Вікісховішча:Ахоп праекту/Бесстароньні пункт гледжаньня
Мэдыяфайлы
Вікісховішча — не Вікіпэдыя. Запампаваныя сюды файлы не абавязкова маюць адпавядаць патрабаваньням нэўтральнага пункту гледжаньня і недапушчальнасьці арыгінальных дасьледаваньняў, накладзеным шматлікімі бачынамі Вікіпэдыі. Вікісховішча служыць сярод іншага агульнай крыніцай мэдыяфайлаў для ўсіх праектаў «Вікімэдыі». І мы стаім у баку ад правілаў, якія могуць накладацца на месцах кожным з гэтых асобных праектаў.
Роляй Вікісховішча ня ёсьць ні ўладжваньне прадметных спрэчак, ні прымус мясцовых праектаў выкарыстоўваць адно выданьне файла паперад іншага. Мы робім файл даступным пры ўмове, што ён трапляе ў ахоп Вікісховішча і можа законна разьмяшчацца. Мясцовыя супольнасьці асобных праектаў вырашаюць, ці яго насамрэч скарыстаюць і пры якіх умовах.
Выявы з пэўнай народнай, грамадзянскай або веравальнай значнасьцю, у тым ліку сьцягі, эмблемы і мапы, могуць выклікаць моцныя жарсьці, але Вікісховішча ня месца вырашэньня, якое з разнаякіх спаборных выданьняў слушнае або службовае. Калі ласка, паспрабуйце пераканаць вашую мясцовую Вікісупольнасьць скарыстаць выданьне, якому надаеце перавагу, калі перакананыя, што мапа, эмблема, сьцяг або іншы разьмешчаны тут файл пэўным чынам «памылковы». Прыклады прадметных спрэчак, якія тут недарэчы, улучаюць:
- мапы: «Творца спрабуе прасоўваць нацыяналістычны, палітычны або веравальны пункт гледжаньня паказваньнем дзяржаўнай мяжы ў памылковым месцы», «мястэчкі пазначаныя зь няўхваленай назвай або на памылковай мове», «мапа паказвае дзяржаву бяз праўнага прызнаньня»;
- сьцягі і эмблемы: «Гэта неслужбовае выданьне», «адценьні афіцыйна няўхваленыя», «гэты рысунак выкарыстоўвае тэрарыстычная група»;
- фатаграфіі: «Гэта прапаганда».
Такія прадметныя спрэчкі застаюцца недарэчнымі, нават калі іх выказваюць (як звычайна) безумоўна: «гэты сьцяг не існуе», «гэтая мяжа памылковая», «гэтая краіна не існуе».
Калі творца сапраўды выразна памыліўся, пра што няма важкай спрэчкі, нявыкарыстаны файл (як ёсьць) можа не прайсьці выпрабаваньня карыснасьці для асьветнай задачы і магчыма выдаліць на гэтай падставе. Файл у добрасумленным выкарыстаньні ў іншым праекце «Вікімэдыі» лічыцца карысным для асьветнай задачы і не падлягае выдаленьню на падставе пэўнай «памылковасьці». Дзе магчыма, выпраўленьне такіх памылак больш пажадана за проста прыбіраньне файла са збору Вікісховішча. Аднак файл варта захаваць, калі меркаваная памылка стварае значную спрэчку. А спрэчку варта пакінуць на выясьненьне асобным адпаведным Вікісупольнасьцям.
Тэкст
Праз вышэй пададзеныя прычыны назвы файлаў і датычны апісальны тэкст не заўжды могуць быць «бесстароньнімі». Аднак варта імкнуцца да бесстароннасьці апісаньня, дзе магчыма. Ва ўсялякім выпадку ні назвы файлаў, ні тэкст нельга выкладаць такім чынам, каб утварыць вандалізм, нападку або наўмыснае злаваньне.
Глядзіце таксама
- Вікісховішча:Спрэчныя землі — нарыс пра ўжываньне гэтага правіла ў выпадку выяваў, датычных спрэчных земляў
- Вікісховішча:Доказная мапаграфія — нарыс падсумаваньня правілаў, прэцэдэнтаў і парадаў наконт выкарыстаньня надзейных крыніцаў для стварэньня мапаў ў Вікісховішчы і іх выкарыстаньня ў ангельскай Вікіпэдыі
- Вікісховішча:Правяральнасьць — нарыс пра непатрабаванасьць надзейных крыніцаў у Вікісховішчы