Вікісховішча:Структураваныя зьвесткі
Пра структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы
Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы — шматмоўныя зьвесткі пра мэдыяфайл, якія могуць разумець людзі, і з дастатковай пасьлядоўнасьцю, каб іх маглі таксама аднастайна апрацаваць машыны.
Асновы
Старонка кожнага мэдыяфайла ў Вікісховішчы мае ўкладкі «Інфармацыя пра файл» і «Структураваныя зьвесткі».
Мы глядзім на просты прыклад абранай выявы ў Вікісховішчы: Würfelzucker (2018).
Дадайце шматмоўныя подпісы да файлаў
Пад укладкай Інфармацыя пра файл можаце дадаць подпісы пра файл на шматлікіх мовах: кароткія, прадметныя апісаньні файла, без гіпэрспасылак або вікітэксту. Гэтыя подпісы пра файл спрашчаюць знаходжаньне файла пры пошуку.
Што выяўлена (паказана) ў файле?
Пад укладкай Структураваныя зьвесткі можаце пазначыць, што адлюстроўваюць («апісваюць») у файле. У гэтым выпадку: 12 кубікаў белага цукру. Здымак экрану ніжэй анімаваны і паказвае, што апісальныя складнікі — шматмоўныя. Можаце пабачыць структураваныя зьвесткі на іншай мове, пераключыўшы вашыя моўныя налады інтэрфэйсу.
Дадатковыя зьвесткі: глядзіце Вікісховішча:Адлюстроўвае.
Іншыя заявы пра файл
Таксама пад укладкай Структураваныя зьвесткі можаце дадаць іншыя апісальныя зьвесткі пра файл. Гэты прыклад апісвае дазвол, стваральніка і ацэнку якасьці файла.
Дадатковыя зьвесткі: глядзіце Вікісховішча:Заявы.
Што структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы робяць
Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы паляпшаюць доступ, пошук, раскрыцьцё і забясьпечваюць новыя спосабы карыстаньня зьместам.
Паляпшэньне даступнасьці
- Шматмоўнасьць: забясьпечваюць цэтлікі на больш як 300 мовах, якія дадаюць саматужна.
- Даступнасьць: забясьпечваюць зьвесткі, якія робяць зьмест больш даступным для ўдзельнікаў з асаблівымі патрэбамі, напрыклад, для сьляпых і слабавідушчых.
Новыя шляхі знайсьці зьмест
- Шукальнасьць: дазваляюць людзям лёгка знайсьці зьмест празь лепшыя апісаньні таго, што яны апісваюць.
Новыя шляхі адкрыць і скарыстаць зьмест
- Злучаюць веды з розных крыніцаў: дапускаюць зьмест са шматлікіх крыніцаў разам, каб забясьпечыць новыя шляхі адкрываць і абмалёўваць прадмет.
- Адкрываюць зборы і прадметы: супастаўляюць зьмест, каб забясьпечыць новыя шляхі адкрыцьця збораў і прадметаў.
- Прыдатныя для выкарыстаньня іншымі вэб-бачынамі і службамі: Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы — вольныя і машыначытальныя, а значыць, гатовыя да выкарыстаньня ў дастасунках і іншым зьмесьце.
Паляпшэньне якасьці зьвестак
- Дадзеныя са спасылкамі: дадзеныя могуць адсылаць да іх крыніцаў, што дазваляе вам бачыць спачатнага стваральніка зьвестак, пацьверджанага трэцімі бакамі.
- Запытаздатныя: дапускаюць запыты, каб спраўдзіць якасьць дадзеных сярод тысячаў файлаў адразу, што дазваляе людзям больш лёгка распазнаваць і выпраўляць адсутныя, састарэлыя або няслушныя зьвесткі.
Некалькі лёгкіх шляхоў пачаць
- Загрузіце новы файл пад вольным дазволам у Вікісховішча. Вам падкажуць дадаць шматмоўныя подпісы да файла (старонка дапамогі) і апісаць заявы (старонка дапамогі).
