Вікісховішча:Выбар дазволу

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Choosing a license and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Choosing a license and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:CLIC • COM:CAL

Гэтая старонка — даведнік для людзей, якія ўносяць сваю ўласную працу і жадаюць парады пра вольныя дазволы і «найлепшы» зь іх, каб выбраць для прымяненьня да сваёй працы.

Калі не жадаеце чытаць гэта і проста жадаеце ведаць, які дазвол раіць супольнасьць Вікісховішча, абярыце адзін з наступных:

  • {{CC BY-SA 4.0}} (пэўныя правы захоўваюцца — патрабуюцца пазначэньне аўтарства і аднолькавае пашырэньне)
  • {{CC BY 4.0}} (пэўныя правы захоўваюцца — патрабуецца пазначэньне аўтарства)
  • {{CC0}} (правы не захоўваюцца — грамадзкі набытак або адмова ад права, калі выпуск у грамадзкі набытак уневажняецца)

Аднак будзе лепей, калі прачытаеце рэшту гэтай старонкі, каб зразумець, на што пагаджаецеся.

Ідэалёгія і філязофія

Аўтарскае права — від заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасьці, што дае стваральніку разумовай працы права кіраваць тым, як той працай карыстаюцца. Аднак стваральнік можа абраць адмову ад часткі кіраваньня.

Стваральнік валодае аўтарскім правам. Паводле звычаёвага («уласьніцкага») дазволу, стваральнік (скажам раманіст) прадае канкрэтны дазвол канкрэтнай асобе (скажам кнігавыдаўцу або кінапрадусару). Аднак, калі творца ставіць працу пад грамадзкі дазвол, то дазваляе каму заўгодна карыстацца сваёй працай на пэўных умовах.

Людзі, якія супраць аўтарскага права, вераць, што цяперашні або ўсялякі лад аўтарскага права неналежны і варта строга ўрэзаць або скасаваць зусім. Калі вы супраць аўтарскага права, то верагодна пажадаеце выдаць сваю працу пад грамадзкім дазволам, які адмаўляе як мага больш правоў творцы (выпуск у грамадзкі набытак незаконны ў шматлікіх краінах, але можаце скарыстаць незахаваньне правоў). Глядзіце разьдзел «Грамадзкі набытак і набліжэньні».

Вольнае аўтарскае права — разуменьне выкарыстаньня ладу аўтарскага права, каб прыбраць агульныя абмежаваньні, якімі карыстаюцца ў аўтарскім праве, і прадухіліць іх перанакладаньне іншымі. Людзі, якія адстойваюць вольнае аўтарскае права, могуць быць супраць аўтарскага права. Калі верыце ў вольнае аўтарскае права, то верагодна пажадаеце скарыстаць адзін з вольных дазволаў, разгледжаных у разьдзеле «Вольнае аўтарскае права і аднолькавыя ўмовы».

Стваральнік можа выпусьціць працу пад шматлікімі грамадзкімі або ўласьніцкімі дазволамі.

Узор апраграмаваньня

«Андроід» мяняў дазволы, што было б немагчыма з дазволам вольнага аўтарскага права

Узор апраграмаваньня добра вядомы і пасьпяховы ў шэрагу прыкладаньняў ад цэлых апэрацыйных сыстэмаў (Лінукс) да апраграмаваньня, якім карыстаюцца, каб весьці Вікіпэдыю і яе сястрынскія праекты (абодва выкарыстоўваюць Агульныя грамадзкія дазволы ГНУ паводле вольнага аўтарскага права; глядзіце ніжэй). Ключавыя магчымасьці гэтага апраграмаваньня:

  • права праглядаць зыходны код (адкрыты зыходнік);
  • права зьмяняць зыходны код (права прыстасоўваць);
  • патрабаваньне, каб зьмененыя выданьні апраграмаваньня выпускалі пад аднолькавым дазволам (вольнае аўтарскае права або аднолькавыя ўмовы).

Магчыма зьмешваць і спалучаць гэтыя магчымасьці. Аднак працы пад рознымі дазволамі вольнага аўтарскага права звычайна магчыма спалучаць, толькі калі дазвол выразна дапушчае гэта.

Некаторыя дазволы адкрытага апраграмаваньня ня згадваюць распаўсюд на аднолькавых умовах. Іх называюць «нястрогімі дазволамі». Яны азначаюць, што дапушчаецца зьмяненьне дазволу апраграмаваньня. Напрыклад, мабільная апэрацыйная сыстэма «Андроід» спачатку пераважна складалася з адкрытых зыходнікаў пад нястрогімі дазволамі, такімі як дазвол Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту (толькі ядро Лінукса было пад вольным аўтарскім правам). Большасьць апэрацыйнай сыстэмы «Андроід» з таго часу памяняла дазвол і цяпер пад уласьніцкім дазволам (што належыць «Гуглу»)[1]. Ядро Лінукса ня можа зьмяніць дазвол з прычыны вольнага аўтарскага права. Новая мабільная апэрацыйная сыстэма «Гугла» — «Фуксія» — мае новае ядро, а ўся «Фуксія» пад нястрогімі дазволамі.

