ВікіСховішча:Масавыя загрузкі
Масавыя загрузкі прызначаныя дзеля прадастаўленьня лепшай надзейнасьці пры загрузцы вялікіх файлаў праз Майстар загрузкі. Акрамя таго, яны дазваляюць загружаць файлы большых памераў (1000MB[1] у адрозьненьне ад звычайных да 100MB). Аднак масавыя загрузкі ўсё яшчэ экспэрымэнтальныя і могуць выдаць нечаканыя памылкі.
Масавыя загрузкі падтрымліваюцца ня ўсімі броўзэрамі[2]. Падчас масавай загрузкі файл падзяляецца на часткі па 5 МБ, якія загружаюцца паасобку. Калі некаторыя зь іх не загрузяцца, дазагружаць трэба ня ўвесь файл, а толькі недастатнія часткі. Гэта ўсё адбываецца ў Майстры загрузак у фонавым рэжыме.
Яны забясьпечваюць большую надзейнасьць ня толькі ў Майстры загрузак, але і пры выкарыстаньні API, асабліва пры загрузцы файлаў праз API.
Глядзіце таксама
Chunked upload fails (2012) |
Stashed upload manual draft |
Chunked upload tracking bug |
Uploadstash errors tracking |
- Дакумэнтацыя МэдыяВікі пра масавыя загрузкі
- Дапамога:Загрузка з боку сэрвэра
- Загрузка новай вэрсіі масавымі загрузкамі
- Special:UploadStash, які часам дазваляе скончыць масавую загрузку, калі Майстар загрузкі ня можа.