскім правам, як і будзільнік у выглядзе сабакі Снупа.

Практычныя прадметы могуць мець бакі, падлеглыя аўтарскаму праву, але няма выразнай мяжы ў законе ЗША між працамі, якія ахоўваюцца аўтарскім правам, і прадметамі, якія — не[3]. Белая кніга пра аўтарскае права і трохвымерны друк згадала некалькі судовых пастановаў ЗША, кожная зь якіх была пра тое, ці меў функцыянальны прадмет мастацкія складнікі, «фізычна або канцэптуальна» адасабляльныя ад функцыянальных бакоў прадмета, і таму падлеглым аўтарскаму праву. У белай кнізе прапанавалі разгляд для вызначэньня, ці падлягаюць канкрэтныя складнікі практычнага прадмета аўтарскаму праву згодна з законам ЗША. Калі прадмет мае нефункцыянальныя складнікі, тады тыя складнікі больш верагодна падлягаюць аўтарскаму праву, калі рысунак складнікаў не зазнаў практычных уплываў[4].

Розныя краіны могуць мець розныя азначэньні. Нямецкі закон мае панятак пад назвай узровень стварэньня, які ёсьць парогам самабытнасьці, патрэбным для абароны аўтарскім правам. У пераважнай большасьці дзяржаўных правападлегласьцях узровень самабытнасьці, які патрабуецца для абароны аўтарскім правам твораў дастасоўнага мастацтва, не адрозьніваецца ад узроўню для выяўленчага мастацтва[5]. Ён вышэйшы ў Нямеччыне, Італіі, Японіі, Расеі, Славеніі і Швайцарыі[5][6]. Няма праўнага азначэньня для гэтага парога, таму варта карыстацца здаровым сэнсам і існай судовай практыкай[7].

Замест абароны аўтарскім правам практычныя прадметы звычайна бароняцца патэнтамі на ўзор, якія ў залежнасьці ад правападлегласьці могуць абмяжоўваць камэрцыйнае выкарыстаньне апісаньняў. Аднак патэнты і аўтарскае права — асобныя галіны права, а ад запампаваных на Вікісховішча працаў толькі патрабуецца быць вольнымі ад аўтарскага права. Таму патэнты гэтага кшталту — не прадмет турботаў для Вікісховішча.

Здымкі людзей у строях пэрсанажаў пад аўтарскім правам могуць падлягаць аўтарскаму праву або не[8]. Глядзіце Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадметаў наконт дадатковых зьвестак. Гэта варта вырашаць паасобна з дапамогай выпрабаваньня на адасабляльнасьць[2].

Тэкст

Забараняецца капіяваць тэкст зь несвабодных носьбітаў, такіх як кнігі, артыкулы і падобныя працы пад аўтарскім правам. Аднак самі зьвесткі не пад аўтарскім правам, і вы вольныя перапісаць іх уласнымі словамі. Цытаты дапускаюць, калі тыя абмежаванага памеру і згадваюць крыніцу.

Ведаю, што не магу запампаваць здымкі мастацтва пад аўтарскім правам (карцінаў і статуяў), але што наконт цацак? Цацкі — не мастацтва.

Глядзі таксама: Category:Toys related deletion requests Памылкова лічыць, што аўтарскае права прымяняюць толькі да «мастацтва», хоць ахоп аўтарскага права розьніцца між краінамі. Замест гэтага аўтарскае права звычайна прымяняюць да большай разнастайнасьці працаў. Скарыстаем ЗША, дзе Фундацыя «Вікімэдыя» месьціцца, у якасьці прыклада. Абарона аўтарскага права даступная на «спачатныя працы творцы, замацаваныя на матэрыяльным носьбіце выражэньня»[9]. Сапраўды, цацкі звычайна непаўторныя (абавязаныя сваім паходжаньнем творцу), маюць творцаў (чалавечых стваральнікаў) і замацаваныя на матэрыяльным носьбіце (драўніна, тканіна).

Тады пытаньне, ці з цацкамі варта абыходзіцца як з самаходамі і мэбляй: вызваляць ад абароны аўтарскім правам на падставе быцьця практычнымі прадметамі. Насамрэч у некаторых краінах, такіх як Японія[10], звычайна лічаць цацкі практычнымі прадметамі і таму непрыдатнымі для аўтарскага права. Аднак у іншых краінах, такіх як ЗША, ня лічаць цацкі практычнымі прадметамі. Адпаведна карціны, статуі і цацкі — працы, падлеглыя аўтарскаму праву, фотаздымкі якіх патрабуюць дазволу спачатнага стваральніка на разьмяшчэньне ў Вікісховішчы. Як вы ня можаце запампаваць малюнкі скульптуры Пікасо, гэтак і фотаздымкі Мышаня Мікі і фігурак Пакемона.

