Вікісховішча:Вікі любіць фальклёр-2021/Правілы
Jump to navigation
Jump to search
Welcome to Wiki Loves Folklore!
Правілы
- Творцы, якія запампоўваюць выявы, маюць валодаць аўтарскім правам на іх.
- Здымкі мусяць быць запампаваныя цягам абумоўленага часу ад 1 да 28 лютага. Вы можаце ўнесьці мультымэдыя, якія зрабілі ў любы час, нават гістарычныя фатаграфіі (калі валодаеце аўтарскім правам на гэтыя здымкі), але іх варта запампаваць падчас спаборніцтва.
- Усе занясеньні маюць быць на ўмовах дазволу аб вольным аўтарскім праве або вызваляць яго ў грамадзкі набытак. Пераважны дазвол, які выкарыстоўвае «Майстар загрузкі» Міжнародны дазвол Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 4.0 (ТГПААУ 4.0).
- Усе прыдатныя здымкі мусяць мець атаясьненьне, якое робіцца чапляньнем да выявы {{Wiki Loves Folklore 2021}}. Гэтая метка аўтаматычна дадаецца, калі карыстацца сіняй кнопкай з адмысловай спасылкай запампоўкі на галоўнай старонцы спаборніцтва.
- Фоткі, якія любым чынам тычаццам пералічаных катэгорыяў, прыдатныя.
- Удзельніцы і ўдзельнікі маюць задзейнічаць электронную пошту ў Вікісховішчы, каб зь імі маглі зьвязацца пры абраньні выявы на ўзнагароду.
Заўвагі наконт відэа
Іншыя файлы, такія як гук і відэа, вітаюцца. Калі ласка, падавайце відэафайлы ў наступных фарматах: .ogg .ogv .webm
- Вікісховішча не прымае відэазапісы ў іншых фарматах у сувязі са складанымі пытаньнямі правоў уласнасьці. Карысны для канвэртаваньня відэа ў гэтыя фарматы даведнік можна адшукаць тут. Пажадана, каб Вы запампоўвалі відэазапісы па адным.
- Калі ласка, прыміце да ўвагі: Запампаваныя выявы маюць быць у абшары Вікісховішча. Па-запрадметныя выявы могуць выдаліць без папярэджаньня. Парушэньні аўтарскага права і вандалізм будуць сурова карацца і могуць нават прывесьці да блякаваньня. Калі ласка, прачытайце старонку ЧаПаў для дадатковых карысных зьвестак пра спаборніцтва.
Непрыдатнасьць
- Фатаграфіі, якія ўжо ёсьць у Вікісховішчы (гэта значыць, перазапампоўка не дапушчаецца).
- Усе занясеньні маюць трапляць у абшар Вікісховішча, бо на ім будуць разьмяшчацца. Іншыя будуць выключаць і могуць выдаліць без папярэджаньня.
- Выявы з воднымі знакамі, пазнакамі часу або пазначэньнем аўтарства на самім здымку ці іншай праўкі, якая задзіночвае выяву з запампавальніцай(-кам) — непрыдатныя.
- Распусныя выявы і відэа не прымаюць у гэтае спаборніцтва.
Меркі судзейства
Судзейства будзе праводзіцца ўправай міжнародных вікіпэдыстак(-ў), прафэсійных фатографаў і адмыслоўцаў на падставе агульных правілаў фатаграфіі і грамадзкіх стандартаў.
- Добрае фота можа распавесьці добрую гісторыю.
- Добрае фота прыбірае ўсе непатрэбныя адцягваньні ад галоўнага складніка, каб апошні не застаўся па-за ўвагай.
- Магчымая прыдатнасьць і агульная вартасьць выявы (у тым ліку дазвол) для праектаў «Вікімэдыі».
- Тэхнічная якасьць — будуць улічвацца такія парамэтры выявы, як фокус, асьвятленьне, колеры і яркасьць.
Журы будзе ацэньваць асобных спаборніц і спаборнікаў паводле наступных мерак:
- Тэхнічная якасьць
- Арыгінальнасьць
- Магчымая карыснасьць і агульная вартасьць выявы (у тым ліку дазвол) для праектаў «Вікімэдыі».
Пазначэньне крыніцы тэксту на гэтай старонцы: Вікісховішча:Вікі любіць аднастайныя паслугі (Індыя)/Правілы і статуты