Вікісховішча:Файлы «Флікра»

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Flickr files and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Flickr files and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:F • COM:FF • COM:FLICKR «Флікр» дапускае вольнае разьмяшчэньне выяваў пад разнастайнымі дазволамі, некаторымі вольнымі і несвабоднымі. «Флікр» дазваляе сваім карыстальнікам абіраць дазвол на ўласнае меркаваньне і мяняць яго ва ўсялякі час, але лёгка праверыць, што фотаздымак надалі над вольным дазволам у мінулым, бо «Флікр» цяпер паказвае гісторыю дазволаў на 25 кастрычніка 2022 году.

Flickr image info License License tag
Some rights reserved Attribution {{Cc-by-2.0}}
Some rights reserved Attribution-ShareAlike {{Cc-by-sa-2.0}}
Public domain Public Domain Dedication (CC0) {{Cc-zero}}
United States government work US government work {{PD-USGov}}, Category:PD-USGov license tags
No known copyright restrictions Unclear {{Flickr-no known copyright restrictions}}
Preferably add a tag like {{PD-old-70}} or {{PD-US-expired}}
No rights reserved Public Domain {{PD-author}} or {{PD-copyright holder}}
(retired by Creative Commons)
Public domain Public Domain Mark (PDM) {{PD-old-70}}, {{PD-US-expired}}, USGov, etc. when labeling existing public domain works
{{PDMark-owner}} when Flickr uploader is clearly the copyright holder, and not yourself
{{Cc-zero}} when Flickr uploader is clearly yourself, better to also do convert on Flickr
All rights reserved None NOT OK
Some rights reserved Attribution-NonCommercial-NoDerivs NOT OK
Some rights reserved Attribution-NonCommercial-ShareAlike NOT OK
Some rights reserved Attribution-NonCommercial NOT OK
Some rights reserved Attribution-NoDerivs NOT OK

Агляд дазволу

Глядзі таксама: Вікісховішча:Агляд дазволу. Вікісховішча выкарыстоўвае парадак агляду для праверкі стану аўтарскага права на запампаваныя з «Флікра» выявы, што дазваляе правяраць выявы пад вольным дазволам робату або даверанаму ўдзельніку (адмінам і ўхваленым супольнасьцю ўдзельнікам), як і распазнаваць выявы, дзе дазвол Вікісховішча адрозны. Гэты спосаб ня можа сказаць, ці была выява калісьці вольна даступнай.

Сумнеўныя выявы «Флікра»

Некаторыя карыстальнікі «Флікра» могуць запампаваць выявы, на якія ня маюць правоў, і затым даць няслушны дазвол на тыя выявы як вольныя. Калі ўдзельнікі Вікісховішча з уліковымі запісамі «Флікра» робяць гэта, каб запампаваць несвабодных здымкаў у Вікісховішча, гэта вядома як «адмываньнем "Флікра"». Вікісховішча:Сумнеўныя выявы «Флікра» пералічвае карыстальнікаў «Флікра» і абмеркаваньні, дзе мы прыйшлі да высновы, што пэўныя выявы, пазначаныя пад вольным дазволам на «Флікры», надалі пад надта сумнеўным дазволам Вікісховішчу.

Рэкамэндацыі

  • Выявы варта пазначаць шаблёнам {{Flickrreview}} («Агляд "Флікра"») для агляду FlickreviewR 2 або адміністратарам.
  • Выявы, правераныя як вольна даступныя, варта лічыць вольнымі, нават калі дазвол на «Флікры» мяняецца.
  • Выявы, больш не даступныя вольна на час агляду, варта пазначыць як магчыма несвабодныя ў чаканьні рашэньня, што рабіць зь імі, на Гутарка Вікісховішча:Файлы "Флікра".

Пастаянныя спасылкі

Адной са складанасьцяў, калі спраўджваюць дазволы на выявы з «Флікра», ёсьць тое, што некаторыя ўдзельнікі падаюць пастаянную спасылку на выяву ў «Флікра» замест старонкі апісаньня, што паказвае дазвол. Гэта робіць праверку надта складнай, бо вам трэба шукаць выявы «Флікра» ў спадзяваньні знайсьці карысны шаблён, які прывядзе вас да карыснай выявы.

Для аглядальнікаў тут лёгкі шлях знайсьці старонку апісаньня паводле пастаяннай спасылкі: выміце пасьведчаньне выявы з пастаяннага УЛР і далучыце яго да https://www.flickr.com/photo.gne?id=. Напрыклад старонка апісаньня https://farm1.static.flickr.com/153/357298706_b406a56e06.jpg даступная на https://www.flickr.com/photo.gne?id=357298706.

Інакш скарыстайце Flinfo («Флінфо») і проста ўстаўце пастаянны УЛР. «Флінфо» ведае, як абыходзіцца з шырокай разнастайнасьцю УЛР «Флікра». (Дарэчы: ён таксама можа здабыць зьвесткі пра выявы з такіх іншых сховішчаў, як «Пікаса» або «Панараміё».)

Іншыя карыстныя сродкі — апісаньне схемы найменьня файла (ня допісы, але самі сродкі) і прылада выпрабаваньня інтэрфэйсу праграмаваньня дастасунка (ІПД).

