Commons:Шаблёны запытаў на выкарыстаньне

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search

беларуская (тарашкевіца) | বাংলা | català | dansk | Deutsch | Ελληνικά | English | Esperanto | español | euskara | فارسی | suomi | français | galego | עברית | magyar | Bahasa Indonesia | italiano | 日本語 | 한국어 | кыргызча | македонски | Nederlands | norsk bokmål | norsk nynorsk | occitan | polski | português | русский | slovenčina | svenska | српски / srpski | Tiếng Việt | 中文(繁體) | 中文(简体) | +/−

На гэтай старонцы зьмяшчаюцца шаблёны лістоў для пэўных сытуацыяў. Гэтыя шаблёны прыведзеныя як прыклад, зьмест можа быць зьменены. Калі ласка, зьмяшчайце атрыманыя дазволы на адпаведнай старонцы і перашліце копію дазволу па адрасе permissions-commons@wikimedia.org, куды накіроўваюцца ўсе дазволы, датычныя праектаў Фундацыі «Вікімэдыя». Глядзіце таксама Commons:OTRS.

Толькі ўладальнік аўтарскіх правоў мае права на згоду

[edit]

Калі вы дасылаеце ліст нейкай арганізацыі, праверце, што запытваецеся на дазвол у сапраўднага ўладальніка аўтарскіх правоў на працу. Толькі ўладальнік мае юрыдычнае права на публікацыю твора на будзь-якіх умовах.

Аб'яўленьне згоды па запытах

[edit]

З-за неадназначных адказаў, якія тычацца запытаў на выкарыстаньня выяваў, тэкстаў ці іншых зьвестак (кшталту «Я дазваляю выкарыстаньне маіх здымкаў у Вікіпэдыі»), пажадана дасылаць разам з запытам шаблён адказу, які зьмяшчае згоду на выкарыстаньне, які можа быць выкарыстаны аўтарам/уладальнікам правоў у адказе. У гэтым шаблёне не хапае асаблівых зьвестак пра файл: гэта трэба дадаць вам і аўтару ці ўладальніку правоў. Зацемка: вялікія літары мусяць быць замененыя адпаведным шляхам, могуць спатрэбіцца дадатковыя зьвесткі, не пазначаныя ў прыкладзе.

To: permissions-commons@wikimedia.org

Гэтым пісьмом я пацьвярджаю, што зьяўляюся стваральнікам і/або адзіным уладальнікаў выключных правоў на ПРАЦУ [    спасылка на працу    ].

Я згодны на публікацыю гэтай работы на ўмовах вольнай ліцэнзіі ЛІЦЭНЗІЯ [   вылучыце прынамсі адну са сьпісу    з http://commons.wikimedia.org/wiki/Commons:Choosing_a_license#Common_free_licenses — ПАКУЛЬ НЕ АБРАНАЯ ЛІЦЭНЗІЯ/ЛІЦЭНЗІІ, ГЭТЫ ДАЗВОЛ НЯ ДЗЕЙСНЫ! ].

Я ўяўляю, што надаю кожнаму права на выкарыстаньне працы ў камэрцыйных мэтах, мадыфікацыю працы ў любых мэтах, пакуль выконваюцца патрабаваньні ліцэнзіі і любых іншых законаў.

Я азнаёмлены з фактам, што я пакідаю за сабой некаторыя правы аўтара, у тым ліку і права на ўзгадваньне ў якасьці аўтара адпаведна абранай ліцэнзіі. Мадыфікацыі, унесеныя іншымі людзьмі, ня будуць прыпісаныя мне.

Я ведаю, што вольная ліцэнзія тычыцца толькі аўтарскага права. Я маю права прыняць меры супраць кожнага, хто выкарыстоўвае гэтую працу ў паклёпніцкай справе ці парушае правы асобы, правы на гандлёвыя знакі і гэтак далей.

Я разумею, што не магу скасаваць гэтую заяву, а праца можа не заўсёды захоўвацца ў межах праекту Вікімэдыі.

 ДАТА, ІМЯ ЎЛАДАЛЬНІКА АЎТАРСКІХ ПРАВОЎ     

Болей прыкладаў

[edit]

Болей прыкладаў можна знайсьці на старонцы ў Вікіпэдыі.

Глядзіце таксама

[edit]