Вікісховішча:Уласнасьць на старонкі і файлы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Ownership of pages and files and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Ownership of pages and files and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:OWN

Ёсьць 2 асобныя бакі пытаньня ўласнасьці на зьмест «Вікімэдыі»: кіраваньне і праўнае валоданьне.

Кіраваньне зьместам «Вікімэдыі»

Найперш, ёсьць кіраваньне зьместам. Некаторыя ўдзельнікі пачуваюцца вельмі па-ўласьніцку наконт матэрыялу (будзь то катэгорыі, шаблёны, артыкулы, выявы або парталы), якія яны ахвяравалі гэтаму праекту. Некаторыя заходзяць так далёка, што бароняць іх супраць усіх парушальнікаў.

Адна справа — мець зацікаўленасьць у артыкуле, які трымаеце ў вашым сьпісе назіраньня. Мабыць, вы насамрэч экспэрт або проста шмат дбаеце аб прадмеце. Але калі гэтая пільнасьць пераходзіць пэўную лінію, тады вы перастараліся.

Вы ня можаце стрымваць кожнага ў сьвеце ад рэдагаваньня «вашага» матэрыялу, калі зьмясьцілі яго ў праекце «Вікімэдыі».

Калі трапляеце ў змаганьне зь іншымі ўдзельнікамі наконт выдаленьняў і адкатаў, чаму б не адпачыць ад рэдагаваньня? Прыбіраньне сябе з раўнаньня можа істотна супакоіць справу. Зірніце сьвежым поглядам тыднем або двума пазьней.

Або калі хтосьці іншы дамагаецца «ўласнасьці» на старонку, можаце ўзьняць гэта на зьвязанай старонцы гутарак. Зьвярніцеся да іншых удзельнікаў або абмяркуйце хаду вырашэньня спрэчкі.

Меркаваньне, што катэгорыя або галерэя мае свайго роду ўласьніка — звычайная памылка, якую людзі робяць ў праектах «Вікімэдыі».

Хоць праца над старонкай або выявай не надае «ўласнасьці», усё ж важна шанаваць працу вашых саўдзельнікаў. Калі робіце шырокамаштабныя прыбіраньні зьместу, у прыватнасьці зробленага адным рэдактарам, важна абдумаць, ці магчыма здабыць пажаданы вынік праз працу з рэдактарам, а не супраць яго незалежна ад таго, ці той «валодае» артыкулам. Глядзіце таксама Вікіпэдыя:Ветлівасьць, Вікіпэдыя:Этыкет і Вікісховішча:Мяркуйце пра шчырасьць.

Праўнае валоданьне

Па-другое, ёсьць пытаньне праўнага валоданьня, што тычыцца закону аб аўтарскім праве.

Насуперак агульнапрынятаму перакананьню старонкі ў праектах «Вікімэдыі» пад аўтарскім правам. Аднак гэта ня значыць, што іх незаконна капіяваць. Творца — праўна называны «ўласьнікам аўтарскага права» — старонкі (або іншай творчай працы) можа надаць правы на тэкст іншым людзям. Гэтыя правы афармляюць дазволам. Падаўшы фатаграфію (або старонку, катэгорыю, малюнак, дыяграму ці іншыя матэрыял) на Вікісховішча, удзельнік пагаджаецца даць яе пад Міжнародным дазволам Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 4.0 (ТГПААУ 4.0) або іншым вольным дазволам, што дае ўсім іншым на плянэце права капіяваць і мяняць тэкст пры ўмове, што яны выканаюць пэўныя патрабаваньні (такія як пазначэньне аўтарства). Падача артыкула не адмаўляе аўтарскага права творцы, але адначасна творца ня можа забараніць яго зьмяненьні, бо надаў аформленыя ў дазволе правы.

Калі хтосьці правіць старонку, то стварае «вытворную працу». Ён становіцца праваўласьнікам новага выданьня, але паколькі новае выданьне грунтуецца на старым, якое пад дазволам для яго, то ён абавязаны патрабаваньнямі дазволу, і таму ня можа дзеіць як адзіны творца новага выданьня. Гэта трымаецца неабмежавана: незалежна ад таго, як шмат правак старонкі або выявы робяць, нават 100-ы перагляд усё яшчэ падлягае патрабаваньням, вызначаным дазволам 1-га перагляду.

У падсумаваньне творца кавалка матэрыялу — «праваўласьнік» і такім чынам можа лічыцца «ўласьнікам», але паколькі ня можа забараніць зьмяненьні, таксама магчыма сказаць, што ўсе «валодаюць» кожным артыкулам у тым сэнсе, што кожны мае права скарыстаць той у адпаведнасьці з дазволам.

