Вікісховішча:Конкурс «ВікіНавука»-2019
Конкурс «ВікіНавука» — міжнародны навуковы фотаконкурс |
Нацыянальныя конкурсы
Усе формы для загрузкі можна знайсьці тут. Для краінаў без уласнай катэгорыі і для міжнародных установаў прадугледжаная міжнародная катэгорыя.
Некаторыя краіны маюць уласныя нацыянальныя журы. Каб атрымаць інфармацыю вашай мовай, абярыце вашую краіну ў сьпісе.
- Эўропа
Гісторыя
Конкурс пачынаўся як нацыянальны і ўпершыню адбыўся ў Эстоніі. У 2015 конкурс пашырыўся на ўсю Эўропу, прыцягнуў больш за 2200 удзельнікаў і прынёс амаль 10 000 вольна ліцэнзаваных выяваў. У 2017 року ўпершыню праведзенае сусьветнае спаборніцтва, падчас якога загружана больш за 12 000 файлаў.
Сёлета сусьветны конкурс адбудзецца другім разам.
Як узяць удзел
Стварыць уліковы запіс
Калі яшчэ ня маеце, можаце стварыць глябальны ўліковы запіс, які пасьля ўваходу прадаставіць вам асаблівае імя карыстальніка на ўсіх плятформах Вікімэдыі (у тым ліку і ў Вікісховішчы).
Plese notice that you need to wait at least four days before uploading a video file, while images can be uploaded right after the registration.
Азнаёміцца з правіламі
Асноўныя правілы прыведзеныя на ўэб-сайце конкурсу. Тут мы падаем іх сьцісла.
Шукайце ў міжнародным календары загрузак даты правядзеньня ў вашым рэгіёне. Большасьць краінаў ладзіць конкурс цягам лістапада ці сьнежня.
|
Абмежаваньня па колькасьці файлаў ад удзельніка няма. Калі вы загрузілі больш за адзін файл, зможаце атрымаць толькі адзін найбольшы прыз. Іншыя прызы атрымаюць наступныя пасьля вас удзельнікі.
|
Выява павінна быць апублікаваная пад вольнай ліцэнзіяй ці як грамадзкі набытак. Магчымыя ліцэнзіі: CC-BY-SA 4.0, CC-BY 4.0, CC0 1.0.
|
Фатаздымкі на конкурс павінны быць зробленыя ці быць уласнасьцю загрузчыка выяваў з выкарыстаньнем зарэгістраванага па э-мэйле уліковым рахунку Вікімэдыі. Калі аўтараў некалькі, неабходна падаць імёны ўсіх. Калі выявы належаць установе, загрузіць іх можа прадстаўнік арганізацыі.
|
Да выявы неабходна падаць добрае навуковае апісаньне. Для кожнай выявы патрэбнае апісаньне ангельскай мовай, дадаткова вітаюцца апісаньні іншымі мовамі.
|
Загружайце зь як мага большым разрозьненьнем. Памер выявы мусіць быць ня меней за 2 мэгапіксэлі, акрамя выпадкаў, калі абмежаваньні накладае выкарыстаная тэхналёгія. На выяве ня мусіць быць водных знакаў, лягатыпаў, дадатковага тэксту, графікі ці ўставак.
|
Загружаныя файлы
Вам патрэбныя ідэі? Хочаце пабачыць, як гэта адбываецца? Паглядзіце бліжэй на ўсе файлы, катэгарызаваныя паводле тэматыкі або краіны, у катэгорыі 2017 году ці катэгорыі 2019 году.
Дзеля зручнасьці тут пададзеная нефармальная выбарка за кожны тыдзень конкурсу 2019 году.
2019-11-01
2019-11-08
2019-11-15
2019-11-22
2019-11-29
2019-12-06
2019-12-13
2019-12-20
Розгалас
Цэнтральная абвестка
Цэнтральныя абвесткі можна прапаноўваць на гэтай старонцы.
Сацыяльныя сеткі
Хэшцэтлікі: #WikiScience #WikiScienceCompetition #WSC2019 #WikiScienceCompetition2019
СМІ і блогі
Прыведзены сьпіс апублікаваных он-лайн навінаў паводле даты, рознымі мовамі.
2017-2018
Commons:Wiki Science Competition 2019/be-tarask/2017
2019-2020
Commons:Wiki Science Competition 2019/be-tarask/2019
2021-2022
Commons:Wiki Science Competition 2019/be-tarask/2021
2023-2024
Commons:Wiki Science Competition 2019/be-tarask/2023
Міжнароднае журы
- – Асама Шукір Мухамэд АМІН (мэдыцына)
- – / Вінг Інг ЧОЎ (хімія)
- – Леанарда Д’ІМПАРДЗАНА (журналізм, папулярызацыя)
- – Валянтына ДАМЭНІЧЫ (хімія)
- – / Даніель МЕТХЭН (біяфізыка)
- – / Аналіза ПЛЯЙТАНА (біялёгія, папулярызацыя)
- – Нугегалі Срынівас ПРАШАНТГ (мэдыцына)
- – / Ачынт’я РАО (фізыка)
- – Аляксандра СУЛІКОЎСКАЯ-БЭЛЧОЎСКАЯ (гісторыя мастацтва)
- – Андрэас ТУСТ (мікраскапія)
- – / Дамінік СТРООБАНТ (фатаграфія)
- – Маркас ВАЛЬДЭС (астраномія, навуковая прапаганда)