Вікісховішча:Сумленнае выкарыстаньне

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Fair use and the translation is 93% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Fair use and have to be approved by a translation administrator.
Error: This page is not currently protected. Please request protection or remove the protection template.
"Fair use" redirects here. For images about Fair use, see Category:Fair use.

Shortcuts: COM:FAIRUSE • COM:FU • COM:FAIR

«Сумленнае выкарыстаньне» недапушчальнае ў Вікісховішчы

Вікісховішча не прымае мэдыяфайлы ў «сумленным выкарыстаньні» (такія як несвабодныя эмблемы, вокладкі, здымкі экрану і ўзнаўленьні іншых працаў пад аўтарскім правам), бо законы аб сумленным выкарыстаньні розьняцца ў залежнасьці ад краіны. Гэтак, прымальны зьмест, прыкладам, паводле амэрыканскага разуменьня сумленнага выкарыстаньня не выкарыстоўваюць у большасьці іншых краінаў.

«Сумленнае выкарыстаньне» залежыць ад кантэксту выкарыстаньня выявы (або іншага мультымэдыя). Гэта значыць, што штосьці можа быць выкарыстана на адной старонцы або з адной мэтай ў якасьці сумленнага выкарыстаньня, але будзе парушэньнем аўтарскага права на іншай старонцы або з іншай мэтай. Таксама сумленнае выкарыстаньне не дапушчае захоўваньне матэрыялу ў агульнай мэдыябазе, такой як Вікісховішча. Гэта значыць, што разуменьне сумленнага выкарыстаньня проста не стасуецца зь Вікісховішчам.

Абодва выпадкі пярэчаць правілу Вікісховішча наконт спробы падаць мэдыяфайлы, якія можа скарыстаць кожны ўсюды з усялякай мэтай. Рашэньне аб дазволе Фундацыі «Вікімэдыя» выразна забараняе Вікісховішчу разьмяшчаць матэрыялы ў сумленным выкарыстаньні.

«Сумленнае выкарыстаньне» дапушчаецца ў некаторых праектах «Вікімэдыі»

Аднак вы можаце падаць такія выявы ў вашай мясцовай вікі, калі тая дазваляе сумленнае выкарыстаньне. Прыміце да ўвагі, што запампаваныя ў мясцовую вікі файлы магчыма скарыстаць толькі ў той вікі.

Толькі некаторыя мясцовыя вікі дапушчаюць запампоўку пэўных несвабодных матэрыялаў паводле крайне абмежаваных умоваў, калі тыя ўхвалілі Правіла дактрыны вынятка. Вы можаце праверыць, ці ўхваліла вашая мясцовая вікі такое правіла, тут.

Прыкладам нідэрляндзкая Вікіпэдыя не дапушчае захоўваньне мясцовых файлаў. Запампаваныя файлы перамяшчаюць на Вікісховішча або выдаляюць. З іншага боку, ангельская Вікіпэдыя дапушчае матэрыялы ў сумленным выкарыстаньні строга паводле правіла аб несвабодным зьмесьце, якое патрабуе ад запампоўвальніка падаць падрабязнае абгрунтаваньне сумленнага выкарыстаньня. Усталяваныя правіламі і рэкамэндацыямі «Вікімэдыі» абмежаваньні на сумленнае выкарыстаньне больш суворыя за накладзеныя законамі ЗША.

Атрымаць доступ да несвабонага файла або ў сумленным выкарыстаньні магчыма толькі праз вонкавую спасылку (бо гарачыя спасылкі адключаныя ў «Вікімэдыі»), калі вашая мясцовая вікі не дапушчае запампоўку матэрыяла ў сумленным выкарыстаньні (а некаторыя, такія як гішпанская Вікіпэдыя, наогул не дапушчаюць мясцовай запампоўкі і карыстаюцца толькі мультымэдыя на Вікісховішчы). Застаецца спрабаваць знайсьці вольныя файлы для замены, калі вы няздатныя пераканаць вашую мясцовую вікісупольнасьць ухваліць Правіла дактрыны вынятка.

Глядзіце таксама