Варта згадаць у гэты час, што ўласьнік аўтарскага права на творчую працу захоўвае поўныя правы на яе і не падлягае ніякім патрабаваньням, нават калі той даў сваю працу пад дазволам Творчых грамадаў (напрыклад, творцу ня трэба пазначаць сябе ў якасьці творцы, калі такі толькі адзін). Творца можа падаць гэтую самую працу зноў пад пэўнымі іншымі дазволамі (гэтую прастору праўна не выпрабоўвалі, але выпуск працы пад двума ўзаемнасупярэчнымі дазволамі будзе няпэўным). І насамрэч шматлікія творцы пагаджаюцца падаць сваю працу пад адным або больш дадатковымі дазволамі ў дадатак да дазволаў Творчых грамадаў. Калі тэкст ня мае прыкладзенага аўтарскага права (бо творца саступіў яго або тое скончылася), то такі тэкст пераходзіць у «грамадзкі набытак», што абазначае, што кожны можа рабіць зь ім, што пажадае. Усялякі абнародаваны матэрыял пяройдзе ў грамадзкі набытак, калі аўтарскае права на яго скончыцца.

Тэкст супраць файлаў

Увесь тэкст на Вікісховішчы саматужна і абавязкова выпускаецца пад Непартаваным дазволам Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 3.0 (ТГПААУ 3.0).

Усе файлы (большасьць зь якіх выявы) на Вікісховішчы маюць быць у грамадзкім набытку або выпушчанымі пад пэўнага роду вольным дазволам, такім як сумяшчальны дазвол Творчых грамадаў або Дазвол вольнага мастацтва.

Глядзіце Вікіпэдыя:Дазволы наконт дадатковых зьвестак.

Рэкамэндацыі

Не падпісвайце таго, чым не валодаеце. Не ўлучайце поўныя зьвесткі пра крыніцу

Старонкі і катэгорыі

Паколькі ніхто не «валодае» ніякай часткай ніякага артыкула, калі вы ствараеце або рэдагуеце старонку, то ня варта яе падпісваць, бо акрамя бянтэжаньня чытачоў, такі парадак верагодна абвострыць «вайну правак» або магчыма перашкодзіць іншым рэдагаваць «вашую» працу. Што датычыць прызнаньня, дакладны ўнёсак усіх рэдактараў бачны зь іх імёнамі на старонках «Гісторыі».

Зь іншага боку, калі дадаеце зацемкі, пытаньні або галасы на старонках, такіх як старонкі «Гутарак», карысна «валодаць» вашым тэкстам, таму найлепшая практыка — падпісваць яго даданьнем у ваш запіс —~~~~. Наконт дадатковых «рабіць» і «не рабіць» у рэдагаваньні вы можаце пажадаць прайсьціся па кароткім Дапаможніку. Уважыўшы тое, што зрабілі папярэднія ўдзельнікі, можаце атрымаць уяўленьне, дзе належыць дадаць ваш подпіс, прынамсі з дапамогай існых старонак.

Паколькі старонкі ў Вікісховішчы пераважна складаюцца з галерэяў выяваў толькі з маленькім апісальным тэкстам, усё пытаньне ўласнасьці на тэкст менш вялікае, чым у Вікіпэдыі, але ўсё ж важнае.

Выявы і іншыя файлы

Адзінае месца, дзе маем дадаваць зьвесткі пра аўтарства — старонкі апісаньня файла з прычыны аўтарскага права. Тыя заўжды маюць падаваць усе падрабязнасьці таго, дзе знайшлі выяву або іншыя мультымэдыя. Калі вы стварылі яе самі, дастаткова дадаць шаблён, такі як {{GFDL-self}} або {{PD-self}}. Звычайна няма патрэбы казаць штосьці пра наступныя запампаваныя паверх файла выданьні, пакуль тыя пад аднолькавым спачатным дазволам, а гісторыя файла ўнізе старонкі цалкам выяўляе ўсіх, хто працаваў над файлам.

Калі ласка, не падпісвайце выявы самі вадзяным знакам або перасьцярогамі наконт аўтарскага права. Напрыклад, наўпрост бачныя асабістыя пазнакі, такія як «Алесь Радзевіч, травень 2005 г., ТГПААУ» ўнутры выявы, створаныя самімі вамі, настойліва адахвочваюцца. Аднак вы можаце ўтыкнуць зьвесткі пра файл наўпрост у шаблёны мэтазьвестак. Глядзіце Commons:Абменны выгляд файла выявы. Майце на ўвазе, што іншыя ўдзельнікі могуць прыбраць або зьмяніць іх, як і саму выяву. Калі ласка, дадайце {{Watermark}} на старонку апісаньня выявы, калі бачыце выяву з вадзяным знакам або бачнай меткай.

Не дазваляйце ўласьніцкасьці прыводзіць да стварэньня залішніх файлаў

Парадак паляпшэньня зьместу ў Вікісховішчы большасьцю аднолькавы зь Вікіпэдыяй. Калі ёсьць штосьці, што лічыце магчымым палепшыць на старонцы, то будзьце сьмелымі і рэдагуйце яе. У гісторыі старонкі будзе запісана, што вы зрабілі гэтае паляпшэньне. Калі ёсьць нязгода, ніколі не сыходзьце і не стварайце ўласнага асабістага выданьня старонкі пад адрозным загалоўкам. Замест гэтага абмяркуйце справу на старонцы гутарак і супрацоўнічайце, каб стварыць найлепшае магчымае выданьне разам.

