Вікісховішча:Двухвымернае ўзнаўленьне
Двухвымернае ўзнаўленьне адсылае да стварэньня 2-вымернай копіі 2-вымернага прадмета.
Прыклады гэтага ўлучаюць:
- выкарыстаньне лічбавага сканэра;
- стварэньне здымка экрану з кампутарнай праграмай, відэагульнёй, тэлепраграмай або фільмам;
- фатаграфаваньне кніг з намерам дакладнага ўзнаўленьня 2-вымернага зьместу;
- фатаграфаваньне 2-вымернага мастацтва (напрыклад, карціны);
- выкарыстаньне ксэракса;
- лінейнае калькаваньне.
Двухвымернае ўзнаўленьне не ўтварае новага аўтарскага права, бо выніковая праца цалкам вызначаецца спачатнай працай. Няма творчага ўкладу. Таму творцы, якія ствараюць двухвымерныя ўзнаўленьні, не надзяляюцца аўтарскім правам на гэтыя працы, і прымяняюць аўтарскае права спачатнай працы.
Для Вікісховішча гэта значыць, што двухвымерныя ўзнаўленьні вольныя, толькі калі спачатнік таксама вольны. Кніга або фотаздымак, аўтарскае права на якія скончылася, вольныя, як і кампутарныя праграмы, калі і толькі калі праграму надалі згодна з дазволам на адкрыты зыходнік, такім як Агульны грамадзкі дазвол.
Здымкі экрану
Здымкі экрану з вольнымі кампутарнымі праграмамі магчыма пазначаць наступным чынам: {{free screenshot|license=<LICENSE NAME>}} Спасылку варта падаць на папярэджаньне пра аўтарскае права на праграму, каб дазвол на яе быў правяральным.