Законнае абгрунтаваньне ў ЗША ўсталявалі ў шматлікіх справах. Напрыклад, у справе «карпарацыі „Вясёлыя цацкі“ супраць карпарацыі „Прыяцель Л“» выявілі, што «з цацачным самалётам гуляюць і ім насалоджваюцца, але на карціну самалёта, падлеглаю аўтарскаму працу, глядзяць і ёй любуюцца. Акрама адлюстраваньня сапраўднага самалёта, цацачны самалёт, як і карціна, ня мае ўласьцівага практычнага прызначэньня»[11]. Дадатковыя пастановы выявілі, напрыклад, што «больш не падлягае аспрэчаньню тое, што статуі або мадэлі жывёлаў або лялек надзяляюцца абаронай аўтарскага права»[12] і «няма сумневу, што мяккія цацачныя жывёлы надзяляюцца абаронай аўтарскага права»[13].

Падобным чынам вопратку лялек прызналі абароненай аўтарскім правам у ЗША на той падставе, што тая ня мае практычнага прызначэньня даваць абарону ад стыхіі або захоўваць сьціпласьць, як гэта робіць вопратка для людзей (апошняе — «практычны прадмет»)[2]. Шматлікія судовыя разгляды паказалі, што з Мышанём Мікі і Астэрыксам варта абыходзіцца як мастацкімі творамі, што значыць іх падлегласьць аўтарскаму праву, тады як звычайная лыжка і стол — не мастацкія творы. Мастацкія складнікі гэтых прадметаў могуць быць пад аўтарскім правам, але толькі калі тыя адасабляльныя ад практычных складнікаў[14]. Некаторыя цацкі таксама надта простыя, каб адпавядаць парогу самабытнасьці, напрыклад, сабачая цацка «Конг»[15]. «Цацачная мадэль, што ёсьць дакладным перайманьнем самахода, самалёта, цягніка або іншага карыснага прадмета, у існы рысунак якога не дадавалі творчага самавыяўленьня», не прыдатны для абароны аўтарскім правам у ЗША[16].

У іншых выпадках выпрабаваньне на «адасабляльнасьць» можа спатрэбіцца (глядзіце ТАА «Зорка Атлетыка» супраць карпарацыі «Ўнівэрскія брэнды»). У Вікісховішчы прыйшлі да згоды, што любошчавыя цацкі падлягаюць аўтарскаму праву, бо складнікі іх рысунка адасабляльныя ад практычнага прызначэньня.

Вам варта паказаць, што цацка ў грамадзкім набытку ў ЗША і краіне яе паходжаньня, калі запампоўваеце яе малюнак. У ЗША аўтарскае права надаецца цацкам, нават калі тыя непрыдатныя для аўтарскага права ў краіне паходжаньня[17].

Але Вікісховішча некамэрцыйнае. І што наконт сумленнага выкарыстаньня?

Вікісховішча — некамэрцыйны праект, але ахоп праекту патрабуе, каб кожны файл дазволілі камэрцыйна выкарыстоўваць і той быў вольным ад аўтарскага права трэціх бакоў. Довады сумленнага выкарыстаньня не прымаюць на Вікісховішчы. «Сумленнае выкарыстаньне» — складаны праўны вынятак, які існуе толькі для малюнкаў, што выкарыстоўваюць у пэўным абмежаваным кантэксьце. Яго ніколі не прымяняюць да цэлых базаў зьвестак матэрыялаў пад аўтарскім правам.

Але як мы можам ілюстраваць такія прадметы, як «Зорныя войны» або «Пакемон», без малюнкаў?

Варта прызнаць, што можа быць складана або нават немагчыма праілюстраваць такія артыкулы. Аднак артыкулы ўсё ж магчыма напісаць. Нястача ілюстрацыяў у іх не паўплывае на жыцьцяздольнасьць праектаў «Вікімэдыі», і існуе багата прадметаў з магчымасьцямі стварыць ілюстрацыі, якія не парушаюць аўтарскіх правоў трэціх бакоў. Нават ваш уласны малюнак Пікачу нельга абнародаваць пад вольным дазволам.

Некаторыя праекты «Вікімэдыі» дапускаюць мясцовую запампоўку несвабодных працаў (у тым ліку вытворнікаў несвабодных працаў) згодна з палажэньнямі сумленнага выкарыстаньня. Важна азнаёміцца з правіламі і рэкамэндацыямі разгляданага праекту перад спробай спаслацца на сумленнае выкарыстаньне.

