Вікісховішча:Вікі любіць Зямлю-2021

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Earth 2021 and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Earth 2021 and have to be approved by a translation administrator.
Wiki Loves Earth

Shortcut: COM:WLE2021

Вікі любіць Зямлю-2021

 

Краіны-ўдзельніцы

 

Правілы і ЧаП

 

Organise

 

Пераможцы

 

Зьвяжыцеся з намі

Краіны-ўдзельніцы 2021 року
Запрашаем у «Вікі любіць Зямлю-2021»!

«Вікі любіць Зямлю» («ВЛЗ») — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні-чэрвені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача спаборніцтва — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».

Засяроджваемся ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на прыродаахоўных землях мясцовага ўзроўню, а таксама на шырэйшым абшары разнастайных прыродных мясьцінаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне мясцовасьцяў. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Сёлета міжнародныя фатаздымкі-пераможцы будуць прадстаўляць дзьве катэгорыі — ляндшафты (у тым ліку й асобныя дрэвы, калі яны зьяўляюцца прыроднымі помнікамі) і макра/набліжэньне (жывёлы, расьліны, грыбы):

  • міжнароднае журы адбярэ да 20 фатаздымкаў, ня болей чым 10 фатаздымкаў з кожнай катэгорыі.
  • на мясцовым узроўні будуць да 15 пераможцаў ня болей чым з 10 у кожнай катэгорыі. Мясцовыя арганізатары могуць вырашыць не дзяліць мясцовых пераможцаў па катэгорыях і/або могуць абраць меней фатаздымкаў (напрыклад, 10).
Папярэдні графік
  • 1 траўня — 31 ліпеня: нацыянальныя спаборніцтвы. Глядзіце адмысловы графік для кожнай краіны.
  • Канец жніўня: апошні тэрмін для заявак на старонцы Пераможцы.
  • Кастрычнік-лістапад: апошні тэрмін для міжнародных вынікаў
Правілы
  • Правілы для міжнароднай часткі абнародуюцца тут. Мясцовыя спаборніцтвы могуць мець свае ўласныя правілы, намінацыі і тэрміны.
Узнагароды
  • 1-ы пераможца атрымае поўную стыпэндыю на ўдзел у «Вікіманіі» або ваўчэр на «Амазоне» на такую ж суму. Іншыя ўзнагароды — ваўчэры на «Амазоне» (сума залежыць ад занятага месца). Таксама ёсьць узнагароды па краінах. Мясцовыя дружыны могуць узнагародзіць пераможцаў мясцовых колаў.
Запампаваныя выявы
Як прыняць удзел
Афіцыйная вэб-бачына
Згадкі ў прэсе

Абмежаваньне адказнасьці:Гэтае спаборніцтва большасьцю ладзіцца добраахвотнікамі, таму арганізатары захоўваюць права зьмяніць гэтыя правілы або скасаваць спаборніцтва на сваё аднаасобнае меркаваньне, нават пасьля яго пачатку. Арганізатары не нясуць адказнасьці за забесьпячэньне спонсарамі ўсялякіх узнагародаў і ня маюць ніякіх абавязкаў датычна гэтага спаборніцтва. Ні правілы, ні штосьці на гэтых старонках не складае прапанову стварыць праўна забавязальныя дачыненьні ні зь якім з арганізатараў. Сябры журы ня маюць права атрымліваць узнагароду (хоць яны ў астатнім запрашаюцца да ўнёску выяваў).