Вікісховішча:Адлюстроўвае

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Depicts and the translation is 82% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Depicts and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcut: COM:DEPICTS

Адлюстроўвае — адметная частка структураваных зьвестак.

Як дадаць сьцьверджаньне «Адлюстроўвае»

Закладка «Структураваныя зьвесткі» на старонках файлаў.

Каб дадаць сьцьверджаньне «адлюстроўвае»:

  1. На файле, дзе вы хочаце дадаць інфармацыю, выберыце закладку «Структураваныя зьвесткі», разьмешчаную пад «Адкрыць у мэдыяпраглядальніку» і справа ад «Інфармацыяй пра файл»
  2. Для пачатку выберыце «рэдагаваць» або проста пачніце ўвод у вакне пошуку
  3. Знайдзіце і абярыце для кожнага адлюстраванага на выяве аб’екту адпаведны элемэнт зь Вікізьвестак

Калі ў вас праблемы з пошукам патрэбнага элемэнту Вікізьвестак, паспрабуйце іншае напісаньне ці перайдзіце з старонкі Вікіпэдыі пра гэты элемэнт (з дапамогай спасылкі «Аб’ект Вікізьвестак» у мэню «Інструмэнты» зьлева ад старонкі Вікіпэдыі).

Калі ў Вікізьвестках адсутнічае элемэнт пра выяўлены аб’ект, узважце, ці адпавядае той стандартам значнасьці Вікізьвестак[1]. Калі так, можаце стварыць новы элемэнт[2]. Калі не, абярыце больш агульны элемэнт, які ўключае ў тым ліку ваш аб’ект.

Якія элемэнты дадаваць

Калі ласка, спачатку дадавайце заявы «Адлюстроўвае» кансэрватыўна, пакуль супольнасьць вывучае, як найлепей карыстацца гэтай прыладай.

Для першай пазнакі будзе як мага болей дакладнымі. Напрыклад, для мэдыяфайлу накшталт File:Black hole - Messier 87 (cropped).jpg найлепшым асноўным сьцьверджаньнем Адлюстроўвае: будзе Pōwehi (Q3841190).

Калі мэдыяфайл ясна і відавочна адлюстроўвае некалькі элемэнтаў, іх трэба дадаць асобнымі сьцьверджаньнямі «адлюстроўвае», у разумным сэнсе. Калі файлы адлюстроўваюць дзясяткі ці сотні элемэнтаў (напрыклад, фільмы), пазначце толькі самыя істотныя зь іх.

Калі групы зь некалькіх адлюстраваных элемэнтаў даволі вядомыя і маюць для групы элемэнт у Вікізьвестках, трэба асобным сьцьверджаньнем пазначыць і групоўны элемэнт. Напрыклад, File:Bonnieclyde f.jpg адлюстроўвае: Bonnie and Clyde (Q219937), а таксама адлюстроўвае: Bonnie Parker (Q2319886) і адлюстроўвае: Clyde Barrow (Q3320282).

Выразнасьць

Padova REM concert July 22 2003 blue.jpg

Пэўны элемэнт можна ахарактарызаваць таксама як «выразны». Гэтая ўласьцівасьць азначае выразнае выяўленьне элемэнту ў фрагмэнце мэдыяфайлу, так што фота кшталту File:Padova REM concert July 22 2003 blue.jpg адлюстроўвае сьпевака Майкла Стайпа, басіста Майка Мілза ды гітарыста Пітэра Бака, зь якіх выразны толькі Стайп, паколькі ён добра бачны ў цэнтры фота, у той час як Бак адрэзаны на правым краі, а Мілз адвярнуўся сьпінай да камэры.

Якія элемэнты не дадаваць

Агульнейшыя элемэнты

Не дадавайце адлюстроўваны элемэнт, калі ўжо ёсьць адзін, які зьяўляецца падклясам таго, які вы хочаце дадаць.

Таксама было прапанавана (дзеля мэтаў лепшага ахопу ў пошукавай функцыі) пазначаць больш агульныя элемэнты, якія зьмяшчаюць ваш дакладнейшы элемэнт як прадстаўніка падкляса. У прыкладзе пра M87* вышэй можна было таксама дадаць Адлюстроўвае: supermassive black hole (Q40392) і Адлюстроўвае: black hole (Q589), бо Pōwehi (Q3841190) ёсьць асобнікам падклясу (supermassive black hole (Q40392)) ад black hole (Q589). Гэта адрозьніваецца ад таго, як мы прастаўляем катэгорыі ў Віісховішчы, дзе стараемся пазьбегнуць перакатэгарызацыі. Пакуль жа агульнейшыя элемэнты дадаваць ня трэба. Калі гэтая рэкамэндацыя зьменіцца, такія агульнейшыя элемэнты пазьней будуць выводзіцца з адносінаў у структураваных зьвестках Вікізьвестак.

Часткі большага элемэнту

Адлюстраваньне face (Q37017) звычайна падразумявае прысутнасьць nose (Q7363), nostril (Q858590) і nasal hair (Q1899093). Іх не абавязкова пералічваць на кожным партрэце. Проста пазначце, што на партрэце адлюстраваная асоба. Анатамічныя ці іншыя кампазыцыйныя ўзаемасувязі ужо могуць быць змадэляваныя ў Вікізьвестках.

