Вікісховішча:Рэкамэндацыі наконт старонкі гутарак
Існуе 2 віды старонак гутарак — звычайныя выкарыстоўваюць, каб абмеркаваць старонку або файл Вікісховішча, тады як старонкі гутарак удзельнікаў выкарыстоўваюць, каб стасавацца зь іншымі удзельнікамі або пакінуць ім паведамленьні. Кожная старонка мае зьвязаную старонку гутарак, за выняткам старонак у прасторы назваў «Спэцыяльныя:». Калі няма абмеркаваньня старонкі, спасылка на яе старонку гутарак будзе чырвонай. Можаце ўсё ж абмеркаваць старонку. Будзеце першым, хто так зробіць.
Гэтая старонка дае рэкамэндацыі наконт выкарыстаньня звычайных старонак гутарак і старонак гутарак удзельнікаў у Вікісховішчы.
Разьмяшчэньне
- Рухайцеся старчма: чым далей унізе ўнёсак у гутарку, тым пазьней яго зрабілі.
- Карыстайцеся адступам, каб трымаць размову ўпарадкаванай: першы дапісчык крайні зьлева, наступная асоба пачынае з аднаго дзьвюхкроп'я (:), наступная за ёй — з двух дзьвюхкроп'яў. Затым, калі першы дапісчык адказвае, то зноў пачынае зь левага краю, а 2-я і 3-я асобы працягваюць пазначаць сябе адным і 2-ма дзьвюхкроп'ямі адпаведна. Такім чынам, ясна, хто што кажа. Іншыя лады адступаў таксама шырока выкарыстоўваюцца.
- Асобныя прадметы абмеркаваньня: стаўце кожны новы прадмет пад розным загалоўкам (== Прадмет ==). Уласьцівасьць «Зьмясьціце зацемку» робіць гэта саматужна, калі ўводзіце радок прадмета. Падсумаваньне праўкі саматужна аднолькавае з гэтым загалоўкам. Такім чынам, кожная нітка ўтварае разьдзел. Гэта дазваляе разьдзельнае рэдагаваньне згаданай ніткі (глядзіце Вікіпэдыя:Разьдзелы).
- Карыстайцеся прагалам, калі вядзеце пакрокавае абмеркаваньне: хоць сьцісласьць пры абмеркаваньнях на старонцы гутарак заўжды пажаданая, часам пры ўцягнутасьці ў пакрокавыя абмеркаваньні немагчыма быць кароткім. У такіх выпадках карыстайцеся разрывамі абзацу, калі дасягнулі канца вашага абмеркаваньня адной сутнасьці. Гэта вядзе да значна ясьнейшага допісу, на які таксама лягчэй адказваць.
Разьметка
- Падпісвайце вашыя допісы: падпісваньне вашага допісу — звычайная ветлівасьць, што дазваляе людзям зь лёгкасьцю бачыць, хто кажа; непадпісаныя допісы — заблытвальныя. Каб падпісаць і датаваць допіс, увядзіце 4 тыльды (~~~~) або пстрыкніце клявішу подпісу ў вашай панэлі рэдагаваньня.
- Пазьбягайце разьметкі: не выкарыстоўвайце шмат нахіленага і тлустага тэксту або ВЯЛІКІХ літараў. Яны лічацца галёканьнем і спрыяюць гледзішчу, паводле якога вы крычыце.
- Галасаваньне: розныя старонкі заклікаюць вас галасаваць наконт прадмета. З выкарыстаньнем пагадненьняў пра допісы ў гэтым разьдзеле, дадайце ваш голас у якасьці зоркі (*) пад дарэчным прадметам і вылучыце тлустым (''') ваш голас. (Можаце скарыстаць адзн з шаблёнаў галасаваньня.) Ваш голас звычайна ня мае значнай вагі, калі вы не ўлучылі абгрунтаваньня свайго голасу. Упэўніцеся, што падпісалі свой допіс (~~~~), як апісана вышэй.
