Вікісховішча:Правіла пра імёны ўдзельнікаў

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Username policy and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Username policy and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:UPOLICY • COM:UPOL • COM:upol

Гэтае правіла апісвае, якія імёны удзельнікаў прымальныя на Вікісховішчы. У большасьці выпадкаў вы здолееце скарыстаць аднолькавае імя ўдзельніка і пароль, каб увайсьці ў Вікіпэдыі на іншых мовах і іншыя праекты, якія падтрымлівае Фундацыя «Вікімэдыя». Глядзіце Дапамога:Адзіны ўваход на Мэта-Вікі.

Славутыя імёны і назвы ўстановаў

Славутыя імёны

Не карыстайцеся імем удзельніка, якое намякае, што вы ёсьць (або зьвязаныя з) канкрэтнай, распазнанай асобай, калі гэта ня вашае сапраўднае імя. Вам варта ясна заявіць на вашай старонцы ўдзельніка, што вы не сваяк славутай асобы, калі маеце аднолькавае імя з такой няроднай асобай. Вам патрэбна пацьвердзіць сваю тоеснасьць, зьвязаўшыся з Добраахвотніцкай дружынай адказу (ДДА) праз info-commons@wikimedia.org, калі вы ёсьць славутай асобай.

Установы

Выкарыстаньне назваў установаў дапушчаецца на Вікісховішчы, толькі калі вы пацьвердзіце ваш уліковы запіс, даказаўшы, што вы ёсьць або прадстаўляеце адпаведную ўстанову. Хоць Вікісховішча дазваляе выкарыстаньне назвы ўстановы ў імі ўдзельніка, ангельская Вікіпэдыя і шматлікія іншыя праекты «Вікімэдыі» — не. Можаце скарыстаць розныя ўліковыя запісы для Вікісховішча, але варта трымацца найбольш абмежавальнага правіла пра імёны ўдзельнікаў, калі жадаеце карыстацца аднолькавым уліковым запісам ва ўсіх праектах. Глядзіце старонку адпаведнага правіла ангельскай Вікіпэдыі.

Ведайце, што ўліковы запіс вашай установы нясе адказнасьць за ўсе яго рэдагаваньні. Не давайце супрацоўніку, які не разумее цалкам правілаў Вікісховішча, доступ да ўліковых зьвестак. Парушэньні правіла не адменяць, бо «Алесь зрабіў гэта».

Выкарыстаньне Вікісховішча, каб запампаваць рэклямны матэрыял па-за ахопам Вікісховішча не дазваляецца, нават калі ўліковы запіс пацьвердзілі. Адназначна рэклямныя ўліковыя запісы могуць заблякаваць.

Пацьверджаньне ўліковага запісу

Зрабіце адно з наступнага або абодва, калі жадаеце пацьвердзіць ваш уліковы запіс:

  • Скарыстайце ўліковы запіс службовай электроннай пошты, каб даслаць электронны ліст на info-commons@wikimedia.org з заявай, што згаданы ўліковы запіс належыць вам або ўстанове. Калі ласка, майце на ўвазе, што сыстэма апраграмаваньня Добраахвотніцкай дружыны адказу (АДДА), якая апрацоўвае электронную пошту, кіруецца толькі добраахвотнікамі.
  • Зьмясьціце на вашай старонцы ўдзельніка ў Вікісховішчы спасылку на старонку вашай вэб-бачыны або пацьверджаны ўліковы запіс у сацыяльнай сетцы, а таксама на той старонцы або ва ўліковым запісе спасылку назад на вашую старонку ўдзельніка ў Вікісховішчы.

Неналежныя імёны ўдзельнікаў

Shortcut

Імёны ўдзельнікаў неналежныя для рэдагаваньня ў Вікісховішчы могуць заблякаваць. Гэтыя імёны ўлучаюць спробы рэклямаваць, ашукаць або падарваць. Калі ласка, прыміце да ўвагі, што Вікісховішча — шматмоўны праект. Імёны ўдзельнікаў на адной мове могуць здавацца абразьлівымі на іншай, але цалкам прымальныя, калі зразумелыя на мове ўдзельніка.

  • Рэклямныя імёны ўдзельнікаў, якія выкарыстоўваюць для рэклямы суполкі або прадпрыемства.
  • Разбуральныя імёны ўдзельнікаў улучаюць адкрыты тролінг, асабістыя нападкі і іншыя выразна разбуральныя значэньні.
  • Падманлівыя імёны ўдзельнікаў, якія могуць ствараць уражаньне, што ўліковы запіс мае паўнамоцтвы, якімі не валодае. Імёны ўдзельнікаў ня маюць зьмяшчаць паняткаў «адміністратар», «бюракрат», «сьцюард», «правяральнік удзельнікаў», «прыхавальнік», «распрацоўнік», «робат» і падобныя паняткі з аднолькавым значэньнем, як то «адмін», «сысап» і «пасярэднік».
  • Абразьлівыя імёны ўдзельнікаў, што ўскладняюць або робяць немагчымым зладжанае рэдагаваньне.

У вас ёсьць выбар зь некалькіх крокаў, калі сутыкнуліся зь неналежным імем удзельніка. Вам варта абраць адзін зь іх на падставе вастрыні складанасьці і таго рашэньня, якое будзе найлепшым для Вікісховішча. Карыстайцеся здаровым розумам, калі робіце ваш выбар.