Падобным чынам пакінутую мабільную апэрацыйную сыстэму «Жарліс» скапіявалі і зьмянілі, каб стварыць АС «Кай». Так, як АС «Жарліс» была пад нястрогім дазволам, той маглі зьмяніць, а АС «Кай» выдалі пад уласьніцкім дазволам. Зыходны код усё яшчэ адкрыты, бо яго зьмяненьне патрабуе дазволу прадпрыемства. Глядзіце артыкул Вікіпэдыі.

Асноўныя гульцы

Lawrence Lessig

Эмблема Вікісховішча Лоўрэнс Лесіг — амэрыканскі праўнік, які напісаў у 2004 годзе кнігу «Вольная культура» і заснаваў арганізацыю «Творчыя грамады», што папулярызавала некаторыя дазволы вольнага аўтарскага права, якімі звычайна карыстаюцца сёньня ў Сеціве.

Richard Stallman

Эмблема ГНУ Фундацыі вольнага апраграмаваньня Рычард Столман — амэрыканскі распрацоўнік апраграмаваньня, які заснаваў Фундацыю вольнага апраграмаваньня і напісаў Агульны грамадзкі дазвол ГНУ (АГД) — найбольш шырокаўжываны дазвол на адкрыты зыходнік для апраграмаваньня. Фундацыя вольнага апраграмаваньня распрацавала Ліцэнзію вольнай дакумэнтацыі ГНУ, першапачаткова прызначаную рабіць тое самае для дакумэнтацыі апраграмаваньня (файлы дапамогі), што АГД робіць для самога апраграмаваньня.

Азначэньне вольных культурных працаў Азначэньне вольных культурных працаў акрэсьлівае 4 істотныя патрабаваньні да дазволу, каб лічыць яго «дазволам вольнай культуры» (улучае нястрогія дазволы і дазволы вольнага аўтарскага права):

  1. свабода выкарыстоўваць і выконваць твор;
  2. свабода вывучаць твор і прымяняць зьвесткі;
  3. свабода распаўсюджваць копіі;
  4. свабода распаўсюджваць вытворныя працы.

Фундацыя «Вікімэдыя» Фундацыя «Вікімэдыя» (якая вядзе гэты праект — Вікісховішча, як і найбольш вядомую Вікіпэдыю) цяпер адна з найбольшых карыстальніц (і такім чынам, ускосных абаронцаў) дазволаў вольнага аўтарскага права. Яе правіла дазволаў патрабуе, каб усе праекты, што яна вядзе, выкарыстоўвалі «дазволы вольнай культуры», як акрэсьлена ў азначэньні вольных культурных працаў.

Flickr «Флікр» — папулярная вэб-бачына распаўсюду здымкаў, што дазваляе карыстальнікам лёгка абіраць дазволы «Творчых грамадаў» для сваіх фотаздымкаў. Папулярнасьць «Флікра» павысіла разуменьне і веды пра дазволы «Творчых грамадаў» сярод іх карыстальнікаў. Інтэрфэйс праграмаваньня дастасункаў (ІПД) «Флікра» таксама дапамагае заахвоціць выкарыстаньне такіх фотаздымкаў пад вольным дазволам.

Грамадзкі набытак і набліжэньні

Калі аддаеце працу ў грамадзкі набытак (або інакш спрабуеце адмовіцца ад усіх правоў на працу), вы аддаеце ўсё кіраваньне працай. У некаторых правападлегласьцях гэта можа ня быць законна магчымым, бо маральныя правы могуць быць неадчужальнымі, але магчыма адмовіцца ад правоў на выкарыстаньне і распаўсюд.

Гэта значыць, што, хоць праца ў грамадзкім набытку ў пэўным сэнсе «найбольш вольная», бо яе магчыма ўжыць у найшырэйшым коле магчымага выкарыстаньня, вытворныя працы могуць «стаць несвабоднымі», бо стваральнік вытворнай працы можа вырашыць скарыстаць звычайны абмежавальны дазвол.

Каб упэўніцца, што працы «застануцца вольнымі», патрэбна карыстацца працай, што прадугледжвае распаўсюд на аднолькавых умовах.

Вольнае аўтарскае права і аднолькавыя ўмовы

Ад «аўтарскага права» і ангельскага выразу «распаўсюджваць і распаўсюджваць аднолькава»; першае звычайна прымяняюць да апраграмаваньня, а другое — да іншых працаў. Прадухіляе пераўтварэньне працы ў несвабодную праз замену дазволу шляхам забароны такой замены, у тым ліку для вытворных працаў.