- Дадайце структураваныя зьвесткі ў некаторыя высакаякасныя выявы, падтрыманыя аддзяленьнем «Вікімэдыі», праз прыладу «Іса». (Вам варта ўвайсьці праз уліковы запіс «Вікімэдыі» тут.)
Зьвяжыцеся
- Скарыстайце старонку гутарак Структурных зьвестак у Вікісховішчы, каб задаць пытаньні.
- Данясіце пра памылкі і разьмясьціце запыты магчымасьцяў у Фабрыкатары (Дапамога).
Як можаце дапамагчы
- Дапамажыце напісаць дакумэнтацыю пра Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы.
- Абмяркуйце і вырашыце, як файлы варта апісваць, на Вікісховішча:Структураваныя зьвесткі/Мадэляваньне.
Прылады, каб дадаць структураваныя зьвесткі ў файлы
«Іса» — прылада, каб дапамагчы пачаткоўцам дадаваць заявы «адлюстроўвае» (depicts) і шматмоўныя подпісы да файлаў. Прачытайце больш.
«ДВАЦ» («Дадайце ў Вікісховішча апісальныя цьверджаньні») — дастасунак Вікісховішча, каб дапамагчы з рэдагаваньнем валам. Дазваляе дадаваць заявы ў шэраг файлаў (напрыклад, у катэгорыю). Прачытайце больш.
«СЗВ» — сцэнар удзельніка, падобны да Кат-шмата, які дазваляе дадаваць абмежаваны лік заяваў у структураваныя зьвесткі файлаў у катэгорыі. Прачытайце больш.
«Апісальнік» дазваляе вам дадаваць заявы «адлюстроўвае» з дапамогай гульнепадобнага інтэрфэйсу. Можаце адладзіць яго, скарыстаўшы канкрэтныя катэгорыі або запыты на Мове структураванага пратаколу і запыту рэсурсу (МСПЗР, анг. SPARQL).
«Выяваанатавальнік» — прылада, якая вядзе кампаніі анатаваньня выяваў у Вікісховішчы.
«АдкрытаЎдакладніць» — магутная і гнуткая прылада, каб дадаваць структурныя зьвесткі ў файлы Вікісховішча валам (з выданьня 3.6).
Зьвесткі для распрацоўнікаў
Распрацоўку Структураваных зьвестак у Вікісховішчы адсочваюць на Фабрыкатары.
Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы сілкуе апраграмаваньне Вікібаза. Да дадзеных магчыма атрымаць доступ праз інтэрфэйс праграмаваньня дастасунка (АПД). Глядзіце :mw:Вікібаза/АПД наконт дакумэнтацыі.
Пашырэньне, якім карыстаюцца для структураваных зьвестак, — ВікібазаМэдыяІнфо.
Частыя пытаньні
Якога кшталту структураваныя зьвесткі мне варта дадаць? Як мне варта апісваць пэўны файл у структураваных зьвестках?
- Глядзіце Вікісховішча:Адлюстроўвае дзеля найлепшых практык наконт заяваў «Адлюстроўвае».
- Калі ласка, зірніце на старонку Мадэляваньне для натхненьня і прыкладаў іншых заяваў. Вольна задавайце пытаньні там і рабіце ўнёсак у дакумэнтацыю самі. Узор дадзеных Структурных зьвестак у Вікісховішчы — незавершаная праца і прызначаецца для супольнасьці Вікісховішча.
Як я магу знайсьці файлы, якія ўжо маюць структураваныя зьвесткі?
Можаце скарыстаць пошук у Вікісховішчы, каб знайсьці файлы са структураванымі зьвесткамі. Некалькі прыкладаў:
- Усе файлы, якія апісваюць труса (Q9394)
- Усе файлы з подпісамі па-беларуску клясычным правапісам
- Усе файлы са словам «брокалі» ў подпісе да файла
- Усе файлы, якія маюць заяву ў структураваных зьвестках пра дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ) 4.0
- Усе файлы, якія ня маюць заявы «Адлюстроўвае»
Як я магу дадаць структураваныя зьвесткі ў мноства файлаў адразу?
Можаце скарыстаць згаданыя на гэтай старонцы прылады; глядзіце вышэй.
Іншыя пытаньні?
Зірніце на старонку Частыя пытаньні.