Падручнік

Знак грамадзкага набытку

Shortcut

Знак грамадзкага набытку (ЗГН) — зробленая «Творчымі грамадамі» прылада, каб пазначаць творы, ужо вядомыя ў яксьці часткі грамадзкага набытку, але яна не ўдакладняе, чаму тыя творы ў грамадзкім набытку. Некаторыя фатографы пазначаюць уласныя фотаздымкі ЗГНам у веры, што выпускаюць свой твор у грамадзкі набытак. Пасьля шматлікіх абмеркаваньняў[1] згода на Вікісховішчы ў тым, што творца абвяшчае ўласны твор грамадзкім набыткам, калі прымяняе ЗГН да яго, хоць Знак грамадзкага набытку не прызначаецца для выкарыстаньня ў якасьці дазволу.

  • Скарыстайце шаблён {{PD-author-FlickrPDM}} («ГН творцы з "Флікра" пад ЗГН»), калі асоба абірае ЗГН для ўласнага твору. Не карыстайцеся шаблёнам {{PD-author}} («ГН творцы»), {{PD-copyright holder}} («ГН праваўласьніка») або {{Cc-zero}} («Грамадзкі набытак»).

ЗГН часта выкарыстоўваюць на «Флікры» для твораў, не падлеглых аўтарскаму праву або калі тое скончылася. Напрыклад:

Такія творы магчыма запампаваць, але вам варта высьветліць спачатку, які дазвол прымяняюць. Калі вам патрэбная дапамога, папрасіце на «Вясковай помпе» аўтарскага права

Вікісховішча на «Флікры»

Вікісховішча на «Флікры» зьмяшчае шэраг файлаў ад разнастайных установаў, якія заяўляюць, што «Няма вядомых абмежаваньняў аўтарскім правам».

Што гэта значыць для Вікісховішча — няясна. Асьцергайцеся таго, што некаторыя ўстановы (як ва Ўмовах выкарыстаньня Сьмітсанаўскай установы) яўна супярэчаць цьверджаньню «Няма вядомых абмежаваньняў аўтарскім правам», цьвердзячы пра аўтарскае права і «Некамэрцыйнае выкарыстаньне». Такім чынам, варта быць асьцярожнымі наконт запампоўкі такіх выяваў у Вікісховішча.

Глядзіце: шаблён {{Flickr-no known copyright restrictions}} («"Флікр" няма вядомых абмежаваньняў аўтарскім правам») і рассылку пошты Вікісховішча (анг.) з абмеркаваньнем з адказным за Вікісховішча супрацоўнікам «Флікра» Джорджам Оўтсам, які выказаў некаторыя агаворкі (абвестка Вікісховішча на «Флікры»).

Пошук на «Флікры»

Выдатны спосаб знайсьці выявы на «Флікры», якія магчыма запампаваць на Вікісховішча, — выкарыстаньне яго прыладаў пошуку. Можаце пачаць з простага пошуку (абмежаванага выявамі пад вольнымі дазволамі), затым увядзіце запыт.

Або абярыце «Усялякі дазвол» у паліцы Прасунуты пошук і затым абярыце «Камэрцыйнае выкарыстаньне і зьмяненьні дазваляюцца» ў мэню, каб налады паказвалі «Камэрцыйнае выкарыстаньне і зьмяненьні дазваляюцца» замест дапомнага «Усялякі дазвол». Можаце таксама шукаць паводле такіх канкрэтных дазволаў, як з пазначэньнем аўтарства 2.0 (by-2.0) і зь ім на аднолькавых умовах 2.0 (by-sa-2.0).

Прылада Магнуса «ФлікрВольны» паказвае апошнія 500 выяваў пад вольным дазволам, якія запампавалі на «Флікр», і дазваляе вам лёгка ўносіць іх на Вікісховішча.

Таксама шаблён «Флікр вольны» ({{Flickr free}}) дазваляе вам шукаць выявы пад любым дазволам.

Зьмяненьне дазволаў

Нават сярод тых выяваў з дазволамі «Творчых грамадаў» (невялікая меншасьць) толькі каля 20 % маюць сумяшчальны зь Вікісховішчам дазвол (карычневы і жоўты разьдзелы, глядзіце выяву).

Калі файл на «Флікры» не надалі пад дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства («ТГ» ПА), зь ім на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ), зь перадачай у грамадзкі набытак (ПГН) або не пазначылі Знакам грамадзкага набытку, той звычайна недапушчальны на Вікісховішчы. Аднак праваўласьніка магчыма папрасіць выпусьціць сваю выяву пад сумяшчальным зь Вікісховішчам дазволам, бо той можа памяняць дазвол на свой твор. Такія запыты найлепш рабіць шляхам адпраўкі ліста карыстальніку «Флікра» ў рамках бачыны «Флікра». Вам спатрэбіцца ўліковы запіс «Флікра», каб зрабіць гэта. Глядзіце Вікісховішча:Файлы «Флікра»/Заклік да зьмяненьня дазволу наконт дадатковай дапамогі.

