Існуюць мэдыякрыніцы пад вольным дазволам (а таксама грамадзкі набытак), якія магчыма скарыстаць у якасьці крыніцаў для запампоўкі файла ў Вікісховішча. Аднак ніколі сьлепа не запампоўвайце ўсё з гэтых старонак. Калі ласка, заўжды пераправярайце, ці сапраўды мультымэдыя пад вольным дазволам і ці карысныя для праектаў Вікісховішча. Такім чынам, патрабуецца дзеяць згодна з наступнымі пунктамі.
Перад запампоўкай у Вікісховішча мультымэдыя з гэтых крыніцаў:
Спраўдзіце, ці ўжо даступныя тыя ў Вікісховішчы — глядзіце старонку пошуку.
Ніколі не забывайце ўлучыць карыснае апісаньне, прызнаньне творцы, крыніцу і шаблён слушнага дазволу (і абгрунтуйце, напрыклад, цытатай, чаму шаблён гэтага дазволу слушны) — глядзіце ахоп праекту.
Калі ласка, ня звальвайце дадзеныя
Ня ўсе крыніцы карысныя для праектаў «Вікімэдыі». Прыклады некарысных крыніцаў улучаюць: выявы бязь весткавай вартасьці (здымкі вечарыны, малаважны мастацкі твор бязь весткавай задачы), надта старыя мультымэдыя, якія могуць мець памылкі ў акалічнасьцях, зьмест з прадузятымі пунктамі гледжаньня. Глядзіце ахоп праекту.
Перад даданьнем спасылкі на крыніцу
Спраўдзіце, ці мае вэб-бачына са спасылкай ладную колькасьць вольнага зьместу пад прыдатным дазволам.
Пошукавікі і паказальнікі вольнага зьместу ў асноўным пад дазволамі «Творчых грамадаў». Ведайце, што непрымальныя несвабодныя дазволы «Творчых грамадаў» улучаюць у пошукавікі таксама.
Калі ласка, агледзьце таксама кепскія крыніцы, непрымальныя для Вікісховішча, каб пазьбегнуць пашыраных памылак.