Загалоўкі на старонках гутарак
Устрымвайцеся ад выкарыстаньня загалоўкаў, каб асабіста зьвяртацца да людзей на старонках гутарак. Загалоўкамі варта карыстацца, каб спрыяць абмеркаваньню шляхам пазнакі і акрэсьленьня прадметаў, датычных зьвязанай старонкі. Напрыклад, можаце зрабіць загаловак, чыя назва апісвае некалькімі словамі адну складанасьць, зь якой сутыкнуліся на той старонцы. Гэта дазволіць людзям лёгка зьвяртацца да пытаньня, працаваць у кірунку згоды і ўрэшце вырашыць пытаньне або спрэчку ды палепшыць старонку.
Архіваваньне
Лепш архівуйце, чым выдаляйце: калі зьмест старонкі гутарак стаў крайне вялікім або абмеркаваньне супольнай справы проста заціхла і ніхто ня мае разважнай магчымасьці дадаць штосьці, стварыце новую старонку і перанясіце зьмест туды. (Глядзіце Дапамога:Зьмест і Вікіпэдыя:Архіваваньне старонкі гутарак наконт падрабязнасьцяў.)
- Ручное архіваваньне
- Стварыце архіўную старонку ў прасторы назваў гутарак або гутарак Вікісховішча — звычайна ў якасьці падстаронкі спачатнай старонкі гутарак. Дайце ёй тлумачальную назву. Часта людзі проста дадаюць «архіў» да спачатнай назвы, напрыклад, User talk:Example/Archive 1. Калі гэта ня ясна з назвы старонкі, патлумачце на архіўнай старонцы, адкуль паходзіць тэкст, што мяркуеце архіваваць, і дайце спасылку. Выражце дарэчны зьмест са спачатнай старонкі і ўстаўце ў новую. Дадайце шаблён {{Talkarchive}} («Архіў гутаркі») або {{Automatic archive navigator}} («Саматужны навігатар архіва») уверсе.
- Замяніце тэкст на спачатнай старонцы спасылкай на архіў або скарыстайце такі шаблён, як {{Archive box}} («Картка архіва») уверсе старонкі. У некаторых выпадках мабыць належыць падсумаваць («пераказ») абмеркаваньне і падаць спасылку на выданьне з поўным тэкстам.
- Саматужнае архіваваньне
- Бот-архіватар забясьпечвае саматужную паслугу архіваваньня. Указаньні па яго запуску для старонкі на mw:Manual:Pywikibot/archivebot.py/setup і Дапамога:Архіваваньне старонкі гутарак (трымайцеся ўказаньняў для w:User:lowercase sigmabot III). Наконт ня вашых старонак гутарак спачатку ўпэўніцеся, што існуе згода на саматужнае архіваваньне. Паглядзіце User:MiszaBot/usertalksetup, каб хутка скарыстаць звычайныя налады архіваваньня вашай старонкі гутарак.
Архіваваньне вырашанага разьдзелу для SpBot (глядзіце там указаньні пра налады) забясьпечвае паслугу саматужнага архіваваньня для разьдзелаў, якія пазначылі ў якасьці «вырашаных». Глядзіце Template:Autoarchive resolved section/usertalksetup, каб хутка скарыстаць звычайныя налады архіваваньня вашай старонкі гутарак удзельніка.
Добры парадак зносінаў
Для чаго магчыма скарыстаць старонкі гутарак
Старонкі гутарак не для агульнай гаманы. Калі ласка, вядзіце абмеркаваньні на старонках гутарак на прадмет таго, як палепшыць зьвязаную старонку.
Наконт справаў, што маюць правяральна слушны і адносна бясспрэчны адказ, калі ласка, вольна карыстайцеся старонкамі гутарак, каб спрыяць праверцы сапраўднасьці (што часам улучае вырашэньне спрэчак наконт сапраўднай дакладнасьці).
Наогул
- Мяркуйце пра шчырасьць: іншымі словамі, старайцеся лічыць асобу па іншы бок абмеркаваньня разважнай, разумнай істотай, якая спрабуе рабіць станоўчы ўнёсак у Вікісховішча, калі ня маеце моцнага, грунтоўнага і бесстароньняга сьведчаньня пра супрацьлеглае. Простая нязгода з вамі ня ёсьць такім сьведчаньнем.