Верагодна, што дазвол «ТГ» ПА(-АУ), ПГН або ЗГН для выявы могуць зьмяніць на «Флікры» пасьля запампоўкі на Вікісховішча і праверкі. Карыстальнікам «Флікра» дазваляюць мяняць дазволы на свае творы. Аднак важна мець на ўвазе, што праваўласьнік ня можа законна мяняць або адклікаць дазвол на ўзнаўленьні гэтага твору, калі той зрабілі даступным пад дадзеным дазволам. Такім чынам, спачатна нададзеная пад дазволам «ТГ» ПА і запампаваная на Вікісховішча пад гэтым дазволам (і правераная) выява, але пазьней зьмененая на «Флікры» на «Усе правы захоўваюцца», можа заставацца на Вікісховішчы пад дазволам «ТГ» ПА. Вядома, такое становішча непажаданае і ветлівая просьба да карыстальніка «Флікра» перагледзець гэта можа быць добрай думкай. Тым часам можаце пазначыць файл шаблёнам «"Флікр" зьмяненьне дазволу» ({{Flickr-change-of-license}}), каб паказаць неадпаведнасьць дазволу.

Калі карыстальнік «Флікра» мяняе дазвол на свой твор на вальнейшы (напрыклад, «ТГ» ПА-АУ на «ТГ» ПА), копію на Вікісховішчы магчыма абнавіць, каб скарыстаць гэты новы дазвол. Проста прыбярыце існы шаблён агляду «Флікра» і запытайце новы агляд з дапамогай шаблёну «Агляд "Флікра"» ({{Flickrreview}}). Аднак, як і вышэй, калі карыстальнік «Флікра» мяняе дазвол на менш вольны (напрыклад, «ТГ» ПАУ на «ТГ» ПА-АУ), ад Вікісховішча не патрабуецца суадносіць гэта, бо вальнейшы дазвол неадклікальны.

Запампоўка выяваў

Скарот: скарыстайце прыладу запампоўкі Магнуса (апісаную ніжэй)

Рэкамэндацыі

Калі ласка, пры запампоўцы выяваў з «Флікра»:

  • запампуйце найбольшае выданьне выявы, і
  • скарыстайце прыладу «Флінфо» (Flinfo) для падачы ўжо запоўненага выданьня шаблёну «Зьвесткі» (Template:Information) для карцінкі на «Флікры». Укладзіце пасьведчаньне выявы або поўны УЛР выявы «Флікра». «Флінфо» можа таксама апрацавацб пастаянныя УЛР «Флікра».
  • было б ветліва і па-каляжанску пакінуць зацемку на старонцы выявы «Флікра» з заявай, што яе запампавалі ў Вікісховішча. Калі карыстальнік выключыў зацемкі, абдумайце адпраўленьне яму паведамленьня праз «ФлікрПошту» замест таго.
  • калі выява даступная толькі ў нізкім разрозьненьні, карыстальнік можа мець здымкі ў спачатным разрозьненьні на лякальнай кружэлцы, таму ў дадатак да запампоўкі выданьня ў нізкім разрозьненьні зьвяжыцеся зь ім, каб папрасіць, ці зможа той адправіць вам здымкі ў вышэйшым разрозьненьні.

Прылады

Лёгка скарыстаць:

Менш лёгка:

  • форма запампоўкі Вікісховішча: запампаваць твор з «Флікра» (патрабуе спампоўкі выявы на ваш кампутар і затым яе запампоўкі); дапамагае «Флінфо» (Flinfo) ад Фламінатара
  • «Ф2ВікісховішчаКнопка» ад Odie5533 выкарыстоўвае сцэнар «Сальная малпа» (greasemonkey), каб дапамагчы ў запампоўцы. Адзін выбар запаўняе большасьць формы запампоўкі за вас, другі — дапамагае ў выкарыстаньні вышэйзгаданай прылады Магнуса.

Відэа

Запампаваны з «Флікра» відэазапіс. «Флікр» мае шмат кароткіх відэазапісаў як гэты.

Глядзі таксама: Вікісховішча:Відэа.

«Флікр» цяпер дапускае запампоўку відэафайлаў. Аднак іх немагчыма цяпер пераносіць проста, як здымкі. Каб атрымаць запампоўвальную копію відэа, вы можаце спампаваць яго або папрасіць запампоўвальніка надаць вам копію (напрыклад, поштай). Скарыстайце агляднік інтэрфэйсу праграмаваньня дастасунка (ІПД) «Флікра», каб спампаваць яго. Увядзіце пасьведчаньне відэа (нумар у УЛР). У выніках шукайце «Site MP4» і спампуйце УЛР у поле «крыніца». З той прычыны, што гэтыя файлы ў непрымальным на Вікісховішчы выглядзе MP4, іх варта сьпярша пераўтварыць перш чым запампоўка стане магчымай (глядзіце Дапамога:Пераўтварэньне відэа наконт выбару).

Відэазапісы магчыма запампаваць са старонкі Запампаваць твор з «Флікра».

Інакш магчыма скарыстаць toollabs:video2commons, каб аўтаматызаваць большасьць пераносу.

Глядзіце таксама

Крыніцы