Што наконт выяваў пэрсанажаў пад аўтарскім правам у працах у грамадзкім набытку?

Часам асобныя працы з пэрсанажамі пад аўтарскім правам (такія як Мышаня Мікі і Супэрмэн) пераходзяць у грамадзкі набытак. Часткі, што ўлучаюць пэрсанажаў пад аўтарскім правам, дагэтуль абмежаваныя законам аб аўтарскім праве, хоць самі працы ў грамадзкім набытку$ref.

[18] See also: Commons:Deletion requests/File:"Appreciate America. Come On Gang. All Out for Uncle Sam" (Mickey Mouse)" - NARA - 513869.tif for additional court rulings.

Гэтае разуменьне нават пашыраецца на безразумовых «пэрсанажаў», такіх як Кажанмабіль$ref1. Вытворныя ўвасабленьні пэрсанажаў бароняцца законам аб аўтарскім праве ў ЗША, пакуль спачатная праца, у якой стварылі пэрсанаж, абараняецца аўтарскім правам[18]. Гэтая абарона асобная ад абароны таварнага знака.

Ніколі ня чуў пра гэта раней. Ці гэта нейкае творчае тлумачэньне?

Насамрэч, не. Фатаграфію, скажам, статуі або карціны сучаснага мастацтва таксама нельга запампаваць, і людзі прымаюць гэта. Мы толькі прымяняем звычайнае правіла тут, калі прымаем законны стандарт пра тое, што камічныя фігуркі і фігуркі пэрсанажа могуць лічыць мастацтвам і таму ахоўваць аўтарскім правам.

Пералік выпадкаў

Глядзі таксама: Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле прадмета.

Як гэтае правіла тычыцца адбору выяваў, якія дапускаюць у Вікісховішчы?

  • Камічныя фігуркі і фігуркі пэрсанажаў: ніякія фотаздымкі, малюнкі, карціны або іншыя іх копіі і вытворныя працы не дапускаюць (пакуль спачатнік не ў грамадзкім набытку). Не дапускаюць ніякіх малюнкаў прадметаў, вытворных зь фігурак пад аўтарскім правам, такіх як лялек, фігурак пэрсанажаў, саколак, сумак з прынтам і попельніцаў.
  • Карціны з рамкамі: карціны ў грамадзкім набытку звычайна дапускаюць (глядзіце Вікісховішча:Дазволы). Рамкі — трохвымерныя прадметы, таму здымак можа быць пад аўтарскім правам. Памятайце: заўжды падавайце імя, даты народзінаў і сьмерці спачатнага стваральніка, час стварэньня, калі можаце. Дайце як мага большш зыходных зьвестак, калі ня ведаеце (спасылку на крыніцу, месца абнародаваньня). Іншыя добраахвотнікі змогуць праверыць стан аўтарскага права. Больш таго, маральныя правы спачатнага стваральніка, якія ўлучаюць права найменьня ў якасьці творцы, бестэрміновыя ў некаторых краінах. У любым разе вам патрэбны дазвол ад творцы, каб стварыць вытворную працу. Без такога дазволу, створанае вамі мастацтва на падставе яго працы праўна лічыцца недазволенай копіяй, што належыць спачатнаму творцу (узяцьце зь іншай вэб-бачыны не дапускаецца безь яго дазволу).
  • Пячорныя карціны: сьцены пячораў звычайна ня плоскія, але трохвымерныя. Тое самае тычыцца старажытных вазаў і іншых няроўных або шурпатых паверхняў. Гэта можа абазначаць, што фотаздымкі такіх носьбітаў могуць быць пад аўтарскім правам, нават калі карціны ў грамадзкім набытку. (Мы шукаем тут дасьледаваньні справаў.) Старыя фрэскі і іншыя карціны на плоскіх паверхнях у грамадзкім набытку ў парадку, калі іх узнавілі ў якасьці двухвымерных мастацкіх твораў.
  • Фотаздымкі будынкаў і мастацкіх твораў у грамадзкіх месцах: гэта вытворыя працы, але могуць быць у парадку, калі мастацкі твор пастаянна ўсталяваны (што значыць, застаецца, не прыбіраецца пасьля пэўнага часу), а ў некаторых краінах, калі вы на грамадзкай дзялянцы падчас здыманьня. Праверце Вікісховішча:Свабода панарамы. Прыміце да ўвагі, што ў большасьці краінаў свабода панарамы не пакрывае двухвымерных мастацкіх твораў, такіх як манумэнтальны жывапіс.
  • Узнаўленьні мастацкіх твораў: дакладныя ўзнаўленьні (нават слабыя) твораў у грамадзкім набытку, такіх як падарожніцкія перайманьні Вэнэры Мілёскай, ня могуць выклікаць новага аўтарскага права, бо ня маюць патрэбнай самабытнасьці. Значыць, з фотаздымкамі такіх прадметаў можна абыходзіцца як са здымкамі самога мастацкага твора.
  • Фотаздымкі трохвымерных прадметаў: заўжды пад аўтарскім правам, нават калі сам прадмет у грамадзкім набытку. Вам патрэбны дазвол ад уласьніка аўтарскага права на фатаграфію, калі не здымалі самі (калі, вядома, сама фотаздымак не ў грамадзкім набытку).
  • Выявы пэрсанажаў, прадметаў і сцэнаў у кнігах: падлягаюць аўтарскаму права самой кнігі. Вы ня можаце вольна ствараць і распаўсюджваць малюнак Альбуса Дамблдора, як і ваш уласны фільм пра Гары Потэра. У абодвух выпадках спатрэбіцца дазвол ад творцы, каб стварыць вытворную працу. Без такога дазволу створанае вамі мастацтва на падставе яго твору праўна лічыцца недазволенай копіяй, якая належыць спачатнаму творцу.
  • Заўзятарскае мастацтва: глядзіце Вікісховішча:Заўзятарскае мастацтва.