Дзьве працы пад рознымі дазволамі вольнага аўтарскага права звычайна немагчыма спалучыць, калі дазволы ня кажуць выразна, што гэта магчыма. Гэта частая справа для большасьці агульнапрынятых дазволаў вольнага аўтарскага права. Такім чынам, магчыма важна абраць агульнапрыняты дазвол вольнага аўтарскага права, а не малавядомы.

Агульнапрынятыя ўмовы дазволаў

Параўнайце гэта зь істотнымі свабодамі на http://freedomdefined.org/Definition#Defining_Free_Culture_Licenses

Назва Тлумачэньне Ці дазволена ў Вікісховішчы
Дазвольнасьць Карыстальнікам варта папрасіць дазвол праваўласьніка перад выкарыстаньнем працы. Не
Апавяшчэньне Карыстальнікам варта апавясьціць праваўласьніка, калі яны карыстаюцца працай. Не
Поўны тэкст (ПТ) Карыстальнікам варта адлюстроўваць поўны тэкст дазволу штораз, як выкарыстоўваюць працу. Так
Пазначэньне аўтарства (ПА) Карыстальнікам варта прызнаваць працу за праваўласьнікам, калі карыстаюцца ёй. Так
Аднолькавыя ўмовы (АУ) Карыстальнікі, якія ствараюць вытворнікі працы, маюць выпусьціць іх пад дазволам, аднолькавым са спачатнай працай, калі вырашаць распаўсюджваць вытворнікі. Так
Некамэрцыйнасьць (НК) Працу магчыма скарыстаць толькі для некамэрцыйных задачаў. Не
Ніякіх вытворнікаў (НВ) Карыстальнікам не дазваляецца распаўсюджваць вытворнікі працы. (Па сутнасьці: працу нельга зьмяняць.) Не

Чаму некаторыя ўмовы забароненыя ў Вікісховішчы

Дазволы без вытворнікаў яўна няпэўныя на вэб-бачынах супрацы. Дазвольнасьць і апавяшчэньне накладуць істотны выканаўчы цяжар. Вікіпэдыяй карыстаюцца камэрцыйна (напрыклад, прадпрыемствы, што прадаюць копіі Вікіпэдыі на картках памяці або нават друкаваныя кнігі артыкулаў людзям бяз доступу да Сеціва). Таксама пакуль ня ясна дакладна, што некамэрцыйны дазвол абазначае ў праве[2].

Агульнапрынятыя вольныя дазволы

Скарот Назва Умовы
ТГ ПА Дазвол Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства 1.0, 2.0, 2.5, 3.0, 4.0 Пазначэньне аўтарства
ТГ ПА-АУ Дазвол Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 1.0, 2.0, 2.5, 3.0, 4.0 Пазначэньне аўтарства на аднолькавых умовах
ТГ0 Перадача ў грамадзкі набытак 1.0 Грамадзкі набытак
ЛВД ГНУ[1] Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ 1.1, 1.2, 1.3 Пазначэньне аўтарства, аднолькавыя ўмовы, поўны тэкст
ДВМ Дазвол вольнага мастацтва 1.2, 1.3 Пазначэньне аўтарства, аднолькавыя ўмовы, поўны тэкст

Старыя выданьні дазволаў

Звычайна раюць выпускаць працу пад найбольш апошнім выданьнем дазволу.

Аблягчэньне жыцьця карыстальнікам

Дазвол з патрабаваньнем поўнага тэксту можа быць досыць нязручным для выкарыстаньня ў некаторых выглядах (такіх як друк).

Некаторыя бачыны супрацы ўжо маюць адзін або больш абраных дазволаў, і ўвесь унесены на бачыну зьмест мае адпавядаць яму. Карыстальнікам такіх бачынаў патрэбны матэрыял, даступны пад дазволам, аднолькавым з бачынай.

Таму Вікісховішча раіць двухдазвольнасьць пад ліцэнзіяй вольнай дакумэнтацыі ГНУ (ЛВД ГНУ) і дазвол Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах (усе выданьні). Абодва дазволы маюць абмежаваньне аднолькавымі ўмовамі распаўсюду, якія забясьпечваюць, каб праца засталася вольнай незалежна ад таго, як яе выкарыстоўваюць або зьмяняюць. Выкарыстаньне «ўсіх выданьняў» дазволу ТГ ПА-АУ павышае прыдатнасьць для бачынаў, што маглі загразнуць з ранейшым выданьнем дазволу ТГ ПА-АУ. Выкарыстаньне ЛВД ГНУ запэўнівае, што працу магчыма скарыстаць бессумнеўна ў пераважнай большасьці праектаў «Вікімэдыі».

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. Commons:Village pump/Proposals/Archive/2018/08#No longer allow GFDL for some new uploads.

Дадатковыя звесткі