Элемэнты, якія плянуецца асьвятляць іншымі сьцьверджаньнямі

Многія мэдыяфайлы ўключаюць выпадковыя элемэнты, дзеяньні, мясьціны, кантэкст, кампанаваньне ці фон, якія не зьяўляюцца асноўнымі элемэнтамі файлу. Паступова структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы разьвіваюцца, і мы чакаем ўключэньня дадатковых уласьцівасьцяў, у якіх будуць апісаныя гэтыя дадатковыя элемэнты. А пакуль што лепей устрымацца ад пазначэньня гэтых элемэнтаў у адлюстроўвае, калі яны ня маюць цэнтральная значэньня ў мэдыяфайле.

Прыклады некаторых чаканых уласьцівасьцяў:

  • месцазнаходжаньне
  • адлюстравана на фоне
  • адзеньне
  • фарматаваньне (напр. манахромныя выявы ці дагератыпы)
  • сэзон/дата/час
  • фатограф ці мастак

Падтрымка інструмэнтаў

Робаты

Існуе API для стварэньня сьцьверджаньняў, аднак праграмныя абалонка для робатаў (напрыклад, для Pywikibot) яшчэ могуць быць не рэалізаваныя, што робіць даданьне сьцьверджаньняў робатам ня вельмі простым. Лепшая рэалізацыя зьявіцца пазьней.

Інструмэнты загрузкі

Сьцьверджаньні Адлюстроўвае можна задаць у дапомным спосабе загрузкі, Майстры загрузак.

У іншых спосабах загрузкі падтрымка можа зьявіцца ў будучыні — па падрабязнасьці можаце зьвярнуцца да адпаведнай сыстэмы адсочваньня памылак кожнага інструмэнта.

Дадаткі

  • Дадатак «Дадайце ў Вікісховішча апісальныя цьверджаньні» («ДВАЦ») дазваляе дадаць збор заяваў са структураваных зьвестак у набор файлаў.
  • Ява-сцэнарная прылада «Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы» (sdc tool.js) дазваляе вам хутка дадаваць заявы да (абраных) файлаў у галерэях, старонках катэгорыяў і выніках пошуку.

З «Эксэля»

  • You can use this Python script to add structured data from an Excel sheet, especially for P180-Depicts

Апошнія зьмены

Рэдагаваньне сьцьверджаньняў «адлюстроўвае» выводзіцца ў апошніх зьмяненьнях.

Доступ

Пошук сьцьверджаньняў «адлюстроўвае»

Сьцьверджаньні «адлюстроўвае» можна шукаць з дапамогай ключавога слова haswbstatement. Напрыклад, калі вам трэба знайсьці ўсе асобнікі depicts (P180) Q146, выкарыстайце: haswbstatement:P180=Q146.

Пашыраны пошук, які дазваляе здабываць старонкі з «Адлюстроўвае» з дапамогай «звычайнага» паўнатэкставага пошуку, знаходзіцца ў распрацоўцы.

Пазьней, магчыма, зьявіцца спосаб запытваньня «адлюстроўвае» з дапамогай SPARQL (T141602), а таксама доступ з дапамогай Lua.

SPARQL access

Depicts, like all statements, can be queried through the SPARQL query service.

Доступ API

Атрыманьне дадзеных

Сьцьверджаньні можна запытваць з дапамогай модулю wbgetentities або wbgetclaims з ідэнтыфікатарам сутнасьці. Існуе ідэнтыфікатар сутнасьці Вікібазы MXXXX для кожнага файлу, дзе XXXX ёсьць page_id. Дык, напрыклад, File:Monument Demba et Dupont.jpg мае ідэнтыфікатар старонкі 76359368, так што ідэнтыфікатар сутнасьці — M76359368, і вы можаце запытаць wbgetentities&ids=M76359368. Просты спосаб атрымаць Mid — скарыстацца API action=query&prop=info&titles=File:Monument_Demba_et_Dupont.jpg (ідэнтыфікатар старонкі прадстаўлены полем pageid).

Допіс дадзеных

Можаце таксама ствараць сьцьверджаньні з дапамогай wbcreateclaim. Глядзіце функцыю «Дадаць цьверджаньне» addClaim() у гэты сцэнар для прыкладу таго, як ажыцьцявіць wbcreateclaim у Пітоне.

Заўвагі

  1. Крытэр значнасьці ў Вікізьвестках ніжэйшы за вікіпэдыйны. Суб’ект значны, калі існуе сур’ёзная і публічна даступная крыніца зь ягоным апісаньнем. Пажадана, каб крыніца была надзейнай, незалежнай і другаснай, аднак гэта ня строгае патрабаваньне Вікізьвестак. Таксама не заўсёды абавязковае значныя згадваньні.
  2. У яго варта дадаць прынамсі адно сьцьверджаньне (напрыклад, асобны выпадак панятку ці падкляса ад) і прынамсі адну крыніцу; інакш элемэнт можа быць выдалены.

Глядзіце таксама