Будзьце сьмелымі і паляпшайце выявы і іншыя файлы таксама. Напрыклад, калі заўважыце памылку ў дыяграме, запампуйце выяву, выпраўце яе і затым перазапампуйце яе пад аднолькавым загалоўкам як раней. Гэта заменіць старую выяву. Аднак не турбуйцеся: старая выява ўсё яшчэ даступная ў гісторыі ўнізе старонкі. Калі ва ўсялякі час хтосьці вырашыць, што старое выданьне было ўсё ж лепшым, то можа адкаціць яго адным націскам. Калі ёсьць нязгода з тым, якое выданьне больш слушнае, ніколі не запампоўвайце толькі вашае ўласнае выданьне файла пад адрознай назвай для ўласнага задавальненьня. Замест гэтага, калі ласка, абмяркуйце справу зь іншай асобай і супрацоўнічайце, каб знайсьці найлепшае магчымае выданьне. Вельмі часта такое абмеркаваньне насамрэч вядзе да стварэньня новага выданьня, дасканалейшага за абодва спачатныя прапанаваныя выданьні. Супраца заахвочваецца, а ўласьніцтва адахвочваецца тут у Вікісховішчы.

Часам такое абмеркаваньне вядзе да ўсьведамленьня, што ёсьць патрэба ў двух асобных выданьнях. Напрыклад, адна асоба можа жадаць зрабіць дадзеную выяву зялёнай, а іншая — чырвонай. Пасьля гутаркі пра гэта і спробы дасягнуць згоды яны могуць усьвядоміць, што могуць спатрэбіцца абедзьве — зялёная і чырвоная — выявы. У такім выпадку разважнае рашэньне — вядома запампаваць два або больш асобных файлаў, напрыклад, Image:Star of David.svg (сіні), Image:Magen David Adom.svg (чырвоны) і Image:Black Star of David.svg (чорны). Аднак памятайце, што гэта ніколі ня варта рабіць, толькі каб задаволіць уласьніцкую асобу, якая не пацерпіць зьмяненьня файла. Такую асобу варта заклікаць прачытаць гэтае правіла.

Густ можа адрозьнівацца

Памятайце, што густ удзельнікаў можа адрозьнівацца (пра густы не спрачаюцца). Тое, што некаторыя ўдзельнікі лічаць паляпшэньнем выявы, іншымі можа лічыцца зьнявечаньнем. Таму часам мэтазгодна запампаваць паляпшэньні ў якасьці асобных файлаў замест перазапісу спачатніка і зьвязаць са зьмененым выданьнем у полі іншыя вэрсіі шаблёну апісаньня.

(Вікісховішча:Перазапіс існых файлаў)

Хоць стваральнік выявы пад вольным дазволам ня можа кіраваць тым, як яе выкарыстоўваюць або зьмяняюць пасьля абнародаваньня, усе дазволы Творчых грамадаў дазваляюць стваральніку адмовіцца ад патрабаваньня пазначаць аўтарства або запытаць прыбраць пазначэньне са зьмененых выданьняў (дазволы 4.0 таксама дапускаюць гэта для нязьмененых выданьняў). У гэты спосаб стваральнік можа аддаліцца ад вытворніка або выкарыстаньня, якое той не ўхваляе або зь якім не жадае задзіночвацца.

Выдаленьне

Пашыранае памылковае ўяўленьне, нібыта быцьцё творцам файла дае адмысловыя правы, каб яго выдаліць або не. Насамрэч вы аддалі гэтае права, калі выпусьцілі файл пад вольным дазволам.

Прыклады:

  • Калі запампаваную вамі выяву перайменавалі і выдалілі (напрыклад, з DSC123456.jpg ў Менск_уначы.jpg), у вас няма адмысловага права запярэчыць гэтаму.
  • Калі запампаваную вамі выяву выставілі на выдаленьне ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня, вы маеце права на апавяшчэньне і права прадставіць прычыны пакінуць выяву, але, калі ёсьць агульная згода выдаліць і адмін ажыцьцяўляе выдаленьне, вы ня маеце адмысловага права запярэчыць гэтаму.
  • Калі запампоўваеце выяву, але затым вырашаеце, што больш не жадаеце, каб тая была ў Вікісховішчы, то маеце права выставіць яе ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня, а іншыя ўдзельнікі могуць там спагадаць вам як запампоўвальніку і падтрымаць выдаленьне зь ветлівасьці. Аднак, калі ёсьць згода пакінуць выяву, яе пакінуць, і вы ня маеце адмысловага права запярэчыць гэтаму.

Вонкавыя спасылкі