Вікіcховішча:Вікунья-загружальніца
Jump to navigation
Jump to search
Вікунья-загружальніца — кампутарная праграма з адкрытым крынічнікам, напісаная на Java і прызначаная для загрузкі файлаў у Вікісховішча ды іншыя праекты Вікімэдыі. Яна — плятформанезалежная, але патрабуе наяўнасьці на Вашым кампутары віртуальнай машыны Java (звычайна ў складзе асяродзьдзя выкананьня Java).
Зьвесткі
Вікунья-загружальніца крыху падобная да Commonist, аднак мае большую функцыянальнасьць ды іншы карыстальніцкі інтэрфэйс. Сярод іншага:
- Яна захоўвае мэтазьвесткі ў файле session.xml, што робіць магчымым падрыхтоўку файлаў да загрузкі без злучэньня. Таксама Вы можаце кіраваць ёй іншымі прыладамі (прыкладам глядзіце МРСП у «Вікунью»)
- Яна правярае канфлікты найменьняў файлаў перад адсылкай у Вікісховішча
- Яна падтрымлівае выбар катэгорыяў кропкай з коскай, а ня рыскай (амаль такім самым чынам, як і Майстар загрузкі)
- Яна падтрымлівае геапазнакі (адным пстрыкам на вакенцы з мапай)
- Яна падтрымлівае масавыя загрузкі
- Яна падтрымлівае пакетную загрузку і можа прачытаць апісаньне мясцовых файлаў, аднак кожны пачак мусіць мець аднолькавае апісаньне. Абярыце тэкставы файл з Tools > Settings > Program > Advanced; дадайце Вашыя файлы ў галоўным вакне; цяпер усе файлы мецьмуць зьмест тэкставага файлу ў апісаньні.
Хуткія спасылкі
Удзельнічаць
- Дадайце
{{User VicunaUploader}}
на Вашую старонку - Перакласьці на Вашую мову
- Пра памылкі і дапрацоўкі паведамляйце на старонцы абмеркаваньня або ў Github