- Стасуйцеся: калі стасуецеся на старонцы гутарак, адкажыце, ці пытае хтосьці дадатковага тлумачэньня вашых правак. Не паўтарайцеся проста замест гэтага.
- Будзьце сьціслымі: абдумайце скарачэньне выніку, калі ваш допіс даўжэйшы за 100 словаў і не падрабязнае, пакрокавае абмеркаваньне. Доўгія, разгалінаваныя паведамленьні часта складана зразумець, і таму зь імі складана мець справу належным чынам. У выніку разгалінаваныя допісы часта не заўважаюць або памылкова разумеюць.
- Трымайце абмеркаваньне чытальным: не рэдагуйце або не прыбірайце зацемкі, зробленыя іншымі людзьмі, калі яны неабразьлівыя, негрубаватыя і не парушаюць рэкамэндацыі або правілы Вікісховішча іншым чынам. Іначай такія праўкі будуць грубымі і ўскладняць іншым сачэньне за абмеркаваньнямі. Часта празрысьцей выкрасьліць зацемку, чым зьмяніць або выдаліць яе, асабліва калі за ёй ідзе адказ. Скарыстайце <s>выкрасьліць праз зацемку</s>, каб стварыць
выкрасьліць праз зацемку. Гэтая рэкамэндацыя тычыцца абмеркаваньняў па-за вашай уласнай старонкай гутарак удзельніка, але таксама будзе добрым парадкам на вашай старонцы.
Іншыя пагадненьні
- Вольна рабіце спасылкі: спасылкі на старонкі настолькі карысныя на старонках гутарак, як і ўсюды, а спасылкі на няісныя старонкі могуць дапамагчы ўключыць іх у сьпіс найбольш запатрабаваных старонак.
- Карыстайцеся ўнівэрсальным каардынаваным часам, калі адсылаеце да часу, напрыклад, да часу рэдагаваньня або пераносу старонкі.
- Згадвайце бягучы час, калі абмяркоўваеце назву старонкі: калі старонку пасьля пераносяць, старонку гутарак таксама звычайна пераносяць, таму затым будзе няясна, пра што вы гутарылі, і людзі могуць падумаць, напрыклад, што вы прапануеце зьмяніць новую назву, тады як вы адсылалі да старой.
Спрэчкі
Калі ласка, прачытайце Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў, калі ня згодныя або маеце цяжкасьці ў сувязі з паводзінамі кагосьці.
Як пазьбегнуць злоўжываньня старонкамі гутарак
Большасьць людзей ганарыцца сваімі працай і пунктам гледжаньня. Самасьці лёгка закрануць у рэдагаваньні, але старонкі гутарак — ня месца для ўдару ў адказ. Яны служаць добрым месца, каб суцешыць або адрабіць шкоду самасьці, але больш за ўсё яны карысныя для складаньня пагадненьняў, найлепшых для прымацаваных да іх старонках.
Рэчы, што варта мець на ўвазе
- Калі хтосьці не згаджаецца з вамі, гэта не абавязкова значыць, што тая асоба (1) ненавідзіць вас, (2) лічыць вас бязглуздым, (3) сама бязглуздая. Калі людзі зьмяшчаюць меркаваньні без мэтазгодных наступстваў для старонкі, найлепш проста пакінуць іх у спакоі.
- Допіс на старонцы гутарак можа быць непатрэбным. Перад пачынаньнем абмеркаваньня спытайце сябе: ці гэта сапраўда трэба абмеркаваць? Ці магу я падаць падсумаваньне з маёй праўкай і пачакаць на адгаворкі іншых, калі тыя пажадаюць?
- Вы заўжды можаць перанесьці абмеркаваньне на электронную пошту або на вашую старонку ўдзельніка, калі тая не істотная для старонкі.
Парады наконт ветлівага абмеркаваньня
- Заўжды паясьняйце, наконт якой сутнасьці прамаўляеце, асабліва ў адказах.