Усялякі адміністратар можа заблякаваць яўна неналежныя імёны ўдзельнікаў, як толькі іх пабачыць. Пра іх таксама магчыма данесьці на Вікісховішча:Дошка абвестак адміністратараў/Блякаваньні і абароны.

  • Выразна непрымальныя для выкарыстаньня ў Вікісховішчы імёны ўдзельнікаў, што ня маюць яўнага разбуральнага намеру, могуць заблякаваць на неабмежаваны час, але блякаваньне мае закрануць толькі ўліковы запіс (выключае аўтаблякаваньні і «папярэджаньне стварэньня ўліковага запісу»). Не прымайце на асабісты рахунак, калі ваш уліковы запіс заблякавалі з гэтай прычыны. Блякаваньне задумана, каб выключыць абранае вамі імя ўдзельніка, а не прадухіліць ваш унёсак. Калі ласка, прачытайце гэтую старонку ўважліва і абярыце новае, больш належнае імя.
  • Разбуральныя імёны ўдзельнікаў, якія стварылі, толькі каб выклікаць бяду, маюць заблякаваць на неабмежаваны час. Тут звычайна адміністратар таксама прадухіляе безыменнае рэдагаваньне і спыняе стварэньне дадатковых уліковых запісаў (дазваляе аўтаблякаваньні і «папярэджаньне стварэньня ўліковага запісу»). Такія разбуральныя імёны ўдзельнікаў могуць зьмяшчаць дапяканьне і асабістыя нападкі або лёгка распазнавацца ў якасьці раней заблякаванага вандала.
  • Усялякае блякаваньне на падставе паводзінаў удзельніка можа ўлічваць яго імя, калі яно дадае складанасьць. Гэтыя блякаваньні могуць быць неабмежаванымі, каб не дазволіць імя ўдзельніка.

Неналежныя імёны ўдзельнікаў не патрэбна даносіць або блякаваць, калі ўдзельнік не рабіў унёску. Большасьць зарэгістраваных уліковых запісаў удзельнікаў ніколі не выкарыстоўваюць для рэдагаваньня. Адміністратарам варта патлумачыць дакладную прычыну, чаму яны заблякавалі ўдзельніка, у журнале блякаваньня або паведамленьні на старонцы гутарак удзельніка і ўлучыць спасылку на належную частку гэтага правіла, калі няма доказу, што ўліковы запіс стварылі з дрэнным намерам.

Дзеяньне ня мае прадпрымацца, калі ўдзельнік зарэгістраваўся да напісаньня гэтага кіраўніцтва і яго імя шырокапрынятае і славутае ў супольнасьці, а перайменаваньне будзе складаным.

Заблытвальныя імёны ўдзельнікаў

Задача імя ўдзельніка — апазнаваньне дапісчыкаў. Рэдактары могуць папрасіць вас зьмяніць яго, калі вашае імя ўдзельніка або ваш подпіс залішне заблытвальныя. Імёны ўдзельнікаў кшталту «Дасдпоіекдмкоіак» з выпадковых літараў, або надта падобныя да імёнаў іншых удзельнікаў, ці заблытвальныя па іншых прычынах, могуць заблякаваць, але звычайна ўдзельніку варта дазволіць зарэгістравацца пад новым імем.

Заблытвальныя імёны ўдзельнікаў часта могуць выяўляць іншыя складанасьці. Рэдактар з заблытвальным імем або подпісам можа блякавацца хутчэй, чым звычайна за іншыя парушэньні правілаў, такіх як збой або вандалізм, калі яго імя спрыяе збою. Адмінам варта карыстацца ўласным меркаваньнем і здаровым сэнсам, як і ў выпадку ўсіх іншых блякаваньняў.

Калі сумленны ўдзельнік унікае запытаў зьмяніць сваё імя і працягвае карыстацца імем, што іншыя рэдактары лічаць надта заблытвальным, тады гэтае імя могуць заблякаваць. (Хоць гэтага найлепш пазьбягаць, калі магчыма.)

Зьмяненьне вашага імя ўдзельніка

Імёны ўдзельнікаў могуць зьмяніць сусьветныя перайменавальнікі і сьцюарды. Складаныя запыты варта рабіць на старонцы Запыты да сьцюардаў/Зьмяненьні імёнаў удзельнікаў, тады як простыя перайменаваньні магчыма запытаць праз гэтую форму.

Калі імя ўдзельніка зьмянілі, існы ўнёсак пералічаць пад новым імем у гісторыях старонак, параўнаньнях зьмяненьняў, журналах і ўнёску ўдзельніка. Подпісы на старонках абмеркаваньня працягнуць выкарыстоўваць старое імя. Хоць іх магчыма зьмяніць уручную, гэтага ня раюць, калі ўдзельнік не жадае прыбіраць як мага больш зьвестак пра сваё папярэдняе імя дзеля прыватнасьці. У такіх выпадках старое імя ўсё яшчэ будзе даступным у старых вэрсіях старонак абмеркаваньня. Зьмяненьні імя ўдзельніка пералічваюцца ў журнале перайменаваньня ўдзельніка.

Выдаленьне вашага ўліковага запісу

Немагчыма выдаліць уліковыя запісы ўдзельнікаў. Адна з прычынаў гэтага — патрэба подпісу пэўным атаясьняльнікам усяго ўнёску: імем удзельніка або, у выпадку безыменнага ўнёску, інтэрнэт-адрасам. Аднак вы можаце запытаць, каб вашую старонку ўдзельніка і старонку гутарак выдалілі з дапамогай шаблёну {{SD|U1}}, а старонку перайменавалі, як апісана вышэй.