Пазначэньне несвабодных вытворных працаў

Калі натрапілі на працы, вытворныя зь несвабодных твораў у Вікісховішчы, пазначце іх з дапамогай {{SD|F3}} для хуткага выдаленьня.

Derivatives of Free works

In general, derivatives of free works (such as described in Commons:Collages, but also any related work that modifies it) are usually allowed. However, there must be compatible licensing used. For Creative Commons licenses, see Compatible Licenses:

  • Adapting works licensed under CC BY-SA version 2 or higher can be re-licensed under the same or higher version of CC BY-SA (e.g. a derivative of a CC BY-SA 3 work could be either 3, 4, or both).
  • Adapting works licensed under CC BY-SA version 1 must be re-licensed as CC BY-SA 1.
  • Adapting works licensed under CC BY licenses can either use the original version or later versions of CC BY, or included in CC BY-SA (see "Can I include a work licensed with CC BY in a Wikipedia article even though they use a CC BY-SA license?")
  • If you're making a derivative of something else you yourself made, you can simplify this by Multi-licensing your earlier upload under more licenses. (So if you had a version 1 CC license, you can just go back and add a version 4 license, which simplifies things greatly.)
  • Adapting public domain or CC0 material means you have full freedom in picking a license for a derivative work.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. U.S. Copyright Act of 1976, Section 101. Retrieved on 2019-04-17.
  2. a b Pearlman, Rachel (2012-09-17). IP Frontiers: From planes to dolls: Copyright challenges in the toy industry. NY Daily Record. Retrieved on 2014-06-21.
  3. Weinberg, Michael (January 2013). What's the Deal with Copyright and 3D Printing? 9. Public Knowledge. Retrieved on 2016-09-22.
  4. Weinberg, Michael (January 2013). What's the Deal with Copyright and 3D Printing? 13. Public Knowledge. Retrieved on 2016-09-22.
  5. a b Summary Report: The Interplay Between Design and Copyright Protection for Industrial Products 4–5. AIPPI.
  6. VSL0069492. Retrieved on 29 October 2013.
  7. Compendium II: Copyright Office Practices - Chapter 500. University of New Hampshire School of Law.
  8. Commons:Deletion requests/Images of costumes tagged as copyvios by AnimeFan#Comment by Mike Godwin
  9. 17 U.S. Code § 102. Subject matter of copyright: In general. Retrieved on 2019-04-17.
  10. "Farby" doll is judged not to be a work of art. Sendai High Court (9 July 2002). Retrieved on 2019-04-17.
  11. (Gay Toys, Inc. v. Buddy L Corporation, 703 F.2d 970 (6th Cir. 1983)
  12. Blazon, Inc. v. DeLuxe Game Corp., 268 F. Supp. 416 (S.D.N.Y. 1965)
  13. R. Dakin & Co. v. A & L Novelty Co., Inc., 444 F. Supp. 1080, 1083-84 (E.D.N.Y. 1978)
  14. [1] Public domain maps]. Public Domain Sherpa. Retrieved on 2019-04-17.
  15. Kong Design (20 September 213). Retrieved on 2019-04-17.
  16. Compendium III § 313.4(A)
  17. HASBRO BRADLEY, INC. v. SPARKLE TOYS, INC., 780 F.2d 189 (2nd Cir. 1985).
  18. a b Warner Bros. v. AVELA (2011).

Вонкавыя спасылкі

Дасьледаваньні справаў
Іншыя карысныя бачыны