- Цытаваньне допісу ўхваляецца, але заява пра тое, як вы яго патлумачылі, лепшая. Перад выказваньнем, што хтосьці памыляецца, прызнайце, што вы маглі памылкова яго зразумець.
- Не навешвайце ярлыкоў і ўнікайце асабістых выпадаў супраць людзей і іх правак.
- Такія паняткі, як «расіст», «сэксіст» або нават «слаба напісана» робяць людзей сварлівымі. Гэта ўскладняе плённае абмеркаваньне старонак.
Іншыя парады
Абрыс Вікізапавету ад Kingturtle:
- давайце іншым пачувацца вітанымі (нават доўгатэрміновым удзельнікам і тым, каго не ўпадабалі);
- стварайце і захоўвайце сяброўскае асяродзьдзе;
- падстаўляйце другую шчаку (што ўлучае сыход ад магчымых войнаў правак);
- усхваляйце, асабліва тых, каго ня ведаеце (большасьці людзей падабаецца ведаць, што яны жаданыя і прызнаныя);
- выбачайце.
Старонкі гутарак удзельніка
Ці магу рабіць, што пажадаю, на ўласнай старонцы гутарак удзельніка
Большасьць удзельнікаў ставіцца да ўласных старонак гутарак як да звычайных старонак гутарак і архівуе зьмест час ад часу на асабістую падстаронку, калі старонка становіцца завялікай, паводле сталага раскладу або калі бяруць вікіадпачынак. Іншыя выдаляюць заўвагі пасьля адказу на іх (але гэты парадак ня раюць — архіваваньне мае перавагу). Звычайныя налады даступныя (глядзіце вышэй), каб лёгка і хутка наладзіць саматужнае архіваваньне.
Не спрабуйце перанакіраваць вашую старонку гутарак удзельніка на старонку гутарак ў іншым праекце «Вікімэдыі». Такія перанакіраваньні ня толькі не працуюць, але таксама ствараюць нязручнасьць, прыбіраюць зь Вікісховішча датычныя яго абмеркаваньні і выклікаюць складанасьці з шаблёнамі паведамленьня, даступнымі толькі на Вікісховішчы. Калі стала не наведваеце Вікісховішча, можаце ў наладах паставіць апавяшчэньні на электронную пошту для новых паведамленьняў на старонцы гутарак (перайдзіце ў Налады і адшукайце разьдзел «Налады электроннай пошты»). Перанакіраваньне вашай старонкі гутарак удзельніка на іншую старонку ў Вікісховішчы (задуманае ў якасьці жарту, абразы або пасланьня «ідзіце прэч») могуць таксама палічыць за непрыязны ўчынак.
Вольна аздабляйце вашыя асабістыя старонкі, як лічыце патрэбным, але майце на ўвазе, што вашая старонка гутарак удзельніка мае важнае прызначэньне дазволіць іншым удзельнікам стасавацца з вамі. Людзі засмуцяцца, калі ня змогуць скарыстаць яе для гэтай задачы.
Як трымаць двухбаковую размову чытальнай
Калі пішыце паведамленьні туды-сюды між старонкамі гутарак удзельніка, выніковы тэкст можа быць складаным для разуменьня. Вось 2 лады, каб зрабіць тое, што інакш стала б разьдзеленымі заўвагамі, прасьцейшым для адсочваньня:
- Скапіюйце тэст, на які адказваеце, з вашай старонкі гутарак удзельніка на такую старонку іншай асобы. Пастаўце ваш адказ адразу пад ім, але зрабіце адступ для разьдзелу адказу, каб той вылучаўся. (Проста як на звычайнай старонцы гутарак.)
АБО:
- Зьмясьціце папярэджаньне на вашай старонцы гутарак удзельніка, што вы адкажаце там, калі той не папросіць іншага. Рабіце гэта для размоваў, якія пачынаюць іншыя людзі.
- Зьмясьціце ў сьпіс назіраньня старонку гутарак іншай асобы і скажыце ёй, што тая можа адказаць там. Рабіце гэта для размоваў, якія вы пачынаеце.